запасы энергіі рачных патокаў і вадаёмаў сушы. Адносяцца да катэгорыі аднаўляльных энергарэсурсаў. Вызначаюцца ў кілаватах сярэднегадавой эл. магутнасці або ў кілават-гадзінах эл. энергіі за год. Адрозніваюць патэнцыяльныя гідраэнергетычныя рэсурсы (колькасць воднай энергіі, якую можна атрымаць, выкарыстаўшы цалкам сцёк рэк на ўсім іх працягу) і тэхн. рэсурсы (магчымыя для выкарыстання па тэхн. умовах, частка патэнцыяльных рэсурсаў). Па некат. ацэнках патэнцыяльныя гідраэнергетычныя рэсурсы зямнога шара складаюць 3750 млн.кВт (32 900 млрд.кВт∙гадз) электраэнергіі за год, з іх каля 12 300 (37%) — тэхн. рэсурсы. Энергет. рэсурсы рэк Беларусі: патэнцыяльныя каля 1 млн.кВт (7,5 млрд.кВт∙гадз) выпрацоўкі электраэнергіі за год, тэхн. рэсурсы вызначаюцца ў 2,5—3 млрд.кВт∙гадз за год (30—40% ад патэнцыяльных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 18 км на Пд ад г. Полацк. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 3,46 км², даўж. 3,4 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 23 м, даўж. берагавой лініі 11,7 км. Пл. вадазбору 744 км².
Схілы катлавіны выш. 4—8 м, на ПдЗ да 18 м, пераважна разараныя, у ніжняй ч. параслі хмызняком. Берагі пясчаныя, участкамі галечныя і камяністыя. Дно паўн. плёса плоскае, паўд. больш глыбокае, лейкападобнае са стромкімі схіламі. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае. У паўд. заліве востраў пл. 0,1 га. Шыр. паласы расліннасці да 100 м. Упадае ручай з воз. Канашы, злучана пратокай з воз. Зашчаты, сцёк па пратоцы ў воз. Суя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХА́ГАР (Ahaggar), Хогар,
пустыннае нагор’е ў Цэнтральнай Сахары, у Алжыры. Складзена з плоскавяршынных ступеньчатых хрыбтоў (сярэдняя выш. да 800 м), выцягнутых з Пн на Пд, і базальтавых плато (сярэдняя выш. 2000 м), над якімі ўздымаюцца вулканічныя конусы, найбольшы выш. 3003 м (г. Тахат). З Пн і Пд нагор’е акаймавана пясчанікавымі градамі (куэстамі) палеазойскага ўзросту. Складзена з крышт. сланцаў, гнейсаў і гранітаў. Радовішчы плаціны, алмазаў, урану, нікелю, медзі і інш. Клімат трапічны горна-пустынны. Сярэдняя т-растудз. 10 °C, ліп. 35 °C, ападкаў менш як 100 мм за год. Пастаянны паверхневы сцёк толькі ў вярхоўях сухіх далін (уэдаў), дзе шчыльнае травяное покрыва. Трапляюцца асобныя дрэвы і гаі (кіпарысы, мірт, пальмы, акацыі). Жывёльны свет: муфлоны, гепарды, ільвы; у аазісах шмат птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЎЧКАВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Пціч,
у Мінскім р-не, на р. Пціч (бас. Дняпра). За 16 км ад Мінска, каля в. Воўчкавічы. Створана ў 1968. Пл. 0,85 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 6,5 м. Аб’ём вады 2,8 млн.м³.
Катлавіна выцягнутая ў даліне ракі. Левы бераг стромкі, выш. да 15 м, абвальна-асыпны, месцамі ўкрыты хмызняком і хваёвым лесам, у вярхоўі забалочаны, правы больш спадзісты, выш. да 10—12 м, пад мяшаным лесам. У паўн.ч. зарастае. Моцнапраточнае, сярэднегадавы сцёк у створы плаціны 26,7 млн.м³. Зона адпачынку, месца правядзення спаборніцтваў па веславанні і водных лыжах. На беразе Воўчкавіцкага вадасховішча ў в. Строчыца створаны Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭД-РЫ́ВЕР (Red River),
1) рака на Пд ЗША, правы прыток р. Місісіпі. Даўж. 2050 км, пл. басейна 233 тыс.км² Вытокі на плато Лана-Эстакада, у сярэднім і ніжнім цячэнні перасякае Прымексіканскую нізіну. У нізоўях падзяляецца на рукавы: Олд-Рывер (упадае ў р. Місісіпі) і Атчафалая (упадае ў Мексіканскі зал., сцёк толькі ў разводдзе). Паводкі ў канцы вясны — пач. лета. Сярэдні расход вады 880 м³/с. ГЭС. Буйное вадасх. Тэксома. Суднаходная ад г. Шрыўпарт.
