Пачуццяў органы 2/78; 8/358

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЧУ́ЦЦЯЎ О́РГАНЫ,

высокаспецыялізаваныя органы, з дапамогай якіх чалавек і жывёлы атрымліваюць інфармацыю з навакольнага асяроддзя.

Кожны П.о. складаецца з адчувальных (рэцэптарных) нерв. клетак і дапаможных структур; трансфармуе ў працэс нерв. ўзбуджэння толькі пэўны від энергіі, які ўздзейнічае на рэцэптары і перадае інфармацыю ў ц. н. с. Уяўляюць сабой сенсорныя сістэмы, складаюцца з 3 ч.: перыферычнай (рэцэптары), прамежкавай (перадача нерв. імпульсаў па правадных шляхах да падкоркавых цэнтраў), цэнтральнай (кара галаўнога мозга, дзе адбываецца аналіз і сінтэз адчуванняў). У залежнасці ад асаблівасцей развіцця, будовы, функцый нерв. і гліяльных кампанентаў П.о. падзяляюцца на 3 групы. Да 1-й адносяцца зроку органы і нюху органы; рэцэптарныя клеткі органаў зроку і нюху — нерв. (нейрасенсорныя). 2-я група: слыху органы, смаку органы, раўнавагі органы, утрымлівае гліяльныя клеткі (сенсаэпітэліяльныя), якія ўспрымаюць раздражненне і перадаюць узбуджэнне адчувальным нерв. клеткам. 3-я група: рэцэптарныя інкапсуляваныя і неінкапсуляваныя цельцы (перыферычныя ч. аналізатараў дотыку, ціску і інш.). П.о. садзейнічаюць найб. дасканаламу прыстасаванню арганізма да навакольнага асяроддзя.

А.​С.​Леанцюк.

т. 12, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэлепа́тыя, -і, ж.

Парапсіхалагічная з’ява перадачы думак і пачуццяў на адлегласці без дапамогі органаў пачуццяў.

|| прым. тэлепаты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачу́цце

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пачу́цце пачу́цці
Р. пачу́цця пачу́ццяў
Д. пачу́ццю пачу́ццям
В. пачу́цце пачу́цці
Т. пачу́ццем пачу́ццямі
М. пачу́цці пачу́ццях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пачуццё́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пачуццё́ пачу́цці
Р. пачуцця́ пачу́ццяў
Д. пачуццю́ пачу́ццям
В. пачуццё́ пачу́цці
Т. пачуццём пачу́ццямі
М. пачуцці́ пачу́ццях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

утрапе́нне, -я, н.

Неўтаймаванае праяўленне якіх-н. пачуццяў, безразважнасць, шаленства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́чнасць, -і, ж.

Цесная сувязь, якая прыводзіць да адзінства, згуртаванасці.

Л. пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасвятле́нне, -я, н.

1. гл. святлець.

2. Яснасць думак, свядомасці, пачуццяў.

Наступіла п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юр, -у, м.

Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў.

На яго напаў ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узвы́шанасць ж. возвы́шенность;

у. пачу́ццяў — возвы́шенность чувств

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)