Неспадзе́ўкі ’нечакана’ (Гарэц., Некр.; докш., Янк. Мат.), ’нечаканы выпадак’ (Варл.), сюды ж неспадзёва ’нечаканасць’ (Сцяшк.), неспадзяванне (несподзеванне) ’тс’ (Нас.). Вытворнае ад не спадзявацца ’не мець надзеі, не чакаць’; іншы варыянт асновы ў неспадзе́янне (несподзѣенне) ’нечаканасць’, неспадзе́яцца (несподзѣицьца) ’не чакаць, не мець надзеі’ (Нас.), неспадзейна ’нечакана’ (Касп.). Параўн. неўспадзеўкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́цепка, паводле апісання: «изба без топки печи, находящаяся чрез сени часто без печи, хотя и с приготовленным фундаментом для неё, служащая отчасти кладовою, а отчасти (летней порою) спальнею, так как здесь меньше мух и блох» (Нік. Очерки, 1, 103). З ⁺не‑цепл‑ка, вытворнае ад цепліць ’ацяпляць, паліць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахца́к ’?’ параўн. у Чорнага: «Не ўспеў яшчэ ад астрога ачухацца за першую жонку, як ужо другую бярэ. От ахцак!» (КТС). Улічваючы геаграфію слова, магчыма, запазычанне з мовы беларускіх татар, параўн. цюрк. axcax і пад. формы са значэннем адмоўнай характарыстыкі чалавека, або вытворнае ад хацець, параўн. chcutlivy ’ахвочы’ (Арх. Федар.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бахма́ты ’касматы, пушысты’ (Гарэц.), бахма́тый (Бяльк.); адносіцца таксама і да раслін, параўн. бахма́ты ’пышны’ (букет) (Др.-Падб.), бахматая мята (Кіс.). Укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’. Відавочна, вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (’касматы конь’ → ’касматы’). Параўн. рус. бахме́т ’той, што касматы, махнаты, з доўгай шэрсцю’. Гл. яшчэ бухма́ты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуга́ ’дуга’, Рус. дуга́, укр. дуга́, польск. dęga, чэш. duha, серб.-харв. ду́га, ду̏га, ст.-слав. дѫга. Прасл. *dǫga; вытворнае ад дзеяслова *dęgti; параўн. *dęga, *dęgъ ’рэмень, пояс’ (славен. déga і г. д.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 98–99, 24–26; Фасмер, 1, 549, 561. Гл. дзяга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жушмень ’быльнёг’ (мсцісл., Юрч., Слова, 257, без націску). Суфікс ‑мень, які выдзяляецца яшчэ ў глушме́нь, цясме́нь, сухме́нь, глухме́нь, слізме́нь (Сцяцко, Афікс. наз., 116). Для кораня, відаць, трэба параўноўваць з жужма 2, дзе прадстаўлен і варыянт жушма, жушмо ’вязка льну, лазы’. Жушмень, магчыма, трэба разглядаць як вытворнае ад жу́шма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палю́к ’ручка касы’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж.), палюх (Сл. ПЗБ), пълʼук (ДАБМ, 831) ’тс’. Вытворнае ад палец, якое ў значэнні ’ручка касы’, прынамсі, шырока распаўсюджана ў рус. дыялектах (гл. СРНГ, 25), з дапамогай суф. -ук, ‑ух (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178). Рус. навасіб. палюк ’ручка касы’, польск. paluch ’пальчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́сял ’чалавек, які ходзіць па сяле без справы’ (барыс., лях., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад сяло. па сяле, аналагічна пахату́ха ’тс’ ад хата, па хатах (Янк., 1: Сцяц., Афікс. наз., 243; Панюціч, 106). Параўн. віц. пайшоў на сяло ’пайшоў у госці да суседа’ (Непакупны, Связи. 82–84). Гл. пасялда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прато́ка ’рака, якая злучае два вадаёмы; канал’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), прото́ка ’тс’ (ТС). Параўн. рус. прото́ка, ст.-польск. przetoka, чэш. průtok, славац. prietok ’працяканне; канал’, балг. про́ток ’праліў’. Вытворнае з суф. ‑а ад працякаць з чаргаваннем галосных. Узнаўляецца прасл. *protokъ (БЕР, 5, 790), *pertoka (Банькоўскі, 2, 916).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пру́дзішча ’месца, дзе быў млын’ (Нас.), ст.-бел. прудище ’сажалка, высахлы ставок’; славен. prodíšče, серб.-харв. пру̏дшите ’рачны нанос’, балг. пръ́дище ’месца, дзе цякла рака і нанесла пясок і жвір’. Прасл. *prǫdiště, вытворнае ад *prǫdъ, гл. пруд 1. Гл. Бярнар, RÉS, 27, 31–40; БЕР, 5, 819–820.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)