Вудаўё ’вудзільна’ (Др.-Падб., Касп., З нар. сл.). Ад вуда пры дапамозе суф. ‑аўё (ов‑ьje), дзе ‑ов‑, відавочна, першапачаткова меў значэнне прыналежнасці (Карскі 2–3, 24). У словаўтваральных адносінах параўн. таксама дыял. грабаўё ’грабільна’ і касаўё ’касільна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неўзаба́ве ’ў хуткім часе; не затрымліваючыся’ (Гарэц., Касп.), неўзаба́ві (неўзабави) ’хутка, без затрымкі; незадоўга’ (Нас.), niŭzabávia ’у хуткім часе’ (Варл.), неўзаба́ўкі ’без затрымкі’. Прыназоўнікавае словазлучэнне з м. скл. (Карскі 2–3, 76) назоўніка забава, забаўка ’прамаруджванне, замаруджванне’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ра ’ліра, беларускі народны струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (Мал.). Да лі́ра (гл.). Пераход і > ю адбыўся, відаць, на бел. тэрыторыі, а не працяг ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Аб такім пераходзе гл. Карскі (1, 225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́льня ’месца, дзе мыюць, прамываюць што-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб.), маг. ’лазня’, капыл. мы́лня ’тс’ (Яшк.), ст.-рус. мыльня, мыльна, мыльно ’лазня’ (XVI ст.). Утворана ад мы́йня. Да мыць (гл.). Аб мене ‑й‑ > ‑лʼ‑ гл. Карскі, 1, 322.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ланту́ш, лануш ’ландыш майскі, Convallaria majalis L.’ (маг., Кіс.; глыб., Сл. паўн.-зах., Інстр. 2). Запазычана з польскай мовы ў выглядзе ‑ланыш (< łanysz), пасля ‑ы‑ > ‑у‑ (Карскі, 1, 239). У лантуш ‑т‑ паразітычнае, як ‑д‑ у ландыш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перамітузі́ць ’суняцца (пра боль)’ (паст., Сл. ПЗБ). Да пера- і мітусі́цца (гл.), значэнне, магчыма, адлюстроўвае сувязь з лат. mits, mitus ’мена’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 55–56), на магчымае балтыйскае паходжанне мітусіць ’перашкаджаць, трывожыць’ звярнуў увагу яшчэ Карскі (Труды, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рва ’перш, раней; спачатку’ (калінк., З нар. сл.; Растарг., Бяльк.), ст.-бел. перво, пръвое, рус. паўн. і паўд. нерва, польск. дыял. р/rw/ ’тс’ — прыслоўе ў форме Р. скл. прыметніка ы́УЬ ’першы’ (Карскі 2–3, 73) > нервы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рша ’перш-наперш’ (паст., Сл. ПЗБ), ’раней’ (беласт., Сл. ПЗБ; дзярж., Нар. сл.; Карскі, Труды; калінк., З нар. сл.; Бяльк.), прыслоўе, утворанае ад прыметніка *pьrvъ і суф. ‑ě ў польскім варыянце pierwsz‑ě, з якога і было запазычана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́сьба ’прашэнне; зварот, пажаданне’ (ТСБМ, Гарэц.; ашм., Стан.), ст.-бел. прозба (1530 г.) ’тс’ (Карскі, 1, 278), рус. про́сьба ’тс’, польск. prośba ’тс’; чэш. prośba ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад прасіць (*prosьba), параўн. гульба́, стрэ́льба і стральба́ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́пма прысл. ’неабдумана’ (лельч., Нар. лекс.). Вынік дээтымалагізацыі зыходнага раптам (гл.), аформленага прыслоўным суфіксам ‑ма па тыпу па́рма ’парай (коней)’ (гл. Карскі 2–3, 67): а́птма са спрашчэннем збегу зычных і далейшым семантычным развіццём, параўн. рапта́мі ’нечакана’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)