старажытна-грэчаскі матэматык і філосаф-ідэаліст, заснавальнік піфагарэізму. У галіне матэматыкі яму прыпісваюць увядзенне доказу ў геаметрыю, пабудову планіметрыі прамалінейных фігур, стварэнне вучэння пра падобнасць, доказ Піфагора тэарэмы, адкрыццё ірацыянальных лікаў, пабудову некат. правільных многавугольнікаў і мнагаграннікаў і інш. Ёсць звесткі пра П. як астранома. Ён лічыў Зямлю шарам, які знаходзіцца ў цэнтры Сусвету; ведаў пра ўласны рух Сонца, Месяца і планет. Заснаваў у г. Кратоне (Паўд. Італія) піфагарэйскі саюз, які быў адначасова філас. школай, паліт. партыяй і рэліг. брацтвам. Лічыў, што лік ёсць сутнасць усіх рэчаў, а Сусвет з’яўляецца гарманічнай сістэмай лікаў і іх адносін. Адстойваў уяўленне аб бессмяротнасці душ і іх перасяленні. Быў ідэолагам рабаўладальніцкай арыстакратыі.
Літ.:
Болгарский Б.В. Очерки по истории математики. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРОДАЗНА́ЎСТВА.
прырода знаўчыя навукі, комплекс навук аб прыродзе. Вывучае сутнасць з’яў прыроды, найб. агульныя законы яе развіцця, шляхі выкарыстання атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці чалавека. Уключае навукі пра агульныя ўласцівасці і будову матэрыяльнага свету (фізіка, хімія), жывую прыроду (біялогія), касм. аб’екты (астраномія), геалогію, геафізіку, цыкл геагр. навук і інш. Развіваецца ў цеснай сувязі з развіццём грамадства. Як адлюстраванне прыроды ў чалавечай свядомасці П. прайшло шэраг этапаў, зазнала перыяды экстэнсіўнага і рэв. развіцця. У самаст. комплекс сістэм. даследаванняў вылучылася ў 2-й пал. 15 ст. Бесперапынна развіваецца і ўдасканальваецца ў працэсе пераўтварэння прыроды ў інтарэсах грамадства. Сярод метадаў, якімі карыстаецца П., вылучаюцца агульныя, прыдатныя да ўсяго П., асобныя — да аднаго з бакоў П. (эмпірычныя, тэарэтычныя, вытворча-практычныя) і прыватныя — метады асобных галін П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
глыбі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на вялікай глыбіні (у 2 знач.). Глыбінныя рыбы.// Які дзейнічае на вялікай глыбіні. Глыбінная бомба.// Які праводзіцца на вялікай глыбіні. Глыбінная лоўля.
2. Які знаходзіцца ў глыбіні краіны, вобласці і пад. Вёска была глыбіннай — за цэлых сорак кіламетраў ад чыгункі.Навуменка.
3. Які выражае сутнасць, унутраны змест чаго‑н.; істотна важны. Раскрыць глыбінныя працэсы ў літаратуры.// Скрыты, патаемны. Глыбінныя жаданні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́крыць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.
1. Знайсці, выявіць каго‑, што‑н. Выкрыць патайное сховішча. Выкрыць браканьераў. □ Думаў Партыш і сам сабе дзівіўся: чаму да гэтага часу з такім актывам не выкрылі ворага, які стаяў упоперак дарогі новага жыцця.Няхай.// Зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае; раскрыць. Выкрыць сакрэты. Выкрыць злачынствы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бюракра́т, ‑а, М ‑раце, м.
1.Уст. Прадстаўнік бюракратычнай сістэмы кіравання, буйны чыноўнік.
2.Зневаж. Службовая асоба, якая выконвае свае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы; валакітчык, фармаліст. Другія ж, наадварот, даводзілі, што .. [інспектар] — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу і, наогул, страшэнны бюракрат.Колас.Пад старасць вочы адкрыліся [у Івана Іванавіча], што няправільна на свеце жыў, што стаў сапраўдным бюракратам, адарваўся ад людзей і дачку-нікчэмніцу выгадаваў!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уні́клівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі. // Непрамы, пазбаўлены шчырасці. Уніклівы адказ.
2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; дапытлівы. Не было больш цярплівага, памяркоўнага «экскурсавода», быў начальнік будоўлі: патрабавальны, уніклівы чалавек, якому да ўсяго ёсць справа.Дадзіёмаў.[Рыбак] гутарыць з дзецьмі, якія абступілі яго лодку, і ахвотна, цярпліва адказвае на іх бясконцыя, уніклівыя запытанні.В. Вольскі.// Праніклівы. Уніклівая думка чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыро́даж.
