спо́дак, ‑дка, м.

Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка. — Распранайцеся ж ды сядайце за стол, — звярнулася гаспадыня да госця, а сама расстаўляла шклянкі і сподкі, увіхаючыся каля стала. Колас. — Мы зробім яму з гэтых дошак будку і будзем карміць кожны дзень, — гаварыў Андрэй, тыцкаючы сабачку носам у сподак з малаком. Ваданосаў. Неўзабаве Ганна Карпаўна прынесла з кухні патэльню з яечняй, бохан хлеба і сунічнае варэнне на сподку. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

1. Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).

Безыменны палец.

2. У машынах, механізмах і пад.: замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец.).

Поршневы п.

Праз пальцы глядзець на каго-што (разм., неадабр.) — свядома не заўважаць каго-, што-н.; абыякава ставіцца да каго-, чаго-н.

Ведаць як свае пяць пальцаў каго-што (разм.) — ведаць вельмі добра.

Пальцам паказваць на каго-што (разм.) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н.

|| памянш. па́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. па́льцавы, -ая, -ае.

П. сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Mrs.

[ˈmɪsɪz]

Brit Mrs

pl. Mmes

(скаро́чаная фо́рма ад Mistress, ста́віцца пе́рад про́зьвішчам за́мужняй жанчы́ны) спада́рыня, мі́сыс

Mrs.Brown — спада́рыня Браўн

informal “Where’s the missis?” — А дзе спада́рыня?

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

toy2 [tɔɪ] v.

1. (with) гуля́ць, забаўля́цца;

Don’t toy with matches. Не забаўляйся з запалкамі.

2. несур’ёзна ста́віцца (да чаго-н./каго-н.); вадзіць за нос;

toy with an idea насі́цца з ду́мкай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

устана́вливаться

1. (определяться, наступать) устана́ўлівацца; (становиться устойчивым) усталёўвацца; (налаживаться) нала́джвацца;

2. (складываться) склада́цца, скла́двацца; (формироваться) фармірава́цца; (вырабатываться) выпрацо́ўвацца; см. установи́ться;

3. страд. устана́ўлівацца; ста́віцца; вызнача́цца; нала́джвацца; выяўля́цца; см. устана́вливать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hindrch adv (ставіцца пасля назоўніка, да якога адносіцца) це́раз, праз, наскро́зь;

die gnze Nacht ~ цэ́лую ноч, усю́ ноч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

deference

[ˈdefərəns]

n.

1) паслухмя́насьць f.; пава́га f.

2) паша́на f.

in deference to… — з паша́ны да…

to pay/show deference to — ста́віцца да каго́ з пачці́васьцю, паша́най

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АНАРХІ́ЗМ (ад грэч. anarchia безуладдзе),

ідэалогія, грамадска-паліт. плынь у рэв. руху, мэта якой — вызваленне асобы ад паліт., эканам. і духоўнай улады. У тэарэт. адносінах не мае адзінай, лагічна паслядоўнай канцэпцыі. Асобныя ідэі анархізму існавалі яшчэ ў антычнай філасофіі (Платон, стоікі), атрымалі развіццё ў ідэалогіі гусізму, творах франц. асветнікаў і асабліва грамадска-паліт. дзеячаў 19 ст.: М.Штырнера, П.Прудона, М.Бакуніна, П.​Крапоткіна і інш. Сац.-філас. аснова анархізму — індывідуалізм, суб’ектывізм і валюнтарызм. Анархізм негатыўна ставіцца да дзяржавы як сац. ін-та, замяняе дзяржаву абшчынай, у якой рэалізуецца свабода асобы. Як грамадска-паліт. плынь аформіўся ў 1840—70-я г. ў Зах. Еўропе. У Расіі ідэі анархізму ўспрынялі народнікі (гл. Народніцтва). У пач. 20 ст. анархізм атрымаў новае развіццё. У 1903—05 на Беларусі групоўкі анархістаў існавалі ў Баранавічах, Брэсце, Гродне і інш., у 1917—20 — у Віцебску, Гомелі, Мінску. Іх дзейнасці ўласцівы рэв. нецярпімасць, авантурызм, хістанні ад супрацоўніцтва з Саветамі да антысав. выступленняў. Пасля 2-й сусв. вайны анархізм выступае пераважна ў форме неаанархізму (анарха-сіндыкалізм, анарха-калектывізм, анарха-камунізм, трацкізм, мааізм і г.д.). Дзейнасць анархістаў праявілася ў гады грамадзянскай вайны (гл. Махно). Ідэі анархізму ўплываюць на погляды «новых левых», «зялёных», «левых радыкалаў», прыхільнікаў альтэрнатыўных рухаў і інш.

Т.​І.​Адула.

т. 1, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІАСІФЛЯ́НЕ, Асіфляне,

царкоўна-палітычны рух і філас. плынь у Рус. дзяржаве ў 15—16 ст. Заснавальнік і кіраўнік — ігумен Успенскага (Іосіфа-Валакаламскага) манастыра Іосіф Волацкі (адсюль назва). І. распрацавалі і праводзілі ў жыццё ідэі аб пануючым становішчы царквы ў рус. грамадстве. Напачатку Іосіф Волацкі выступаў за абмежаванне велікакняжацкай улады на карысць духавенства і ўдзельных князёў. Пасля збліжэння з вял. князямі Іванам III і Васілём III ён распрацаваў тэзісы пра боскае паходжанне ўлады манарха. На яго думку, свецкая па форме манархія павінна была з’яўляцца тэакратычнай па сутнасці. Карыстаючыся сваім уплывам на вярх. ўладу, І. жорстка распраўляліся з ератыкамі і сваімі ідэалаг. праціўнікамі. У барацьбе з «несцяжацелямі» яны адстаялі непарушнасць царк. догмаў і царк.-манастырскае землеўладанне. І. зрабілі значны ўклад у распрацоўку ідэі «Масква — трэці Рым», якая разам з тэорыяй пра боскае паходжанне манархіі лягла ў аснову ідэалогіі рас. самадзяржаўя. Аднак з 2-й пал. 16 ст. манархія пачала ўсё больш нецярпіма ставіцца да ўмяшання царквы ў дзярж. справы. Апошняй праявай іасіфлянскай дактрыны была царк. палітыка патрыярха Нікана, які намагаўся практычна ажыццявіць тэорыю тэакратычнай дзяржавы. Перамога І. у 16 ст. значна паўплывала на гіст. лёс праваслаўя, рас. самадзяржаўя і Расіі ў цэлым.

Літ.:

Федотов Г.П. Святые Древней Руси. М., 1990;

Замалеев А.Ф., Овчинникова Е.А. Еретики и ортодоксы: Очерки древнерус. духовности. Л., 1991.

т. 7, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pinch1 [pɪntʃ] n.

1. шчыпо́к

2. дро́бка;

a pinch of salt дро́бка со́лі

at a pinch BrE у кра́йнім вы́падку;

take smth. with a pinch of salt ста́віцца да чаго́-н. скепты́чна, з недаве́рам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)