Ды́ба́ць ’чыкільгаць, ісці’ (БРС, Нас.), ’павольна ісці’ (Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Жд. 2). Рус. ды́ба́ть, укр. ди́бати, польск. dybać ’падпільноўваць; падкрадвацца’, славац. dibať, серб.-харв. dibati ’хістацца, гайдацца’ і г. д. Прасл. *dybati (агляд форм і семантыкі ў Трубачова, Эт. сл., 5, 197–198). У аснове ляжыць тэарэтычная база *dъb‑ (< *dŭbo‑), якую параўноўваюць з герм. *tuppa‑ ’пучок валасоў, каса’; матывацыю гл. у Трубачова, там жа. Форма *dybati — ступень падаўжэння. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 557. Аддзеяслоўным прасл. утварэннем з’яўляецца *dyba (з рознымі значэннямі; агляд гл. у Трубачова, там жа, 197); сюды адносіцца і бел. ды́бы ’хадулі; доўгія ногі’, ды́ба ’прылада катавання’ (БРС), ’слуп у студні, на якім вісіць крук для выцягвання вядра з вадой’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́льсць 1 ’поўсць’ (мсцісл., З нар. сл.). З польск. pilść ’лямец’, ’валасяны матэрыял, унутранасць матраца’. Вакалізм складу пе‑ трэба разглядаць разам з пельсць ’шалушэнне скуры, пархі’ (мсцісл., ЛА, 3), дзе ‑е‑ — пад уплывам лексемы пе́рхаць, параўн. персць ’шалушэнне скуры’ (мядз., там жа).

Пе́льсць 2, пелясць, пе́люсці, пэ́лютэ ’праход у печ, а таксама месца ў коміне пад гэтым праходам’ (Сцяшк. МГ, Скарбы, Сл. ПЗБ; бяроз., Шатал.), ’жарало ў печы’ (навагр., Нар. сл.), ’выхад з печы’ (слонім., Нар. лекс.), ’чалеснікі’ (ЛА, 4), ’верх пад чалеснікамі’ (там жа). Гэта рэалія ўяўляе сабой ’тонкую цагляную сценку ў печы, пасярэдзіне якой знаходзіцца ўваход у печ’ (ваўк., В. В.) і семантычна, як ’нешта плоскае’, лексему, што называе гэтую рэалію, можна звязаць з пелюсць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржо́нне ’іржышча’ (Сцяшк. Сл., Жд. 3; лаг., Шатал.; смаляв., лаг., маладз., ДАБМ), утварылася ад прыметніка *rъž‑ь‑nъ ’жытні’, у якім ‑ь‑ перайшло (пасля страты рэдукаваных) у ‑e‑, а апошняе пад націскам і перад наступным цвёрдым зычным змянілася ў ‑ó‑ (як дзень > дзённы), — пры дапамозе суф. *‑ьje, які спарадычна сустракаецца ў назве поля пасля сабраных раслін: ячанне, ячменне (ДАБМ), гуркоўе, маркоўе, буракоўе, бручкоўе, бабоўе і бабаўё (ЛА, 2). Аналагічную мену ‑ь‑ > ‑о‑ можна бачыць у маладз. аржо́нка ’іржышча’, аржо́нішча (паўн.-гродз., івян., дзярж., мін., ДАБМ, камент., 852) пры наяўнасці ў гаворках ржа́нішча і ржы́нішча (там жа), а таксама ў слуц., бабр. ржоўнік (там жа; жлоб., светлаг., Мат. Гом.) ’тс’ з *rъž‑ьv‑ь‑nъ ’жытні’. Да іржа́ 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страчо́к ‘грыб, які мае карычневую шапку, часткова зрослую з ножкай’ (ТСБМ, ЛА, 1), ‘глузд веснавы, Gyromitra esculenta Fr.’, ‘смаржок, Morchella’ (Сярж.–Яшк.), старчо́к, тарчо́к ‘тс’ (там жа), стро́чка ‘грыб Gyromitra’ (петрык., там жа). Параўн. укр. строчо́к ‘грыб Gyromitra esculenta Fr.; лісічка звычайная, Cantharellus cibarius Fr.; грыб сядловіца, Helvella Fr.’, рус. строчо́к ‘грыб Gyromitra esculenta’, строчёк ‘від смарчка, Helvella mitra’, польск. stroczek ‘лісічка’, ‘грыб Merulius’, чэш. stroček ‘лісічка’, паводле Махэка₂ (582), з польск. stroczek. Не вельмі ясна, фармальна да страка́ (гл.), але падставы намінацыі не зусім зразумелыя; магчыма, звязана з строчка ‘стужка, фальбона’ (гл.), польск. stroka ‘галун, шляк, абрамленне, фалда’, што адпавядае знешняму выгляду грыбоў. ЕСУМ (5, 450) прапануе рэканструкцыю прасл. дыял. *stročьkь, што звязана з *strokъ са значэннем ‘укол’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўма́к 1 ’старчковы (галоўны) корань дрэва’ (воран., чэрв., ЛА, 1), ’галоўны корань дрэва, старчак’ (слуц., Расл. св.). З *стаўма́к ’тс’, якое з стаўмава́ты (корань) (асіп., ЛА, 1) < стаўма́ ’вертыкальна’ (ад стаяць, ставіць, гл.), як тарча́к, тарчма́к ’тс’ (там жа) з тарчма́, торчма, гл.

