Дыспано́ўка ’распараджэнне’ (Нас.). Кюнэ (Poln., 52) звязвае гэта слова з польск. dysponować, dysponowanie (< лац.). Параўн. яшчэ ст.-бел. диспоновати ’распараджацца, прычашчаць’ (з XVII ст., Булыка, Запазыч., 97) < лац. disponere.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)