халту́ра, -ы, ж. (разм.).

1. Пабочны, звычайна лёгкі заработак звыш асноўнага.

Пасля работы займацца халтурай.

2. Нядобрасумленна, неахайна, без ведання справы выкананая работа, а таксама рэч, зробленая такім чынам.

|| прым. халту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Валы́ніцца ’валэндацца, займацца, цягнуць час’ (КТС): «мне няма калі з табой валыніцца». Да валыніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Музіцы́раваць ’іграць на музычным інструменце’, ’займацца музыкай’ (ТСБМ). З рус. музици́ровать ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Neque semper arcum tendit Apollo (Horatius)

Не заўсёды нацягвае свой лук Апалон (г. зн. не заўсёды ж займацца сур’ёзнай справай).

Не всегда натягивает свой лук Аполлон (т. е. не всегда же заниматься серьёзным делом).

Гл.: Quod...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

разбо́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Займацца разбоем, грабяжамі. Пасля даследавання забойства схіляюся к таму, што бандыт Гусак разбойнічаў адзін. Пестрак.

2. Займацца гвалтам, прымяняць сілу для дасягнення чаго‑н. — Не разбойнічай! Тое бяры, што даю табе, а сілай не дам браць, людзей клікаць буду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валту́зіцца, -ту́жуся, -ту́зішся, -ту́зіцца; незак. (разм.).

1. Рабіць бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога-н. становішча.

Дзеці валтузяцца.

2. Доўга займацца якой-н. справай, важдацца.

Няма часу цяпер з гэтым в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карпе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

1. над чым і без дап. Старанна, цярпліва і доўга займацца чым-н.

К. над рукапісам.

2. перан. Жыць у пакутах, цяжкіх умовах.

Вось так карпею ўсё жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. Корпацца, капацца ў чым-н.

П. ў рэчах.

2. Займацца чым-н. карпатлівым, марудным, а таксама рабіць што-н. марудна.

П. з апаратурай.

|| наз. по́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паро́цца ’калоць, пароць адзін аднаго чым-небудзь вострым; разрывацца, разыходзіцца ў шве; капацца ў чым-небудзь; марудна рабіць што-небудзь, корпацца’. Зваротны дзеяслоў да пароць (гл.); але адносна паро́цца ў яго апошнім значэнні існуе версія Махэка₂ (434) аб яго адменным паходжанні. Параўн. рус. дыял. поро́тьсязаймацца чым-небудзь, спяшацца з чым-небудзь’, укр. пор́отисязаймацца хатняй гаспадаркай; гатаваць; поркацца’, польск. porać się, parać sięзаймацца чым-небудзь’, в.-луж. porać, н.-луж. poroś ’рабіць нешта, гатаваць, даглядаць’, чэш. parati se ’рабіць нешта, займацца нечым; корпацца, поркацца’. Зыходным значэннем Махэк лічыць ’рабіць нешта’ якое, на яго думку, можа узыходзіць да пара́ (гл.). Але параўн. яшчэ по́ркацца < по́ркаць у аналагічным значэнні. Сюды ж паро́цька ’чалавек, які павольна працуе, які кепска ведае сваю справу’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gimnastykować się

незак. займацца гімнастыкай; рабіць зарадку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)