*Таўма́к 2, тоўма́к ’кулак; кухталь’ (Мат. Гом.). Фармальна блізкае польск. tłumok ’клунак, цюк’, дыял. tłomok ’валляк’, чэш. tlumok ’ранец’, для якіх Борысь (636) выводзіць першаснае значэнне ’нешта сціснутае ці набітае нечым’; суфіксальныя ўтварэнні ад tłumić ’сціскаць, здушваць’, роднаснага укр. то́вмити ’хаваць у сабе’, чэш. tlumiti ’прыглушаць’ (з польскай, Махэк₂, 646), славац. tlmiť ’тс’, што ўзыходзіць да прасл. *tъlmiti/*tl̥miti, магчыма, роднасных літ. stel̃bti ’зацяняць, душыць, гнясці’ (Махэк₂, там жа). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 588.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бука́та ’булка хлеба’ (Касп., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. I), бука́тка (Нас.). Запазычанне з рум. мовы (праз укр. бука́та або польск. bukata ’тс’). Рум. bucátă ’кусок’ (паходзіць з лац. buccata). Спецыяльна аб бел. слове гл. Врабіе, Зб. Расэці, 994; ён жа, RomSl., 14, 134 (лічыць, што пасрэднікам была ўкр. мова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бы́дла (засведчана з XV ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. би́дло (з XV ст.), рус. дыял. бы́дло. Запазычанне з польск. bydło ’тс’ (*by‑dlo, да *byti ’быць’, гл. Слаўскі, 1, 52). Слаўскі, там жа; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Рудніцкі, 121; Фасмер, 1, 258. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 243.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́раме ’час’ (Нас.: ве́реме). Адносіцца да прасл. *vermę ’час; пагода і да т. п.’ (укр. ве́ремє, ст.-рус. веремя, ст.-слав. врѣмѧ, балг. вре́ме, серб.-харв. вријѐме, славен. vréme). Агляд этымалогій гл. Фасмер, 1, 361–362. Гл. яшчэ Ісачанка, Зб. Гаўранку, 1, 120–121; Матл, там жа, 143–144.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гранато́вы ’цёмна-сіні’ (Сцяц.). Ужо ў ст.-бел. кгранатъ, гранатъ ’гранат; цёмна-сіняя тканіна’, кгранатовый (Булыка, Запазыч., 151). Запазычанне з польск. granatowy ’тс’ (Булыка, там жа), як і ўкр. гранато́вий ’тс’ (націск!). Аб паходжанні ўсёй групы слоў гл. Слаўскі, 1, 339 (с.-в.-ням. grān, gran ’назва пэўнай барвы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашы́кацца экспр. ’напіцца (гарэлкі)’ (ТС). Паводле каментарыяў складальнікаў слоўніка, выключна «жаночае» слова, адпавядае «мужчынскаму» наклюкацца ’тс’ (там жа), што дае падставы бачыць у ім экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага шыкаць ’цвыркаць, шаптаць, выдаваць гук ш-ш-ш і г. д.’, параўн. натыкацца ’нашаптацца’, хутчэй за ўсё вобразны эўфемізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)