род матылёў сям. аксамітніц атр. лускакрылых, або дзённых матылёў. Каля 45 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі рэдка трапляюцца Ч.: эфіопка (E. aethiops; занесена ў Чырв. кнігу), кафейная (E. ligea), медуза (E. medusa). Матылі жывуць на раслінах, вусені кормяцца на злаках.
Размах крылаў 35—50 мм. Крылы шырокія, аксаміцістыя, цёмна-карычневыя. Уздоўж вонкавага краю крылаў размешчаны шэраг вочак — круглых чорных плям з белымі «зрэнкамі» ў цэнтры. Вочкі аблямаваны светлым рыжаватым полем рознай шырыні.
Адно пакаленне за год. Іл.гл. таксама да арт.Аксамітніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЎДА́Р Лізавета Іванаўна (23.2.1925, г. Адэса, Украіна — 1989),
украінская спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1952). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1948). У 1948—73 салістка Укр.т-ра оперы і балета, адначасова з 1968 выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1979 праф.). Валодала моцным, прыгожым па тэмбры голасам, майстэрствам вак. інтэрпрэтацыі. Першая выканальніца партый Аксаны, Іалан, Ярыны («Тарас Шаўчэнка», «Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады). Сярод інш. партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мюзета («Багема» Дж.Пучыні) і інш.
грузінскі акцёр, драматург.Нар.арт. Грузіі (1935). Скончыў тэатр. студыю Г.Джабадары. З 1921 акцёр Т-ра імя Ш.Руставелі. У 1928 удзельнічаў у стварэнні т-ра ў Кутаісі (цяпер Т-р імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі), працаваў у ім да 1935. Сярод роляў: Кваркварэ Тутаберы («Кваркварэ Тутаберы» П.Какабадзе), Чаліяні («Учарашнія» Ш.Дадыяні), Гамлет, Яга («Гамлет», «Атэла» У.Шэкспіра), Гадун («Разлом» Б.Лаўранёва). Здымаўся ў кіно. Аўтар гіст. драмы «Георгій Саакадзе» (паст. 1940), кніг «Катэ Марджанішвілі — рэжысёр і настаўнік» (1949), «Успаміны і пісьмы» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВАНАЦЕ́ЛЬЦАВЫЯ КЛЯШЧЫ́, чырванацелкі,
трамбікуліды (Trombiculidae),
сямейства трамбідыформных кляшчоў. Больш за 2 тыс. відаў. Паразіты млекакормячых жывёл, чалавека, птушак, паўзуноў і земнаводных. На Беларусі 4 віды Ч.К.: гірсутыела Захваткіна (Hirsutiella zachvatkini), аскашэнгастыя Латышава (Ascoschoengastia latyshevi), неатрамбікулы асенняя (Neotrombicyla autumnalis) і Дубініна (N. dubinini).
Даўж. да 3 мм. Цела ярка-чырв., аранжавае або жоўтае, густа ўкрытае шчацінкамі. Ногі 7-членікавыя з 2 кіпцюркамі. Яйцакладныя. У развіцці праходзяць стадыі яйца, лічынкі і німфы. Цела лічынак чырв., авальнае, несегментаванае. Кормяцца насякомымі і іх яйцамі, лічынкі — паразіты. Іл.гл. да арт.Кляшчы.
расійскі віяланчэліст. Нар.арт.СССР (1977). Ганаровы чл.Міжнар. акадэміі артыстаў у Рыме (1959). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1950). З 1943 саліст Маскоўскай філармоніі. Яго выкананню былі ўласцівы вытанчанасць, рамант. ўзнёсласць, лірычная адухоўленасць, прыгажосць і пявучасць гуку. Першы выканаўца шматлікіх твораў рас. кампазітараў для віяланчэлі, шэраг з іх прысвечаны яму. Лаўрэат усесаюзных конкурсаў скрыпачоў і віяланчэлістаў (1-я прэмія; Масква, 1937), Міжнар. віяланчэлістаў імя Г.Вігана (1-я прэмія; Прага, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЫ́РБУ, Штырбул Кірыл Антонавіч (2.3.1915, с. Браштэнь Рыбніцкага р-на, Малдова — 28.8.1997), малдаўскі акцёр. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1937). Працаваў у Ціраспальскім, з 1940 у Кішынёўскім малд.муз.-драм. т-рах. Самабытны, шматгранны акцёр шырокага творчага дыяпазону, схільны да вострай сцэн. формы. Сярод роляў: Стропша («Свет» А.Лупана), Іон («Марыйчына шчасце» Л.Карняну), Бурус («Авідзій» В.Александры), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), кароль Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Швейк («Швейк у другой сусветнай вайне» Б.Брэхта), Швандзя («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МСКАЯ Лізавета Уладзіміраўна (12.4.1905, г. Іванава, Расія — 1988),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт. Расіі (1951). Скончыла Іванаўскае муз. вучылішча (1934). Займалася ў Д.Бяляўскай у Маскве. З 1928 спявала на оперных сцэнах рас. гарадоў. З 1944 салістка Вял.т-ра ў Маскве. З 1959—75 выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі. Адна з выдатных сав. спявачак. Яе выкананне вылучалася тонкасцю фразіроўкі, цеплынёй, задушэўнасцю. Сярод партый: Валхава, Снягурачка («Садко», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Джульета («Рамэо і Джульета» Ш.Гуно). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕ́КТ (ад лац. effectus выкананне. дзеянне),
1) вынік якога-н. дзеяння, пэўнай дзейнасці (напр., Э. лячэння, эканам. Э.).
2) Моцнае ўражанне, зробленае кім-, чым-н. на каго-н.
3) Сродак, прыстасаванне, прыём, пры дапамозе якіх ствараецца пэўнае ўражанне, ілюзія чаго-небудзь. Пашыраны ў кіно, тэатры і пад. (напр., светлавыя Э., шумавыя Э.).
4) Э. як фіз. з’ява гл. ў арт.Фотаэфект.
5) У прыродазнаўчых навуках адкрыццё якіх-н. з’яў (заканамернасцей) прынята наз. тэрмінам «Э.» у спалучэнні з прозвішчам вучонага-адкрывальніка (напр., Доплера эфект, Фарадэя эфект).
дацкі архітэктар, прадстаўнік функцыяналізму. Скончыў вучылішча Тэхн.т-ва (1924) і АМ у Капенгагене (1927, з 1956 праф. у ёй). Асн. работы: першая ў Даніі віла ў духу функцыяналізму (1931) і т-р Бельвю (1934) у Клампенбергу, будынкі фірм Стэлінг (1937) і Есперсен (1955), авіякампаніі «САС» (1959—61), Нац. банка Даніі (1971) у Капенгагене, ратушы ў Орхусе, Рэдаўрэ (1954—56), Сёлерадзе (1942), жылы комплекс для маласямейных у Гентафце (1947—49). Дызайнер мэблі («Лебядзінае крэсла», 1958). Іл.гл. ў арт.Данія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНЕ́Й Яўген Яўгенавіч (9.6.1890, г. Ернут, Румынія —6.6.1971),
расійскі мастак кіно. Нар.арт.СССР (1969). Вучыўся на арх. ф-це Політэхн. ун-та і ў Будапешцкай АМ. У кіно з 1924. У творчасці выкарыстоўваў рамант. і рэаліст. традыцыі жывапісу, па-майстэрску перадаваў святло. Мастак-пастаноўшчык фільмаў: «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Пірагоў» (з С.Малкіным, 1947), «Акадэмік Іван Паўлаў» (з А.Векслерам, 1949), «Дон Кіхот» (1957), «Гамлет» (1964) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1948.