1. Natúr f;
пераўтварэ́нне прыро́ды die Úmgestaltung der Natúr, Natúrumgestaltung f -;
з’я́ва прыро́ды Natúrerscheinung f -, -en;
на ўло́нні прыро́ды im Fréien, im Grünen; am Búsen der Natúr (паэт.);
2. (сутнасць) Wésen n -s;
паво́дле прыро́ды dem Wésen nach
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АБВІНАВА́ЎЧАЕ ЗАКЛЮЧЭ́ННЕ,
працэсуальны дакумент, у якім выкладзена і абгрунтавана рашэнне следчага (або асобы, якая праводзіла дазнанне) аб фармулёўцы абвінавачання асобы, прыцягнутай да крымін. адказнасці. У ім падсумоўваюцца вынікі папярэдняга следства па справе, робіцца вывад пра ўчыненне злачынства пэўнай асобай, пра дастатковасць падстаў для суд. разгляду справы. Складаецца з апісальнай і рэзалютыўнай частак. У апісальнай частцы выкладаецца сутнасць справы, у рэзалютыўнай змяшчаюцца звесткі пра абвінавачанага (абвінавачаных) і фармулёўка прад’яўленага абвінавачання са спасылкай на адпаведныя артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следчы падпісвае абвінаваўчае заключэнне і разам са справай перадае пракурору, які зацвярджае абвінаваўчае заключэнне і накіроўвае справу ў суд ці вяртае яе для дадатковага следства або спыняе справу. Абвінаваўчае заключэнне ўручаецца абвінавачанаму не пазней як за 3 сут. да суд. разгляду, што дае яму магчымасць азнаёміцца з доказамі і падрыхтавацца да абароны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГІ́ЧНЫ ПАЗІТЫВІ́ЗМ,
кірунак неапазітывізму, які сфарміраваўся ў 1920-я г. на базе Венскага гуртка. Яго тэарэт. вытокі ў вучэнні Э.Маха і Р.Авенарыуса аб «непасрэдна дадзеным» у вопыце суб’екта, логіка-гнасеалагічнай мадэлі ведаў Б.Расела і Л.Вітгенштэйна і інш. Адна з асн. задач Л.п. — матэматызацыя і фармалізацыя ведаў. Метад фармалізацыі прадстаўнікі Л.п. пашырылі і на філасофію, спрабуючы ачысціць яе ад метафізікі (г. зн. абстрактных, лагічна не абгрунтаваных палажэнняў) і зрабіць навуковай. Для гэтага выкарыстоўваўся т. зв. прынцып верыфікацыі (вызначэння сапраўднасці навук. сцвярджэнняў), які трактаваўся ў духу суб’ектывізму і канвенцыяналізму. У 2-й пал. 1930-х г. пасля пераезду ў ЗША асн. прадстаўнікоў Л.п. іх вучэнне часткова перагледжана, але захавала сваю суб’ектыўна-ідэалістычную сутнасць і стала больш вядома як лагічны эмпірызм. З 1960-х г. Л.п. перастаў існаваць як самастойны філас. кірунак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВЫЙ ВЕ́СТНИК»,
газета. Выдавалася з мая да снеж. 1918 у Мінску на рус. мове штодзённа. Мела нядзельны ілюстраваны дадатак. Была неафіц. органам герм.акупац. улад, але выразнага паліт. або ідэалаг. кірунку не мела. Змяшчала дырэктыўныя матэрыялы герм. камандавання 10-й арміі, гар. камендатуры і інш., якія датычыліся мясц. насельніцтва і ваеннапалонных. З № 208 ад 13 ліст. выдавалася пад кантролем Савета салдацкіх дэпутатаў 10-й арміі. Асвятляла гасп. і культ. жыццё горада. Мела аддзелы аб’яў, рэкламы і пошты. Значнае месца адводзіла дзейнасці ўрада БНР і органаў мясц. самакіравання. Матэрыялы рас. і міжнар. жыцця досыць аб’ектыўна асвятлялі сутнасць тагачасных падзей. З сярэдзіны ліст. ў сувязі з рэвалюцыяй у Германіі павялічыўся аб’ём матэрыялаў пра захады розных грамадска-паліт. сіл па фарміраванні новых органаў улады на Беларусі. Спыніла існаванне пасля эвакуацыі герм. войск і прыбыцця ў Мінск часцей Чырв. Арміі.