Зы́чыць ’выказваць пажаданні’ (ТСБМ). Рус. паўд., зах., кур. зычить ’тс’, арханг., цвяр., арэнб., вяцк., свярдл. ’крычаць’, ярасл., калуж.плакаць’, укр. зи́чити ’выказваць пажаданні’, польск. życzyć ’зычыць’, чэш. žičiti ’тс’, славац. žičiť. Ст.-бел. зычити, жичити, ст.-рус. зычити (1567 г.) у польск. справах. Як і варыянт жычыць (гл.), з польск. у XV–XVI стст. Пальцаў, Лінгв. дасл., 209; Булыка, Запазыч., 114. Форма з з‑ адлюстроўвае, відаць, мазуруканне ў мове-крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

weep

[wi:p]

1.

v.i. wept, weeping

1) пла́каць; усхлі́пваць

2) сьлязі́цца, сьцяка́ць (кро́плямі)

2.

v.t.

1) праліва́ць сьлёзы

She wept bitter tears — Яна́ пла́кала го́ркімі сьлязьмі́

2) апла́кваць

No poet wept for him — Ніхто́ з паэ́таў не апла́кваў яго́

- weep one’s life away

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ліць, лью, льеш, лье; льём, льяце і лію, ліеш, ліе; ліём, ліяце; пр. ліў, ліла, ліло; заг. лі; незак.

1. што. Даваць магчымасць выцякаць якой‑н. вадкасці; выліваць. [Кабета] скінула хустку, падышла к вядру і стала ліць на рукі ваду. Чорны. Варожаць сёстры. Над лучынай льюць воск у поўнае вядро. Бялевіч.

2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Вельмі моцна ці безупынна цячы, ісці. З раны ліла кроў. □ Было цёмна, асенні дробны дождж ліў на зямлю, з ракі рваў халодны вецер. Мікуліч.

3. перан.; што. Распаўсюджваць (святло, гук, пах і пад.). Узышоў месяц і ліў над зямлёй сваё сумнае серабрыстае святло. В. Вольскі. Шчодра ліло цяпло яскравае красавіцкае сонца. Шамякін.

4. што. Рабіць што‑н. з расплаўленага рэчыва; выплаўляць. Ліць гарматы. Ліць свечкі.

•••

Ліць ваду на млын каго, чый — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.

Ліць кракадзілавы слёзы — двудушна, няшчыра скардзіцца або спачуваць каму‑н.

Ліць пот — многа, цяжка працаваць. І не будуць болей людзі Пот і слёзы ліць ракой. Грахоўскі.

Ліць (праліваць) кроў — а) за каго-што; гінуць, абараняючы каго‑, што‑н., змагаючыся за каго‑, што‑н.; б) каго, чыю; забіваць каго‑н.

Ліць слёзыплакаць; моцна плакаць.

Лье як з вядра — аб праліўным дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; заг. насмейся; зак.

1. Разм. Уволю, многа пасмяяцца. І нажартаваўся Міканор, і насмяяўся, гледзячы на малых. Мележ.

2. з каго-чаго, над кім-чым і без дап. Аднесціся да каго‑, чаго‑н. з насмешкай, злосна пасмяяцца; абразіць. А ў Маланкі камень-сэрца, Як спаткае — пасмяецца! Броўка. Пасмяяліся над самым святым. Захацелася плакаць. Але не, ён не заплача. Паўлаў. [Зоська:] — Баюся я за цябе ісці, кінеш мяне, насмяешся, а чаго добрага і біць будзеш. Скрыпка. Кацёл з гаршка не пасмяецца, бо абодва чорныя. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблі́ць, абалью́, абалье́ш, абалье́; абальём, абальяце́, абалью́ць і аблію́, абліе́ш, абліе́; абліём, абліяце́, аблію́ць; аблі́ў, -ліла́, -ліло́; аблі́; аблі́ты; зак., каго-што.

1. Намачыць, разліўшы што-н.

