Пляву́зґаць, плеву́зкаць, пляву́зкаць, блеву́зкаць, пляву́скаць, пляву́рзґьць ’гаварыць лішняе, пустое, без толку; гаварыць аб адным і тым жа; малоць языком; разводзіць плёткі’ (ТСБМ, Мядзв., Янк. 2, Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, міёр., Нар. лекс.; ельск., Жыв. НС; карэліц., Шатал.; бялын., Янк. Мат.), ’гаварыць нейкую брыду’ (Варл.), бляву́згаць ’блюзнерыць’ (Стан.), пляву́здаць: плявуздае німа ведае што! (= “гаворыць ерунду”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), пляву́згало ’хто шмат гаворыць’ (слонім., Сл. рэг. лекс.), пляву́рзґьла ’той, хто гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. blevỹzgoti ’брыдкасловіць’; або pliáuza ’балбатун’, pliaũzarotiбалбатаць’ (Саўка, Запісы 23, 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́йдаць1 ’гаварыць лухту’ (З нар. сл., Жыв. сл.), рэ́йдзіць, рэ́ндаць ’гаварыць абы-што’ (Сцяшк. Сл.), рэ́йдзіць, рэ́йдаць ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), рэ́йды ’плёткі’ (Сл. ПЗБ), рэ́йдало ’чалавек, які гаворыць лухту; рот’ (Нар. лекс.). Параўнанне з літ. raizgýti ’плесці’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 131) сумніўна. Серб.-харв. рдати ’лаяцца’. Магчыма, з ідыш rednбалбатаць’ < ням. réden ’размаўляць’. Гл. яшчэ райдоліць, райдун, райдак.

Рэ́йдаць2, рэ́йдзіць ’хадзіць без справы’ (воран., Сл. ПЗБ). Магчыма, звязана з папярэднім словам; развіццё семантыкі: ’гаварыць лухту’ > ’нічога не рабіць’ > ’хадзіць без справы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трач1 ‘пільшчык, чалавек, які распілоўвае ўздоўж бярвенні’ (Сл. Брэс., Бес.; кам., малар., ЛА, 3, Вруб.; беласт., Сл. ПЗБ, АБ, 9). З польск. tracz ад trzeć ‘церці, шараваць’, у тым ліку і ‘пілаваць’ (Брукнер, 580; Борысь, 648), параўн. ст.-бел. пила которою трутъ (Александрыя). Сюды ж: трачы́на ‘пілавінне’, трачкува́ті, трачува́ты ‘распілоўваць бервяно ўздоўж’, тра́чка ‘распілоўка’ (Сл. Брэсц.; беласт., Сл. ПЗБ).

Трач2 ‘пугач’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, памылкова расчытанае рукапіснае “пугач”; параўн., аднак, польск. дыял. tracz ‘długodziob’, ‘murogęś’, што не выключае гукапераймальнага паходжання, параўн. славен. trač ‘балбатня’, якое, паводле Сной₃, 797, з ням. tratschenбалбатаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

браха́ць, брашу, брэшаш, брэша; незак.

1. Падаваць адрывістыя гукі (пра сабаку, ліса і некаторых іншых звяроў); гаўкаць. Дзесьці далёка брахаў сабака, піснула палявая мыш. Чорны. Яшчэ нават не вельмі позна — у хатах, мусіць, гараць яшчэ агні, на вуліцах сярдзіта брэшуць і выюць сабакі. Якімовіч.

2. перан. Разм. Ілгаць, хлусіць, маніць; паклёпнічаць, нагаворваць, абгаворваць. У Алёнкі пратэст з душы выбіваецца. Хочацца голасна сказаць усім гэтым плеткарам, што яны лгуць, брэшуць! Колас. — Чаго гэта мне брахаць? — націскае плячамі Пеця і падае Вольцы парожнія вёдры. — Я, канешне, мог памыліцца — гэта іншая справа, а брахаць... Вось што: гэта можам праверыць. Ракітны.

3. перан. Груб. Балбатаць, малоць языком, пустасловіць. А так Марцін спявае, брэша з хлопцамі.. — «вясёлы, жыццёвы дзядзька». Брыль. // Гаварыць непрыстойнае. Дня няма, Каб зранку.. [Кузьма] не наліваўся. ..Ідзе па вуліцы, шуміць, Бушуе, брэша і хаміць. Корбан.

•••

На ваду брахаць — прагна, многа, бясконца піць.

На пень брахаць — гаварыць непрыстойнасці, неразумнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брук1 ’каменная маставая’ (ст.-бел. брук з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. брук ’тс’. Запазычанне з польск. bruk ’тс’ (дзе з ням. Brücke мост; брук’). Гл. Рудніцкі, 220; Бернекер, 89; Шалудзька, Нім., 23; Рыхардт, Poln., 37; Кюнэ, Poln., 46; Брукнер, 42.

