ШАФРА́Н Данііл Барысавіч (13.1.1923, С.-Пецярбург — 1997),

расійскі віяланчэліст. Нар. арт. СССР (1977). Ганаровы чл. Міжнар. акадэміі артыстаў у Рыме (1959). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1950). З 1943 саліст Маскоўскай філармоніі. Яго выкананню былі ўласцівы вытанчанасць, рамант. ўзнёсласць, лірычная адухоўленасць, прыгажосць і пявучасць гуку. Першы выканаўца шматлікіх твораў рас. кампазітараў для віяланчэлі, шэраг з іх прысвечаны яму. Лаўрэат усесаюзных конкурсаў скрыпачоў і віяланчэлістаў (1-я прэмія; Масква, 1937), Міжнар. віяланчэлістаў імя Г.​Вігана (1-я прэмія; Прага, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1952.

Літ.:

Ивашкин А. Д.​Шафран. М., 1980.

т. 17, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)