А. настольнік супам.

2. Абдаць, паліць чым-н. з усіх бакоў ці зверху.

А. варам сечку.

3. перан. Ахапіць, напоўніць (святлом, пахам і пад.).

Сонца абліло двор святлом.

Абліць граззю (памыямі) каго (разм., неадабр.) — незаслужана зняважыць, абняславіць.

Як халоднай вадой абліць — збянтэжыць, астудзіць чый-н. запал.

|| незак. абліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. абліва́нне, -я, н.

|| звар. аблі́цца, абалью́ся, абалье́шся, абалье́цца; абальёмся, абальяце́ся, абалью́цца і аблію́ся, абліе́шся, абліе́цца; абліёмся, абліяце́ся, аблію́цца; аблі́ўся, -ліла́ся, -ліло́ся; аблі́ся; незак. абліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

А. слязамі (горка плакаць). Сэрца кроўю абліваецца (перан.: пра вялікае гора, пачуццё спагады да каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АТЭ́РА СІ́ЛЬВА

(Otero Silva) Мігель (26.10.1908, г. Барселона, Венесуэла — 28.8.1985),

венесуэльскі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Чл. Венесуэльскай акадэміі (з 1972). У 1958—64 і 1974—80 сенатар. У 1928—29 удзельнічаў у барацьбе супраць дыктатуры Х.В.Гомеса, за што арыштоўваўся. У 1930—41 у эміграцыі. Заснавальнік і рэдактар газ. «El Nacional» («Нацыянальнай газеты») і інш. выданняў. У зб-ках вершаў «Вада і рэчышча» (1937), «25 вершаў» (1942), паэмах «Харальная элегія Андрэсу Элою Бланка» (1958), «Мора — гэта смерць» (1965) спалучэнне лірызму і грамадз.-філас. разважанняў. Праблемы бунтарства моладзі, прагрэсу і экалогіі, выбару ідэалаў і сродкаў барацьбы за іх, аднаўлення гіст. справядлівасці і інш. у раманах «Ліхаманка» (1939), «Мёртвыя дамы́» (1955), «Кантора № 1» (1961), «Смерць Анорыо» (1963), «Калі хочацца плакаць — не плачу» (1970), «Лопэ дэ Агірэ: князь Свабоды» (1979), «І стаў той камень Хрыстом» (1989). Аўтар літ. і паліт. эсэ.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. М., 1982;

И стал тот камень Христом // Иностранная л-ра. 1989. № 3.

І.Л.Лапін.

т. 2, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Палака́ць ’паласкаць’ (Сцяшк. МГ, Бір. Джярж., Сл. ПЗБ), полокаць (ТС). Укр. полокати, ст.-слав. плакати, польск. płukać, в.-луж. płokać, чэш. plákati, plächatiх славац. pläkať, серб.-харв. плакати, плачем ’паласкаць, абмываць’, славен. plȃkati ’прапалоскваць’, балг. плакни ’паласкаю’. Прасл. роі- kati. Фасмер (3, 315) дапускае гукапераймальнае паходжанне, як і ў паласкаць (гл.). Параўн. яшчэ Махэк₂ (453), які ўказвае на першапачатковае значэнне ’біць (сябе ў грудзі)’. Сувязь з рус. плохой і плакаць (гл. Праабражэнскі, 2, 96) лічыцца сумніцельнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пішча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіць піск (пра птушак і некаторых жывёл). Пішчалі шустрыя маладыя шпачкі. Сачанка. У блізшай кане чуваць было, як пішчалі мышы... Лобан. // Выдаваць пісклівыя гукі (пра нежывыя прадметы). Пішчала, курчылася ад гарачыні на скаварадзе яечня. Васілевіч. І калёсы гадоў пяць мо не мазаныя. Восі аж пішчаць. Жычка.

2. Плакаць або смяяцца тонкім голасам (пра дзяцей). Петрык рад — ручкамі махае і пішчыць ад радасці. Крапіва.