Брук2 ’самая быстрыня ракі’ (Нас.). Рус. дыял. (смал.) брук ’пясчаная водмель у рацэ’. Мабыць, таго ж паходжання, што і брук1 (гл.). Развіццё семантыкі: ’каменне’ → ’месца ў рацэ, дзе каменне’ → ’быстрыня’. Параўн. брук ’каменне’ (Сцяшк.). Але не выключаецца, што брук2 звязана з дзеясловам тыпу рус. дыял. бру́кать ’гаварыць незразумела’ (гукапераймальнае). Параўн. укр. белебе́нитибалбатаць’, бе́лебень глыбокае месца ў рацэ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус. бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр. бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск. buchcić, балг. бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл. *buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел. бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвялі́ць ’бяззуба, комкаючы есці’ (мсцісл., Юрч. Сін., 80), жвяль, жвель ’выклічнік пра павольную яду’ (мсцісл., Нар. лекс., 175). В.-луж. zwalić ’гаварыць глупства’, славен. žveljáti ’есці марудна, перажоўваючы; нешта рабіць марудна’, серб.-харв. жва̀лити ’зацягваць цуглі; слінявіць, трымаючы ў губах (напр., люльку)’, балг. дыял. жваля ’перажоўваць’, жви́лим ’церці; піць’. Параўн. літ. žvelgseti ’многа гаварыць’ (Шырвід), лат. zvalkšétбалбатаць, рабіць гук (пра падзенне прадмета і інш.)’ (Мюленбах-Эндзелін). У корані адлюстроўваецца, відаць, тое ж *žьv‑, што і ў жаваць (гл.), але адбывалася і кантамінацыя з гукапераймальным *žv‑ (параўн. жвякаць), прычым аснова ўтвараецца з рознымі галоснымі (a‑, ‑ě‑, ‑i‑) і зычным ‑l‑ (дэтэрмінатывам?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саката́ць ’сакатаць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шн., Янк. 3.. Інстр. 2, 3, Зн., дыс.), сокоті́ты ’раўнамерна, хораша пастукваць (пра новы воз)’ (Нар. лекс.). Рус. сокота́цьбалбатаць (як сарока), гагатаць’, ’кудахтаць’. Звязваюць з слав. *sokъ ’ісцец, выведнік, лазутчык’, рус. са́кать ’перагаворвацца’, балг. са́кам ’патрабую, хачу’ і далей з літ. sakýti, sakaũ ’гаварыць’ (Мікуцкі, 70, 365), лат. sacît, saku ’тс’, лац. in‑seque ’абвясці’, ст.-в.-ням. sagên ’гаварыць’, грэч. ένισπου ’скажы’ (Траўтман, 255; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 51; гл. таксама Фасмер, 3, 708, там жа і іншая літ.). Сюды ж со́кот — дэвербатыў ад сакатаць і сакату́ха ’курыца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́тар ‘трэск’, ‘рэха’: як даў, аж трэтар пайшоў (Касп.; полац., Волк.; в.-дзв., Шатал.), ‘водгалас, водгук, розгалас’ (Вушац. сл.; полац., Нар. лекс.), ‘шум, гвалт, піск’ (рас., Шатал.). Ca ст.-польск. treta, treter ‘шум, шуміха, гармідар, замяшанне, блытаніна, разброд’ (XVI ст.), якое разглядаецца як метафарычнае да першаснага treta ‘рынак, рыначная плошча’, што да ням. tret ‘тс’ (Вінцэнц). Няпэўна. Відаць, не звязанае са ст.-слав. тръторъ (трътъръ), што перадавала грэч. ταρταρος ‘апраметная, пекла’ (СССл.), аднак, паводле Рачавай (Slavia, 79, 1, 106), роднаснае ц.-слав. трътрати ‘выдаваць гук’, балг. търторябалбатаць, мармытаць’, славен. triráti ‘тс’ і іншым гукапераймальным дзеясловам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турката́ць ‘утвараць характэрныя для галубоў гукі, буркаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нар. Гом.), туркота́ті ‘тарахцець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Сюды ж туркаце́ць ‘утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі’ (Скарбы), ‘грукатаць (коламі па шашы)’ (Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр.); ‘ляскатаць’; туркоті͡еті ‘тс’, ту́ркот ‘грукат’ (Вруб.). Параўн. укр. туркота́ти ‘буркаваць’, ‘аднастайна тарахцець, грукаюць’, ‘мармытаць, нешта часта паўтараць’, польск. turkotać ‘тс’, славац. trkotať ‘хутка і шмат сакатаць, балбатаць’, славен. trketáti ‘гучна ступаць’. Дзеяслоў з інтэнсіўным фармантам ‑от‑ (‑ат‑), утвораны ад гукапераймальнай асновы туркаць, гл. Борысь (654) лічыць, што адпаведны назоўнік, параўн. польск. turkot ‘грукат колаў’, вытворны ад дзеяслова turkotać ‘туркатаць’, а не наадварот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)