1. Нешта вельмі дрэннае. Не, браце, у гэтакім паганстве Я ўдзелу не прыму, вядома. Мардабой І сам не падтрымаю я ніколі, Ды і табе скандаліць не дазволю.Корбан.
2.Уст. Язычніцтва. [У вызначэнні вялікадня] з хрысціянствам сутыкнуліся рэшткі паганства, вера ў аднаўленне вясновай сілы бога-сонца.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЖА́ФНА,
горад у Шры-Ланцы. 129 тыс.ж. (1993). Порт на п-ве Джафна. Праз Дж. праходзяць асн. марскія сувязі з Індыяй і Бірмай. Перапрацоўка с.-г. сыравіны. Ун-т. Рэшткі галандскіх фартыфікацыйных збудаванняў 17 ст. Марскія пляжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІТО́БА (Manitoba),
возера на Пд Канады, у бас.р. Нельсан. Пл. 4,7 тыс.км², глыб. да 20 м. Рэшткіб. прыледавіковага воз. Агасіс. Сцёк у воз. Вініпег па р. Дофін. Рыбалоўства. Багатае вадаплаўнай дзічынай. Арніталагічная станцыя. Месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ны́г̌а ’нешта малое, фіга’ (ТС). Відаць, запазычана з польск.nyga ’рэшта, рэштка’ (Dać komu wypić nygę = to, co pozostało w kieliszku), што ў сваю чаргу з ням.Neige ’рэшткі пітва’, параўн. Варш. сл., 3, 428.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БААЛЬБЕ́К (стараж.Геліопаль),
горад у Ліване, у даліне Бекаа. Упершыню ўпамінаецца ў 14 ст. да нашай эры
Захаваліся руіны грандыёзнага храмавага ансамбля рым. часу (1—3 ст.). Велічныя прапілеі з 12-калонным порцікам і 2-павярховымі квадратнымі вежамі па баках вялі ў шасцівугольны двор, за якім размяшчаўся вял. прамавугольны двор (раскопкамі адкрыты рэштківял. будынка алтара). Манументальныя ўсходы вялі ў Вял. храм, ці т.зв. храм Юпітэра, каля яго добра захаваны Малы храм, ці т.зв. храм Вакха або Меркурыя; каля прапілеяў стаяў т.зв. храм Венеры. У 13 ст.тэр. ансамбля была ператворана ў крэпасць (рэшткі сцен, вежаў). На У ад прапілеяў — руіны Вял. мячэці і мінарэта.
Літ.:
Jidejian N. Baalbek: Heliopolis, city of the sun. Beirut, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАДО́НТЫ [ад грэч. kōnos конус + odus (odontos) зуб],
разрозненыя шкілетныя рэшткі выкапнёвых жывёл нявысветленай сістэм. прыналежнасці (часта вызначаюцца як сківічны апарат першасных рыб, кольчатых чарвей або рэшткіінш. жывёл). 8 сям., больш за 120 родаў. Вядомыя ў адкладах кембрыю — трыясу, верхняга мелу Еўропы, Паўн. Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі. На Беларусі выяўлены ў карбанатных адкладах ардовіку — ніжняга дэвону Брэсцкай упадзіны, сярэдняга і верхняга дэвону, карбону Аршанскай і Прыпяцкай упадзін.
Памер ад долей міліметра да 3 мм, зубападобныя, грабеньчатыя, лістападобныя, матавыя або празрыстыя, ад бурштынавага да цёмна-карычневага колеру. Вылучаюць групы К. простых (конусападобныя), складаных (у выглядзе сагнутых стрыжняў) і плоскіх (нізкія з шырокай плоскай асновай). Па рэштках вызначаюць узрост асадкавых адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ды́лены
(англ. deal-ends)
рэшткі ад распілоўвання піламатэрыялаў на экспартныя дошкі (дыльсы); выкарыстоўваюцца ў тарнай, мэблевай і іншых галінах дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зінджа́нтрап
(ад ар. Zindz = назва Усх. Афрыкі + -антрап)
выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая адносіцца да аўстралапітэкаў, рэшткі яе знойдзены ва Усх. Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
антарктаза́ўр
(ад Антарктыка + -заўр)
самы буйны дыназаўр мелавога перыяду з групы заўраподаў, рэшткі яго знойдзены адносна блізка ад Антарктыкі, у Аргенціне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ву́галь, ‑ю; мн. вуглі́, ‑ёў і вугалі́, ‑ёў; м.
1.(мн.вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання. Каменны вугаль. Буры вугаль.
2.(мн.вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва. Драўняны вугаль.// Матэрыял для малявання. Маляваць вугалем.
•••
Белы вугаль — рухаючая сіла вады.
Блакітны вугаль — рухаючая сіла ветру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)