градус, ‑а, м.

1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/360 акружнасці (абазначаецца знакам °, які ставіцца справа ад лічбы уверсе). Вугал у 45°.

2. Адзінка вымярэння тэмпературы (паветра, вады, чалавечага цела і пад.). Мароз 30 градусаў. Вада кіпіць пры тэмпературы 100° па Цэльсію.

3. Адзінка вымярэння моцы спірту, спіртных напіткаў. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. Бядуля.

•••

Пад градусам — нецвярозы, у стане лёгкага ап’янення.

[Ад лац. gradus — ступень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)