ЯКУБО́ЎСКІ Іван Ігнатавіч (7.1.1912, в. Зайцава Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 30.11.1976),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1967). Двойчы Герой Сав. Саюза (студз., вер. 1944), герой Чэхаславакіі (1970). Скончыў Аб’яднаную Бел.ваен. школу імя ЦВКБССР (1934), Ленінградскія бранятанк. курсы ўдасканалення каманднага саставу (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1943). У Чырв. Арміі з 1932. З 1934 на камандных пасадах у войску, быў выкладчыкам у Пухавіцкім пях. вучылішчы, камандзірам вучэбнага батальёна. Удзельнік паходу Чырв. Арміі восенню 1939 у Зах. Беларусь і Зах. Украіну, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтр., Варонежскім і 1-м Укр. франтах: камандзір танк. батальёна, палка, брыгады, нам. камандзіра танк. корпуса. Удзельнік абарончых баёў пад Мінскам, Магілёвам, Тулай, Харкавам, Варонежам, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, Львоўска-Сандамірскай, Сандамірска-Сілезскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. Танк. брыгада на чале з палк. Я. вызначылася ў вер. 1943 пры фарсіраванні р. Дняпро каля с.Вял. Букрын, пры вызваленні Кіева і Фастава; у ліп. 1944 ён умела кіраваў перадавымі часцямі танк. корпуса пры фарсіраванні р. Вісла, захопе, утрыманні і пашырэнні Сандамірскага плацдарма. Пасля вайны Я. камандаваў танк. дывізіяй, бранятанк. і механіз. войскамі ў Ленінградскай і Прыкарпацкай ваен. акругах і танк. арміяй. З 1957 1-ы нам. і Галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі, з 1965 камандуючы войскамі Кіеўскай ваен. акругі. З 1967 1-ы нам. міністра абароны СССР і Галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзбр. сіламі краін — удзельніц Варшаўскага дагавора. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1961—76. Аўтар кніг «Баявая садружнасць» (1971), «Зямля ў агні» (1975) і інш. У г. Горкі бюст Я., на будынку Аршанскага пед. вучылішча дзе ён у 1930—32 вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літ.:
Герои Советского Союза — могилевчане. Мн., 1965;
Люди бессмертного подвига. Кн. 2. 4 изд. М., 1975;
Первенцев А.А. Часовые стоят на посту. М., 1977;
Абрамов А.С. У Кремлевской стены. 5 изд. М., 1983.