Лунь1 ’мышалоў, Circus Lacép., драпежная птушка з сямейства ястрабіных з шаравата-белым апярэннем у дарослых ’самцоў’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Укр. лун, лунь ’тс’, ’коршак’; рус. лунь ’мышалоў’, ’сокал’, ’сава’, ’голуб’, ст.-рус. лунь ’драпежная птушка’; ст.-польск. łunak ’каня’, ст.-луж. luń, чэш. luňák ’тс’, ходск. ’крэчат’; славац. luniak, lunák ’каня’; славен. lȗnj ’каршун’, ’мышалоў’, ’арол’, ’каня’, серб.-харв. lunj, ljȗna, лу̏ња, љ̏на, ју̏на ’шулёнак’, ’каня’, ’палявы мышалоў’, ц.-слав. лунь ’каршун’. Прасл. lunь ’драпежная птушка з сям’і сокалаў’ (Слаўскі, 5, 311–312; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 227). Генетычна звязана з прасл. luna ’святло, бляск’. Названа паводле белага, сіва-белага, шэра-белага, матавага колеру апярэння. Бернекер (745–746), аднак, звязвае назву птушкі з паняццем ’востры, быстры ясны погляд’. Іншыя этымалогіі менш імаверныя, гл.: Фасмер (2, 534); Уленбек (KZ, 39, 260), Брукнер (KZ, 42, 356), Махэк₂ (344), Скок (2, 231); Бязлай (2, 156).

Лунь2 ’хмара’ (віл., Сл. ПЗБ). Да луна́3 (гл.).

Лунь3 ’маўклівы, скаваны ў рухах чалавек’ (міёр., З нар. сл.), ’марудлівы, пасіўны’ (паст., віл., глыб., брасл., Сл. ПЗБ), ’стары чалавек, жывёліна без энергіі’ (паст., глыб., Нар. лекс.), ’разумова недаразвіты, здурнелы, разгублены’ (глыб., брасл., паст., гарад., Нар. лекс.; глыб., в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ), ’здань, прывід’ (чэрв., Сл. ПЗБ; віл., Нар. лекс.); лунь, луніца ’самотны’ (глыб., віл., Нар. лекс.); паст., брасл. аблуне́цьстаць зацюканым, прыгнечаным’; паст., віл., глыб., гродз. лунява́ты ’дурнаваты’ (Нар. лекс., Сл. ПЗБ); в.-дзв., брасл., лаг. лунь ’той, хто ходзіць без справы’, ’гультай, маруда’ (КЭС, лаг.). Да луна́1 (гл.). Аткупшчыкоў (Из истории, 238) лексему лунь выводзіць з *louk‑s‑nis. Семантычна блізка стаіць да луне́ц, луна́цік (гл.). Усё семантычнае поле гл. Мацкевіч₂ (Нар. лекс., 165–167).

Лунь4 ’глыбокае, небяспечнае месца на балоце’ (гродз., Яшк.). Да луні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стан1 ‘фігура, постаць чалавека’, ‘месца стаянкі, часовага пасялення’, ‘войска, адзін з ваюючых бакоў’, ‘саслоў’е, сацыяльны слой’, ‘машына ці сістэма машын’, ‘прыстасаванне’, ‘поўны камплект, набор чаго-небудзь (стан калёс)’, ‘становішча’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ, Варл.), ‘талія’ (Ласт., Байк. і Некр., Касп., ТС), ‘вымераны кавалак палатна на сарочку’ (Касп.), ‘верхняя частка кашулі, сукенкі’ (Ян.), ‘фігура, постаць’ (Федар. 4), ‘сямейнае або грамадскае становішча’ (Варл.), ‘такарны станок’ (Нік., Оч.), ‘стаянка, шалаш’ (ТС), ст.-бел. станъ ‘фігура’ (Альтбаўэр), ‘адміністрацыйная адзінка’, ‘саслоўе’, ‘становішча’, ‘шлюб’, ‘ваенны лагер’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 71–72). Параўн. укр. стан ‘тулава; становішча, стан’, рус. стан ‘лагер, месца стаянкі’, ‘тулава, постаць чалавека’, рус.-ц.-слав. станъ ‘лагер, стаянка’, польск. stan ‘становішча, знаходжанне; чын; штат; талія’, в.-луж., н.-луж. stan ‘палатка’, чэш., славац. stan ‘шацёр, палатка’, серб.-харв. ста̑н ‘жыллё; стаў (ткацкі)’, ‘стаўка (у войску)’, славен. stȃn ‘жыллё; будова; загон; тулава; становішча’, балг., макед. стан ‘лагер; загон; постаць’, ст.-слав. станъ ‘лагер, стан’. Прасл. *stanъ ‘стан, становішча; месца знаходжання, стаянка’ — дэрыват з суф. ‑nъ ад прасл. *statiстаць’ (Слаўскі, SP, 1, 115; Махэк₂, 574; Шустар-Шэўц, 1354; Борысь, 574). Роднасныя: літ. stónas ‘становішча’ (Фасмер, 3, 745: ставіць пытанне аб запазычанні з славянскага), ст.-інд. sthā́nam ‘месца; месца знаходжання’, грэч. δύστηνος; ‘той, хто знаходзіцца ў благім становішчы’, ст.-в.-ням. stân, stèn ‘стаяць’. Параўн. яшчэ асец. astœw ‘паясніца, талія’. Гл. Фасмер, 3, 745, з літ-рай; гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1354; ЕСУМ, 5, 394–395.

