эстонскі пісьменнік. Скончыў гар. вучылішча ў Таліне (1900). Друкаваўся з 1904. Аўтар твораў сац.дыдактычнага характару, прасякнутых ідэяй маральнага самаўдасканалення чалавека (зб-кі навел «Боскія дзеці», 1910; «Апошні дзень», 1927; «Жыццё ўрываецца», 1931; «Зямное ярмо», 1933). У раманах — сац.-псіхал. «Вілем з Вахесаарэ» (1909), «Рабы» (1912), «Вось чалавек!» (1918), «Жыццё і смерць Таавета Сааверэ» (1922), дылогіі «Белае воблака» (1925) і «Чырвоны вецер» (1928), антыклерыкальнай накіраванасці «Званыя і выбраныя» (1937), гіст. «На рацэ Юмерэ» (1934), «Агонь, які тлее» (1939), «Летні сонцаварот» (1957) і інш. шырыня ахопу гіст. падзей, своеасаблівая трактоўка ідэйных канфліктаў эпохі, надзённыя праблемы жыцця эст. вёскі і інтэлігенцыі, рэаліст. паказ сац. з’яў, тонкі псіхалагізм. Выступаў як драматург.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНШО́Н (Planchon) Ражэ (н. 12.9.1931, г. Сен-Шамон, Францыя),
французскі рэжысёр, акцёр, драматург. Творчую дзейнасць пачаў у засн. ім у Ліёне «Тэатр дэ ла камеды» (1952). У 1957 стварыў і ўзначальвае «Тэатр дэ ла сітэ» ў Віёрбане (з 1973 Нац.нар.т-р). Зазнаў уплыў Б.Брэхта. Паставіў спектаклі «Генрых IV» У.Шэкспіра (1957), «Жорж Дандэн» (1958) і «Тарцюф» (1962, 1973) Мальера, «Тры мушкецёры» паводле А.Дзюма (1958), «Мёртвыя душы» (1959) паводле М.Гогаля, «Нейтральная паласа» Х.Пінтэра (1979), «Аталі» Ж.Расіна (1980), якім уласціва сучасная інтэрпрэтацыя літ. матэрыялу. Сярод інш. пастановак: «Добры чалавек з Сезуана» (1958) і «Швейк у другой сусветнай вайне» (1961) Брэхта, а таксама ўласныя драм. творы, у якіх звяртаецца да актуальных праблем сучаснасці: «Карэтны хлеў» («Даўжнікі», 1962), «Белая лапа» (1964), «Сінія, белыя, чырвоныя» (1966), «Знявага» (1968), «Здаюся!» (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́ВА Ала Барысаўна (н. 15.4.1949, Масква),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт. Расіі (1985). Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Муз. вучылішча імя М.Іпалітава-Іванава ў Маскве (1969), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1981). З 1970 артыстка Ліпецкай філармоніі, салістка эстр.арк. пад кіраўніцтвам А.Лундстрэма, вакальна-інстр. ансамбля «Вясёлыя рабяты», Расканцэрта. З 1988 маст. кіраўнік т-ра-студыі «Тэатр песні». У рэпертуары песні рас. і замежных кампазітараў, шмат з якіх выканала ўпершыню, уласныя песні. Яе выкананне вылучаецца драматург. пабудаванасцю, рэжысёрскай прадуманасцю кампазіцый. «Гран-пры» на Міжнар. фестывалях эстраднай песні «Залаты Арфей» (1975, Балгарыя) і «Бурштынавы салавей» у Сопаце (1978, Польшча). Здымалася ў кіно («Жанчына, якая спявае», «Прыйшла і гавару» і інш.). Яе творчасці прысвечаны тэлефільмы «Тэатр Алы Пугачовай» (1978), «У Алы» (1979), «Маналогі спявачкі» (1981) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́РАЖАВА Людміла Іванаўна (н. 7.2.1925, г. Кіраў, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыла студыю пры Грозненскім рус.драм. т-ры (1945). Працавала у т-рах Грознага, Чэркеска, Клайпеды (1944—59), Арла (1974—81). З 1959 у Брэсцкім, з 1962 у Гродзенскім, у 1968—74 у Гомельскім абл.драм. т-рах. Выканаўца драм. і характарных роляў, творчасці ўласціва адчуванне часу і стылю драматург. твора, рамант. прыўзнятасць. Сярод роляў у Брэсцкім т-ры: Ганна Карэніна (аднайм. п’еса паводле Л.Талстога), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Джудзіт («Вучань д’ябла» Б.Шоу), Катрын («Від з моста» А.Мілера); у Гродзенскім т-ры: Манахава («Варвары» М.Горкага), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра), Гарэцкая («Першы ўрок» К.Губарэвіча); у Гомельскім т-ры: Параска («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Хрысціна («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка), Кукушкіна, Агудалава («Даходнае месца», «Беспасажніца» А.Астроўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМАРО́КАЎ Аляксандр Пятровіч [25.11.1717 (паводле інш. звестак 1718),
