2. Кірунак у дзейнасці, развіцці. Накіраванасць у будучае.// Напрамак, выражаны ў працы, творы і пад. Ідэйная накіраванасць верша. □ Я. Купала і Я. Колас яшчэ больш узмацнілі грамадскае гучанне нашай сатыры, падалі ёй выразную рэвалюцыйную накіраванасць.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
настраёвасць, ‑і, ж.
Кніжн. Пэўная накіраванасць думак, пачуццяў, душэўны стан; настрой. У адпаведнасці з.. асноўнай настраёвасцю паэта рытм яго верша шырокі і паўпаводны, фарбы светлыя і ясныя.Глебка.Найбольш падабаліся хлопчыку жніўныя песні, у якіх было нейкае асаблівае прывабнае хараство і настраёвасць.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажа́длівы, ‑ая, ‑ае.
Схільны да задавальнення палавых пачуццяў. Пажадлівы чалавек.// Які выражае такую схільнасць. Твар у .. [Алы] пабялеў, заплюшчаныя вочы з густа падведзенымі вейкамі былі ў сініх кругах, і толькі поўныя, пажадлівыя вусны аставаліся, як звычайна, яркімі.Карпаў.Чубар праводзіў.. [гаспадыню] пажадлівым позіркам да дзвярэй.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспрэ́сія, ‑і, ж.
Выразнасць; сіла праяўлення, выражэння якіх‑н. пачуццяў, перажыванняў і пад. На прыкладзе прыказак можна з поспехам вучыцца і экспрэсіі слова, і выразнай рыфме, і цікавай рытмічнай структуры.Шкраба.Перавядзеннем вобразаў антычнай паэзіі ў рэзкі камічны план разбіваецца ўзвышаная экспрэсія антычных назваў.«Полымя».
[Ад лац. expressio — выражэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арганалепты́чны
(ад орган + гр. leptikos = схільны браць або прымаць)
які выяўляецца пры дапамозе органаў пачуццяў, напр. смак, пах аб’ектаў знешняга асяроддзя (вады, паветра, ежы і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЫ́ЛІЧ (Канстанцін Фёдаравіч) (1906, г. Івангорад Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл. — 27.9.1944),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1935). З 1925 у Бел. трэцім дзярж.драм. т-ры, з 1937 у БДТ-1 (т-р імя Я.Купалы). Яго мастацтва адметнае рамантычнай узнёсласцю, шчырасцю пачуццяў, тэмпераментам. Сярод роляў: Андрэй, Мастак, Паромшчык («Плытагоны», «Пінская мадонна», «Ганка» У.Галубка), Кастусь Каліноўскі (аднайм. п’еса Е.Міровіча), Мікола («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), пан Ендрыхоўскі («Партызаны» К.Крапівы), сяржант Дроб (аднайм. п’еса Э.Самуйлёнка), Дон Жуан («Каменны госць» А.Пушкіна), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера). Як мастак аформіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Правакатар» М.Ірчана (1931). Загінуў у чыгуначнай катастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАТА́ЛЬСКІ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 15.3.1952, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1977). Працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе (1979—92). Сярод твораў: дэкар. блюды «Спадчына» (1978), «Незнаёмка» (1985); медаль «Мой родны кут» (1981); сервізы «Народны» (1981), «Раманс» (1990); наборы чайнікаў «Кірмаш» (1984), для нац. страў «Беларускі» (1986), кубкаў «Гербы» (1988), дзіцячы «НЛА» (1989), чайны «Купалле» (1991), ваз «Фантазія» (1994), «У пушчах Палесся» (1995); серыі блюд «Кветкі майго дзяцінства» (1983) і інш.Маст. манера вызначаецца аптымістычнай стыхіяй пачуццяў і неўтаймоўнай фантазіяй.
Т.Р.Ермаковіч.
М.Гатальскі. Лось. Серыя «У пушчах Палесся». 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Аляксандр Станіслававіч) (27.1.1852, г. Паневяжыс, Літва — 19.11.1922),
расійскі гістолаг. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Казанскі ун-т (1879). З 1888 праф. Томскага, з 1895 — Пецярбургскага ун-таў. Навук. працы па гісталогіі нерв. сістэмы і органаў пачуццяў. Апісаў 10 тыпаў нерв. клетак у чуллівых нерв. вузлах, 3 тыпы нейронаў (клеткі Догеля) у вегетатыўных нерв. вузлах, вывучаў сінапсы ў аўтаномнай нерв. сістэме. Распрацаваў метад прыжыццёвай афарбоўкі нерв. элементаў. Заснаваў час. «Русский архив анатомии, гистологии и эмбриологии» (1915).
Тв.:
Концевые нервные аппараты в коже человека. СПб., 1903;
Кровь как основа жизни человека и животных. Пг., 1922;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАПЕ́ЖНІКІ,
прадстаўнікі жывёльнага або расліннага свету, якія ловяць, забіваюць і паядаюць жывыя арганізмы. Трапляюцца сярод жывёл, грыбоў і раслін (гл.Драпежныя грыбы, Драпежныя звяры). Д. — важны фактар натуральнага адбору: пастаянна паляпшаюць склад папуляцый ахвяр, што ў пэўнай ступені абумоўлівае іх прагрэс. развіццё. Садзейнічаюць захаванню вял. відавой разнастайнасці і зніжаюць інтэнсіўнасць канкурэнцыі сярод розных відаў ахвяр. У Д. звычайна добра развіты сродкі авалодання, забівання, паядання і пераварвання здабычы (зубы і кіпцюры ў млекакормячых, ядавітыя залозы ў павукоў, жыгучыя клеткі ў кішачнаполасцевых, ферменты, якія расшчапляюць бялкі, у жывёл, грыбоў, раслін), а таксама нерв. сістэма, органы пачуццяў.
Выкарыстоўваюцца ў біял. барацьбе з непажаданымі для чалавека відамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕТЛІ́НСКАЯ (Вера Казіміраўна) (11.5.1906, г. Севастопаль, Украіна — 23.4.1976),
расійская пісьменніца. Друкавалася з 1928. Раманы «Рост» (1934), «Мужнасць» (1938), «Дні нашага жыцця» (1952), «Інакш жыць не варта» (1960), аповесці «Натка Мічурына» (1928), «Плато вышэй за хмары» (1964), зб.апавяд. «Дзень, пражыты двойчы» (1964) пра маладых горадабудаўнікоў, вучоных-наватараў, студэнтаў з іх светам думак, пачуццяў, праблем. Раман «У аблозе» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948) прысвечаны гераічнай абароне Ленінграда ў Вял.Айч. вайну. Аўтар камедыі «Так, вось яно, каханне» (1954), аўтабіягр. аповесці «Вечар. Вокны. Людзі» (1972), рамана «Дзень добры, маладосць!» (1975), артыкулаў па л-ры і мастацтве.