3. Гаварыць або спяваць тонкім пісклявым голасам. — Вобыск у вас трэба зрабіць! — пагард[лів]а, пакручваючыся на вываксаваных крывых ботах, пішчаў жандар. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́сла 1, ‑а, н.

1. Адвар крухмалістых і цукрыстых рэчываў у стане браджэння, які ідзе на выраб піва і квасу.

2. Сок адціснутага вінаграду.

су́сла 2, ‑ы, ж.

Абл.

1. Самаробная соска або жвачка (звычайна з хлеба з цукрам), якую даюць дзіцяці. [Кастусь:] — Калі Вова прачнецца і будзе плакаць, дасцё суслу. Яна ў калысцы. Кудравец. На палічцы ляжыць распачаты бохан хлеба. Я адломваю кавалак мякіша, пачынаю жаваць, каб зрабіць суслу. Асіпенка.

2. перан. Пра папяросу, люльку і пад. Зязюльскі шпурнуў сваю суслу-папяросу. Колас. Ох і перападала Лаўрэну ад бабкі Валі за гэтыя суслы, як яна звала цыгарэты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

над, прыназ. з Т і В.

Спалучэнне з прыназ. «над» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. з Т. Ужываецца пры абазначэнні размяшчэння, знаходжання каго- ці чаго‑н. зверху, паверх каго- ці чаго‑н. Туман сцелецца над полем. Сцягі над горадам. □ Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Колас. Песня расла, шырылася, узнімалася вышэй і вышэй, над гумном, над садам, над цёмнаю сажалкай, над калодзежнымі журавамі. Лынькоў. І над Расіяй назаўсёды Зару Кастрычнік запаліў. Астрэйка. // Пры словах «рака», «возера», «балота» і пад. можа ўказваць і на размяшчэнне ў непасрэднай блізкасці да таго, што названа залежным словам. Гарадок над Дзвіной. □ Шкода хаткі мне старэнькай З латанай страхою, Што схілілася над Нёмнам Горкай сіратою. Колас. Каля млына над возерам устае, быццам белая воўка, пахучы туман... Бядуля. // Ужываецца для ўказання на становішча ці акалічнасць, якія пануюць, ахопліваюць што‑н. Раніца ярка Зардзіць над зямлёй. Купала.

Аб’ектныя адносіны

2. з Т. Ужываецца для абазначэння адносін дзеяння да якіх‑н. аб’ектаў, накіраванасці яго на што‑н., засяроджанасць на чым‑н. Працаваць над творам. Задумвацца над пытаннем. □ Алёшка і Юрка адразу звесілі чубы над чарцяжом. Грахоўскі. // Ужываецца пры абазначэнні кіруючага становішча ў адносінах да каго- ці чаго‑н. Улада над калектывам. Начальнік над усімі прадпрыемствамі раёна. □ [Насцечка] спакойна і вытрымана працавала каля дошкі і ўзяла верх над .. [Сержам]. Чорны. Тварыў [баярын] закон свой і свой суд Над абнядоленым народам. Купала.

3. з Т. Ужываецца пры абазначэнні праяўлення якога‑н. пачуцця ў адносінах да каго- ці чаго‑н. (са словамі «смяяцца», «плакаць», «галасіць», «гараваць» і пад.). Не смейся над чужой бядой. Плакаць над стратай. □ Сумна вецер плакаць стане Над будынкам мужыкоў. Колас.

Адносіны меры і ступені

4. з Т. Разм. Ужываецца ва ўстойлівых спалучэннях для выражэння вышэйшай ступені чаго‑н. Мароз над маразамі. □ Я — пралетар!.. Яшчэ ўчора раб пакутны — Сягоння я зямлі ўладар І над царамі цар магутны! Купала.

Параўнальныя адносіны

5. з В. Уст. Ужываецца пры называнні аб’екта параўнання, супастаўлення. Над яе няма прыгажэйшай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)