ШТЫ́РБУ, Штырбул Кірыл Антонавіч (2.3.1915, с. Браштэнь Рыбніцкага р-на, Малдова — 28.8.1997), малдаўскі акцёр. Нар. арт. СССР (1960). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1937). Працаваў у Ціраспальскім, з 1940 у Кішынёўскім малд. муз.-драм. т-рах. Самабытны, шматгранны акцёр шырокага творчага дыяпазону, схільны да вострай сцэн. формы. Сярод роляў: Стропша («Свет» А.Лупана), Іон («Марыйчына шчасце» Л.Карняну), Бурус («Авідзій» В.Александры), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), кароль Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Швейк («Швейк у другой сусветнай вайне» Б.Брэхта), Швандзя («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Здымаўся ў кіно.
т. 17, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)