ШТЭЙН Аляксандр Пятровіч (28.9.1906, г. Самарканд, Узбекістан — 5.10.1993),
рускі драматург. Пісаў на марскую тэматыку. З 1923 выступаў у друку як журналіст. П’есы «Вясна дваццаць першага» (1939), «Флаг адмірала» (паст. 1950; Дзярж. прэмія СССР 1951) на ваен.-гіст. і рэв. тэмы. П’есы «Персанальная справа» (паст. 1954), «Акіян» (паст. 1961), «Апладысменты» (паст. 1967), «Жыў-быў Я» (1977) і інш. пра сучаснасць. Аўтар літ.-біягр. драм «У палоне часу» (1970), «Версія» (1976), кінасцэнарыяў «Суд гонару» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949), кн. «Аповесць пра тое, як узнікаюць сюжэты» (кн. 1—2, 1965—76), дакумент. кн. «Неба ў дыяментах» (1976), апавяданняў, успамінаў і інш. П’есы Ш. ставіліся ў т-рах Беларусі: «Персанальная справа» ў Дзярж. рус. драм. т-ры і Бел. т-ры імя Я.Коласа (абедзве 1955), «Акіян» у рус. т-ры (1961) і інш.
Тв.:
Пьесы. Т. 1—2. М., 1978.
т. 17, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)