Са́ква ’кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў’ (ТСБМ). Ужо ст.-бел. саква ’торба’, 1616 г., запазычанне з ст.-польск. sakwa; Булыка, Лекс. запазыч., 103. Далей гл. сак2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахер, ст.-бел. тахеръ, тахоръ, тахръ ’адзінка ліку 12, тузін’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана праз ст.-польск. tacher з ням. Tacher ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 154; Брукнер, 563).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́тня ’струнны шчыпковы музычны інструмент’ (ТСБМ), ст.-бел. лютня, лютина (XVI ст.), запазычана са ст.-польск. lutnia ’тс’, ’сузор’е’, якое з с.-в.-ням. lūte (суч. ням. Laute) < італ. liuto, ст.-франц. leüt < араб. al‑ʼūd ’тс’ (Слаўскі, 4, 389; Булыка, Лекс. запазыч., 166). Сюды ж ст.-бел. лютниста ’лютніст’ (XVII ст.), якое са ст.-польск. lutnista < с.-в.-ням. lūtenist (Булыка, там жа, 159), а таксама бел. лютневы (аб музыцы) і лютнёвы ’тс’ (ТСБМ, Др.-Падб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Друшля́к ’прабойнік’, ’друшляк’ (БРС). У значэнні ’друшляк’ адзначаецца ў ст.-бел. помніках з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Рус. дуршла́г, друшла́г, дуршла́к, друшла́к, укр. друшля́к. Запазычанне з польск. druszlak, durszlak ’тс’ < ням. Durchschlag. Булыка, там жа, 103; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 213–214. Фасмер (1, 555) лічыць рус. лексемы прамым запазычаннем з ням. мовы, што недакладна (крытыку гл. у Шанскага, там жа, 214): на пачатку XX ст. у рус. мове з’явіліся формы тыпу друшла́к, а не дуршла́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілюстра́тар. Ст.-бел. иллюстраторъ, олюстраторъ ’рэвізор’ (1710 г.) запазычана з лацінскага праз польскае пасрэдніцтва (Булыка, Лекс. запазыч., 23) ці непасрэдна (Булыка, Зала зыч.). Сучасная семантычная структура сфарміравалася, відаць, пад уплывам рускай мовы, для якой адпаведную ролю адыгралі нямецкая ці французская. Крыніца: лац. illustrator ’той, хто асвятляе’. Дзеяслоў ілюстрава́ць з лац. illustrare ’асвятляць, упрыгожваць’ праз польск. ilustrować. Тым жа шляхам ілюстра́цыя з лац. illustratio ’выява, жывое апісанне’. Гл. SWO, 297–298; Фасмер, 2, 127; Шанскі, 2, I, 51–52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Велеры́б ’кіт’ (Нас.). Запазычанне з польск. wieloryb ’тс’ (да польск. слова гл. Брукнер, 616). У помніках бел. мовы велерибъ, велиорибъ, велорибъ вядома з XVII ст. (гл. Булыка, Запазыч., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́льбіць ’хваліць, праслаўляць’ (Нас.). Ст.-бел. велбити ’тс’ (засведчана ў помніках з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). З польск. wielbić ’тс’ (а гэта звязана з wielki, wiele; гл. Брукнер, 616).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́кцыя ’вуснае выкладанне вучэбнага прадмета’, ’публічнае чытанне’ (Яруш., ТСБМ). Ст.-бел. лекция (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. lekcyja ’тс’ (Булыка, Запазыч., 188; Лекс. запазыч., 164). Гл. таксама лектар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхтава́ць ’чысціцца да бляску’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лихтовати ’чысціць, выпрамляць’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. lichtować (Булыка, Запазыч., 191), якое з ням. lichten ’ачышчаць, праясняцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабо́рац ’зборшчык падаткаў’ (Нас., Др., Гарэц.), пабо́рца ’тс’ (Нас.). Ст.-бел. поборца ’тс’ з польск. poborca ’тс’ (Булыка, Запазыч., 247). Форма паборац марфалагічна набліжана да ўсходнеслав. утварэнняў на ‑ьcь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)