каля мяст. Вільманстранд, Фінляндыя — 12.10.1777], рускі пісьменнік; прадстаўнік класіцызму. Скончыў сухапутны шляхецкі корпус (1740), дзе пачаў пісаць вершы. Першы дырэктар Рас.т-ра ў Пецярбургу (1756—61). Выдаваў першы рус.літ. прыватны час. «Трудолюбивая пчела» (1759). Выступаў як драматург, паэт. тэарэтык л-ры, гісторык, філосаф. Аўтар 9 вершаваных трагедый, у т. л. «Харэў» (1747), «Сінаў і Трувор» (1750), «Дзмітрый Самазванец» (1771); 12 камедый, у т. л. «Трэсацініус» (1750), «Апякун» (1765), «Уяўны раганосец» (1772). З пастаноўкай яго п’ес звязана з’яўленне першых праф.рас. акцёраў. Аўтар зб-каў «Элегіі», «Сатыры» (абодва 1774), баек (зб. «Прытчы», ч. 1—3, 1762—69), лібрэта опер і балетаў, літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭЙН Аляксандр Пятровіч (28.9.1906, г. Самарканд, Узбекістан — 5.10.1993),
рускі драматург. Пісаў на марскую тэматыку. З 1923 выступаў у друку як журналіст. П’есы «Вясна дваццаць першага» (1939), «Флаг адмірала» (паст. 1950; Дзярж. прэмія СССР 1951) на ваен.-гіст. і рэв. тэмы. П’есы «Персанальная справа» (паст. 1954), «Акіян» (паст. 1961), «Апладысменты» (паст. 1967), «Жыў-быў Я» (1977) і інш. пра сучаснасць. Аўтар літ.-біягр. драм «У палоне часу» (1970), «Версія» (1976), кінасцэнарыяў «Суд гонару» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949), кн. «Аповесць пра тое, як узнікаюць сюжэты» (кн. 1—2, 1965—76), дакумент.кн. «Неба ў дыяментах» (1976), апавяданняў, успамінаў і інш. П’есы Ш. ставіліся ў т-рах Беларусі: «Персанальная справа» ў Дзярж.рус.драм. т-ры і Бел. т-ры імя Я.Коласа (абедзве 1955), «Акіян» у рус. т-ры (1961) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вольф Ф. (ням. драматург) 3/442, 449; 4/230; 6/196; 10/368, 560
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Смирнова М. (драматург) 2/250; 3/548; 4/18, 230; 6/507; 10/303
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДУ́НАС (Vidūnas; сапр.Староста) Вільгельмас
(22.3.1868, в. Іонайчай, Шылуцкі р-н, Літва — 20.2.1953),
літоўскі філосаф, драматург. З 1912 жыў і працаваў у Тыльзіце, дзе ўзначальваў культ. жыццё літоўцаў Усх. Прусіі. Яго філас. сістэма сфарміравалася пад уплывам ідэй стараж.-інд. веданты (вішышты-адвайты) і некат. канцэпцый зах.-еўрап.ідэаліст.філас. плыняў — платанізму, неаплатанізму, хрысц.містыцызму, пантэізму. Быццё трактаваў як дух, пэўным станам якога, яго несамаст. часткай з’яўляецца матэрыяльны свет. Чалавек, паводле Відунаса, — мікракосмас і найвышэйшая ступень эвалюцыі. Носьбіты абс. духа, праяўленне чалавечнасці — мараль, мастацтва і навука.
Развіццё грамадства, на думку Відунаса, супадае з ступенямі духоўнага ўдасканалення чалавека: індывід — нацыя — чалавецтва — абсалют. Аўтар філас. прац: «Пабудова сусвету», «Таямнічая вялікасць чалавека» (абедзве 1907), «Паходжанне лёсу» (1908), «Жыццёвая аснова народа» (1920), «Свядомасць» (1936) і інш. У маст. творчасці абуджаў пачуццё нац. годнасці літоўцаў і пратэст супраць ням. імперыялізму (драм. трылогія «Цені продкаў», 1908, трагедыя «Сусветны пажар», 1928, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ФМАНСТАЛЬ (Hofmannsthal) Гуга фон (1.2.1874, Вена — 15.7.1929),
аўстрыйскі пісьменнік і драматург, прадстаўнік т.зв. венскай школы імпрэсіянізму. Вывучаў права і раманскія мовы і л-ры ў Вене. У 1906 пачаў супрацоўніцтва з кампазітарам Р.Штраусам, для якога напісаў п’есы-лібрэта «Электра» (1906, паводле аднайм. драмы 1904) і «Кавалер руж» (1911). У 1917 разам з М.Райнгартам заснаваў Зальцбургскі муз. фестываль. Аўтар аднаактовых вершаваных драм «Смерць Тыцыяна» (1892), «Дурань і смерць» (1894), п’ес «Эдып і сфінкс» (1906), «Вяртанне Крысціны дамоў» (1910), «Зальцбургскі вялікі тэатр жыцця» (1922), «Вежа» (1925), у якіх захапленне артыстычнай атмасферай і культурай вытанчаных формаў старой Вены спалучаецца з трывожным роздумам аб праблемах сучаснасці. У лірычных вершах (зб. «Вершы і маленькія драмы», 1907), апавяданнях (зб. «Казка 672 начы і іншыя апавяданні», 1895), кнізе эсэ «Паэт і наш час» (1907) па-імпрэсіянісцку тонка перадаў уражанні быцця, нюансы стану душы, непарыўнае адзінства чалавечай гісторыі і культуры.