Стан2 ‘сузор’е Млечны шлях’ (Ласт., Стан.). Да стан1 са значэннем ‘войска, вайсковы лагер’, параўн. “Млечную дарогу называюць Вайсковым Станам” (Спадчына, 1990, 4, 41).

Стан3 ‘стан (дзеяслова)’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.). Відаць, самастойнае ўтварэнне на базе стан1 ‘становішча’, параўн. рус. залог ‘тс’, польск. strona ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стена́ в разн. знач. сцяна́, -ны́ ж.;

капита́льная стена́ капіта́льная сцяна́;

городска́я стена́ гарадска́я сцяна́;

переле́зть че́рез сте́ну перале́зці це́раз сцяну́;

стена́ рва сцяна́ ро́ва;

ме́жду ни́ми вы́росла стена́ перен. памі́ж і́мі вы́расла сцяна́;

дви́гаться стено́й ру́хацца сцяно́й;

стена́ ржи сцяна́ жы́та;

в стена́х у сце́нах;

в четырёх стена́х між чатыро́х сцен;

как за ка́менной стено́й як за му́рам;

как об сте́ну горо́х як у сцяну́ гаро́хам;

на́ стену лезть на сцяну́ ле́зці;

прижа́ть (припере́ть) к стене́ прыпе́рці да сцяны́;

встать (стать) стено́й стаць сцяно́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́зці, ле́зу, ле́зеш, ле́зе; лезь; незак.

1. Хапаючыся рукамі і чапляючыся нагамі ўзбірацца, падымацца куды-н. або спускацца ўніз.

Л. на гару.

Л. на дрэва.

2. Пранікаць, уваходзіць куды-н. крадучыся.

Л. ў чужы сад.

3. Пранікаць, забірацца куды-н., унутр чаго-н., а таксама выбірацца адтуль.

Л. ў кішэню.

Л. ў акно.

Л. ў ваду.

4. Настойліва ўмешвацца ў чужыя справы, жыццё і пад., дакучаць (разм.).

Л. не ў сваю справу.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.; звычайна з адмоўем). Змяшчацца, быць у самы раз (пра абутак, адзенне).

Чаравік не лезе на нагу.

6. Насоўвацца, налазіць, спаўзаць.

Шапка лезе на вочы.

7. Надаедліва прыставаць, звяртацца з чым-н. да каго-н. (разм.).

Не лезь ты з такім глупствам.

8. Увязвацца ў што-н. непрыемнае.

Л. ў бойку.

9. Настойліва ісці, праходзіць, рабіць што-н., нягледзячы на забарону, перашкоды, цяжкасці.

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпадаць (пра валасы, поўсць).

11. Імкнуцца стаць кім-н., заняць больш высокую пасаду (разм.).

Л. ў начальнікі.

12. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўзацца, ірвацца.

Сукенка лезе па швах.

Лезці (перціся) на ражон (разм.) — рабіць што-н. рызыкоўнае, загадзя асуджанае на няўдачу.

Лезці ў душу — умешвацца ў чые-н. асабістыя справы, пачуцці, перажыванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зуб, -а, мн. зу́бы і зубы́, -о́ў, м.

1. мн. зу́бы і (з ліч. 2, 3, 4) зубы́, зубо́ў. Касцявое ўтварэнне, орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы.

Кутнія зубы.

Малочныя зубы (у дзяцей). Узброены да зубоў (перан.: вельмі добра ўзброены). З. на з. не пападае (пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху). З. за з. (перан.: адплачваючы за зло той жа меркай; разм.). Зубы на паліцу палажыць (перан.: абмежаваць сябе ў самым неабходным з-за адсутнасці сродкаў; разм.). Зуб або зубы вастрыць на каго-н. (перан.: злавацца, імкнуцца нашкодзіць; разм.). Праз зубы гаварыць (ледзь раскрываючы рот, неахвотна). Не па зубах (перан.: не пад сілу, не па здольнасцях).

2. мн. зубы́, -о́ў. Зубцы (гл. зубец у 1 знач.).

Ні ў зуб нагой (разм.) — зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.).

Мець зуб на каго (разм.) — адчуваць тайную злобу, нездаволенасць у адносінах да каго-н.

|| памянш. зубо́к, -бка́, мн. зу́бкі, -аў і (з ліч. 2, 3, 4) зубкі́, -о́ў, м. (да 1 знач.).

На зубок трапіць каму (разм.) — стаць прадметам насмешак, плётак, крытыкі.

