уця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што і здадан.сказам.
Разм.Зразумець сэнс, змест чаго‑н. Пытанне прагучала нечакана, і Вера не адразу ўцяміла, пра што гаворыць вяснушкаваты, кірпаносы хлапец.Асіпенка.Маці ніяк не магла ўцяміць усяго таго, што так нечакана здарылася.Ставер.// Поўнасцю, да канца ўсвядоміць што‑н. Прашу, калегі, цвёрда ўцяміць Святую мудрасць даўніх год: Малая кропля крышыць камень, Цярплівасць — сцены перашкод.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схапі́цьякую-н.хваро́бу sich (D) éine Kránkheit hólen [zúziehen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
wake3[weɪk]v.(woke, woken)
1. прачына́цца
2. будзі́ць, абуджа́ць
3. апа́мятацца;
wake from a trance вы́йсці з тра́нсу
wake up[ˌweɪkˈʌp]phr. v.
1. прачына́цца; будзі́ць, абуджа́ць
2. (to) усвядо́міць, зразуме́ць (што-н.);
He’s waking up to the truth. Ён пачынае разумець праўду.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск.колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асво́іць, асвою, асвоіш, асвоіць; зак., што.
1. Навучыцца карыстацца чым‑н., авалодаць чым‑н. Асвоіць новую тэхніку. Асвоіць замежную мову.// Навучыцца вырабляць што‑н. Асвоіць вытворчасць новых станкоў.// Засвоіць, зразумець што‑н. Іван памагаў па матэматыцы — прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў як мае быць.Навуменка.
2. Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць. Асвоіць цалінныя землі.// Выкарыстаць (грошы, сродкі і пад.). Асвоіць фонды. Асвоіць спадчыну. Асвоіць бюджэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўця́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Такі, што цяжка зразумець, усвядоміць; незразумелы. Няўцямныя думкі прыгняталі Андрыяна.Марціновіч.Базыль нешта няўцямнае мармытнуў і заспяшаўся даганяць Піліпа.Сачанка.// Які выклікае недаўменне; загадкавы. Здарылася нешта няўцямнае. Адбыўся неверагодны выпадак, верыць якому не хацелася.Лупсякоў.
2. Які выяўляе неразуменне чаго‑н. або адсутнасць думак аб чым‑н. На гэты раз Сцяпан даўжэй глядзеў няўцямнымі вачыма на прысутных.Пальчэўскі.Надзя расплюшчыла вочы, няўцямным поглядам абвяла клець.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1.Зак.да падглядаць.
2.што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак.Гілевіч.//перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсло́ван.:
на паўсло́ва auf ein Wort, auf ein paar Wórte;
на паўсло́ве (спыніць, абарваць) mítten im Satz;
ні паўсло́ва kéine Sílbe;
з паўсло́ва (зразумець, здагадаццаі г. д.) bei der érsten Ándeutung, sofórt, auf Ánhieb
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
begréifen*vt
1) разуме́ць, зразуме́ць, спасціга́ць, ця́міць
2) (in sich D) уключа́ць, утры́мліваць у сабе́;
das Buch begréift víele Probléme in sich кні́га змяшча́е мно́га прабле́м
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)