стыль сучаснага джаза. Склаўся ў ЗША на мяжы 1940—50-х г. у процівагу бібопу. Для яго характэрны эмацыянальная стрыманасць, тэндэнцыя да збліжэння віртуознай імправізатарскай тэхнікі з традыц. сродкамі кампазіцыі, увядзенне інструментаў сімф. аркестра. Найб. значныя прадстаўнікі М.Дэйвіс і Д.Брубек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ МЕ́СА,
пласкагор’е ў Мексіцы і ЗША, паўн.ч. Мексіканскага нагор’я. Характэрны вялізныя катлавіны (бальсоны), якія ляжаць на выш. 900—1200 м, раздзеленыя адасобленымі горнымі хрыбтамі (адносныя выш. 600—1000 м). У катлавінах пустынная расліннасць, гал.ч. з кактусаў, на схілах гор — рэдкастойныя хваёвыя і дубовыя лясы. Здабыча поліметалаў, золата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трашчэ́ць ‘выдаваць рэзкія гукі, скрыпець, бразгатаць’ (Гарэц., Сл. ПЗБ), ‘гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.). Гл. трашчаць; няма падстаў разглядаць як запазычанне з літ.traškė́ti ‘трашчаць’ з заменай літ.‑šʼkʼ‑ на ‑шч‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133), паколькі адзначаны дзеяслоў у такой форме характэрны для ўсяго паўночна-ўсходняга дыялекта беларускай мовы (Мацкевіч, Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове, Мінск, 1959, 28) і вядомы іншым славянскім мовам, параўн. польск.trzeszczeć ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТРЭСО́ЛЬ (франц. entresol),
1) верхні паўпаверх, убудаваны ў аб’ём асн. паверха; характэрны для асабнякоў і сядзібных дамоў 18—19 ст. Выкарыстоўваюцца і ў інтэр’ерах сучасных грамадскіх збудаванняў, музеяў, выставачных залаў, тэатральных, клубных і інш. будынкаў.
2) Верхняя частка пакоя, падзеленая на 2 паўпаверхі.
3) У сучасным жылым доме — паліца пад столлю кватэры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА, іберамаўрская культура,
археалагічная культура плямёнаў канца верхняга палеаліту, якія 12—10 тыс.г. таму назад насялялі ўзбярэжныя раёны Марока, Алжыра і Туніса. Назва ад стаянкі каля г. Аран (Алжыр). Для аранскай культуры характэрны крамянёвыя пласціны з прытупленым краем і прылады з адшчэпаў, сустракаюцца касцяныя шылы, долаты, каменныя падвескі, прасвідраваныя ракавіны і інш. вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСЛАПЛО́ДНІК (Cremocarpium),
двухсямянка, плод сасудзістых раслін, відазмененая каробачка (схізакарпій). Характэрны для раслін сям. сельдэрэевых і некаторых араліевых. Складаецца з двух аднанасенных сухіх паўплодзікаў (мерыкарпіяў), якія не раскрываюцца. Развіваецца з двухгнездавой завязі, спелы распадаецца падоўжна на 2 палавінкі (адпавядаюць двум пладалісцікам завязі), якія вісяць на расшчэпленым напалам стрыжаньку (карпафоры), што прадаўжаецца ў пладаножку.
у Грузіі і Азербайджане, уздоўж паўд. падножжа В. Каўказа, па далінах рэк Алазань і Агрычай. Цягнецца на 200—225 км, шыр. ад 20 да 40 км, выш. да 450 м. Характэрны пераважна ўзараныя стэпы, дубовыя і альховыя лясы, сады. Грузінская ч. Алазань-Аўстрыйскай раўніны наз.Кахецінскай раўнінай. Раён вінаградарства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬПІ́ЙСКІ РЭЛЬЕ́Ф,
тып рэльефу высакагор’яў, якія ляжаць вышэй за снегавую лінію ці зведалі зледзяненне ў плейстацэне. Пашыраны ў Альпах, Гімалаях, на Каўказе, Паміры, Цянь-Шані і інш.Характэрны востраканечныя вяршыні і вострыя грабяні, глыбокае расчляненне, стромкія схілы, скалістасць, ледавіковыя формы рэльефу (кары, цыркі, трогі, карлінгі і інш.). Адбываюцца актыўныя працэсы снегавой і ледавіковай эрозіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХО́Н,
востраў у паўн.-зах. частцы воз. Байкал, у Расійскай Федэрацыі. Ад берага аддзелены пралівамі Малое Мора і Альхонскія Вароты. Пл. каля 730 км². Выш. да 1276 м. Складзены з гнейсаў, мармураў, гранітаў і кварцытаў. На Пн в-ва лісцевая тайга, на Пд — стэп. Характэрныпаўн.-зах. вятры вял. сілы (сарма). На Альхоне — пас. Хужыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДУЛЯ́Р (ад назвы радовішча ў гарах Адула ў Швейцарыі),
мінерал, адносна чыстая разнавіднасць артаклазу. Бясколерны, паўпразрысты да празрыстага. Трапляецца ў выглядзе крышталёў, часта ўтварае друзы. Характэрны для кварцавых жылаў альпійскага тыпу, сустракаецца ў пегматытах, рудных жылах. Адуляр з ірызацыяй у блакітнавата-сініх тонах (месяцавы камень) — каштоўны камень. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай вытв-сці.