На зубок (вывучыць, выведаць; разм.) — дакладна, дасканала.

|| прым. зубны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) і зубавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).

Зубны боль.

Зубны ўрач.

Зубны парашок (для чысткі зубоў). Зубны зычны (які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў; спец.). Зубавая барана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абысці́, абыду́, абы́дзеш, абы́дзе; абышо́ў, -шла́, -шло́; абыдзі́; зак., каго-што.

1. Рухаючыся па крузе, прайсці вакол каго-, чаго-н.

Ён абышоў кругом сваю сялібу.

2. У ваеннай справе: зайсці ворагу з тылу або з фланга, каб акружыць яго.

Нямецка-фашысцкія войскі абышлі Брэсцкую крэпасць.

3. Прайсці бокам, мінуўшы каго-н.; абагнуць каго-, што-н.

Абысці вёску.

4. перан. Мінуць, не закрануць каго-, што-н.

Ні адна бяда яго не абыдзе.

5. перан. Знарок пазбегнуць, не закрануць чаго-н. у размове, апавяданні і пад.

А. недарэчны выпадак.

6. перан. Не палічыцца з чым-н., не прыняць пад увагу, не ўлічыць чаго-н.

Абысці закон, загад.

7. перан. Пакінуць без павышэння, узнагароды і пад.

8. Прайсці па ўсёй прасторы чаго-н., наведаць розныя месцы.

З песняй абыду я нашу родную краіну.

9. Падысці да кожнага па чарзе.

10. Пашырыцца, стаць усюды вядомым.

Навіна абышла ўвесь раён.

11. Падмануць, ашукаць.

Ён умеў абысці начальства.

12. Перамагчы, узяць верх; выперадзіць.

А. ўсіх на раённых спаборніцтвах.

За вярсту абысці каго-што (разм.) — не мець жадання сустрэцца з кім-, чым-н., убачыць каго-, што-н.

|| незак. абыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць і абхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. абыхо́джванне, -я, н., абыхо́д, -у, М -дзе, м. і абхо́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узня́цца

1. кніжн. (падняцца ўверх) stigen* vi (s); hinufgehen* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); herufkommen* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць);

узня́цца на гару́ auf inen Berg stigen*, inen Berg bestigen* [erstigen*];

узня́цца па схо́дах die Trppe hinufsteigen* [hinufgehen*];

2. (стаць вышэй па ўзроўню) stigen* vi (s), sich erhöhen;

цэ́ны ўзнялі́ся die Prise sind gestegen; die Prise sind in die Höhe geschnllt;

3. (устаць, падняцца) sich erhben*, sich ufrichten, ufstehen* vi (s);

узня́цца з ме́сцаў sich von den Stzen erhben*;

4. (пачацца, узнікнуць) sich erhben*, uftauchen vi (s); ufwirbeln vi (пра пыл);

узня́ўся шум es entstnd ein Lärm;

узняла́ся бу́ра ein Sturm erhb sich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Hut I m -(e)s, Hüte

1) капялю́ш;

den ~ ufsetzen надзе́ць капялю́ш;

den ~ lüften [zehen*] прыўзня́ць капялю́ш (для прывітання);

~ ab! ша́пкі дало́ў!;

nter inen ~ kmmen* перан. стаць аднаду́мцамі, аб’ядна́цца;

vele Köpfe nter inen ~ brngen* аб’ядна́ць ро́зныя ду́мкі [по́гляды], дабі́цца аднагало́снасці;

j-n nter dem ~ hben злаві́ць каго́-н. у па́стку, ашука́ць каго́-н.;

der ~ wird hnen hoch ghen* Вы аж рот разя́віце ад дзі́ва;

wie der Kopf, so der ~ які́ пан, такі́ і капта́н

2) тэх. гало́ўка, капялю́шык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wrden*

1. vi (s)

1) (n) станаві́цца, рабі́цца (кім-н., чым-н., якім-н.); (zu D) ператвара́цца (у што-н.);

was wird darus? што з гэ́тага бу́дзе;

was will er ~ кім ён хо́ча стаць [быць]?;

es wird Zeit! пара́!;

die wrdende Mtter бу́дучая ма́ці

2):

alt ~ старэ́ць;

nders ~ (з)мяня́цца;

krank ~ захварэ́ць

2. дапаможны дзеяслоў, служыць для ўтварэння футуруму I і II і пасіву (не перакладаецца); ich wrde bwarten я перачака́ю;

euch wrde ich! вось я вас! (пагроза)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rząd, rzędu

I м.

1. рад; чарада; шэраг;

w pierwszym rzędzie — у першую чаргу;

stać rzędem — стаць у шарэнгу;

2. разрад; катэгорыя; парадак;

suma rzędu czterech milionów — сума парадку чатырох мільёнаў;

3. біял. атрад;

4. уст. конская збруя

II rząd {, ~u}

м.

1. урад;

rząd tymczasowy — часовы ўрад;

2. ~y мн. улада; рэжым; форма кіравання;

za czyich ~ów — у часы кіравання каго

III м. грам.

кіраванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)