2) Рака ў ЗША і Канадзе. Даўж. 920 км, пл. басейна 297 тыс.км². Цячэ па Цэнтр. раўнінах, упадае ў воз. Вініпег. Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля 240 м³/с. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. На Р.-Р. — г. Вініпег (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́НЕЦ,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 11 км на ПнЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,73 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 5,9 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км. Пл. вадазбору 18,5 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, на ПдУ і Пд 1,5—4 м, разараныя, на Пн і У параслі лесам. Пойма на Пн і ПнЗшыр. да 200 м, забалочаная, укрыта хмызняком. Берагі нізкія, тарфяністыя, на ПдУ пясчаныя, у залівах сплавінныя. 4 залівы. Востраў пл. 0,5 га. Дно карытападобнае, да глыб. 1,7 м пясчанае, да 2,5 м укрыта апясчаненым ілам, глыбей сапрапелістае. Прыбярэжная ч. возера зарастае. Упадае ручай з воз. Расна, сцёк у р. Ушача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ЧА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., Мядзельскім р-не Мінскай вобл. і Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Вілія. Даўж. 59 км. Пл. вадазбору 1140 км². Выцякае з воз. Малыя Швакшты Пастаўскага р-на, цячэ на паўд.-зах. схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію за 2 км на ПдУ ад в. Міхалішкі Астравецкага р-на. Цячэ праз ландшафтны заказнік Блакітныя азёры. Даліна ў верхнім цячэнні не выражана, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі; яго шыр. ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8—12 м, у ніжнім 15—20 м. Каналізаванае на працягу 6,1 км. Каля в. Страча створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНГАНЬІ́КА (Tanganyika),
возера ў Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга, Танзаніі, Замбіі і Бурундзі. Пл. 34 тыс.км². Размешчана ў тэктанічнай упадзіне Усх.-Афрыканскай зоны разломаў на выш. 773 м. Даўж. каля 650 км, шыр. да 80 км, глыб. да 1470 м (другое па глыбіні пасля воз. Байкал). Берагі прамалінейныя, месцамі высокія і стромкія. У Т. ўпадаюць рэкі Малагарасі і Рузізі. Сцёк па р. Лукуга ў р. Луалаба (бас.р. Конга). Багатая фауна; сярод рыб, крэветак, весланогіх і інш.вял. колькасць эндэмікаў. Водзяцца бегемоты, кракадзілы, шмат вадаплаўных птушак. Па берагах — нац. паркі: Сумбу (Замбія), Гомбе-Стрым (Танзанія); рэзерват Убвары (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Рыбалоўства. Суднаходства. Парты: Кігома (Танзанія), Бужумбура (Бурундзі), Калеміе (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Адкрыта англ. даследчыкамі Р.Бёртанам і Дж.Спікам у 1858.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦНА, Чырвоная рэчка,
рака ў Лагойскім, Барысаўскім і Смалявіцкім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Гайна (бас.р. Дняпро). Даўж. 66 км. Пл. вадазбору 609 км². Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Літвічы Лагойскага р-на, вусце на ўсх. ускраіне в. Сутокі Смалявіцкага р-на. Асн. прытокі: Чарніца і Лавоша (справа). Цячэ па паўн.-ўсх. частцы Мінскага ўзвышша. Даліна трапецападобная, месцамі не выражана, шыр. да 3,5 км. Схілы спадзістыя, выш. 10—20 м, ад З м у вярхоўі да 30 м у ніжнім цячэнні. Пойма пераважна двухбаковая (шыр. 300—600 м). Рэчышча каналізаванае, акрамя ўчасткаў на працягу 14 км ад вытоку і 2 км перад вусцем. Рака замярзае ў канцы ліст., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ,
рака ў Кыргызстане і Казахстане. Даўж. 1186 км, пл.бас. 71,6 тыс.км², у т. л. 24,1 тыс.км² — вобласць унутр. сцёку ў нізоўі Ч. Утвараецца ад зліцця рэк Джуванарык і Качкор, якія пачынаюцца на схілах хр. Тэрскей-Ала-Тоо і Кіргізскі. Ніжэй сутокаў выходзіць у Ісык-Кульскую катлавіну (у мінулым па Ч. адбываўся сцёквоз. Ісык-Куль), праз Баамскую цясніну прарываецца ў Чуйскую даліну, дзе выкарыстоўваецца для арашэння. У нізоўях перасякае пустыню Муюнкум і губляецца ва ўпадзіне Ашчыколь. Найб. прыток Курагаты (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады па выхадзе з гор 130 м³/с, у ніжнім цячэнні (каля с. Уланбель) — 20,4 м³/с. На Ч. Арто-Такойскае, Тасуткольскае вадасховішчы і інш. ірыгацыйныя збудаванні; гарады Такмак (Кыргызстан), Чу (Казахстан).