Курмя́ўкаць ’мяўкаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., З нар. сл., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Нік. Напаў., Гарэц., ДАБМ). Параўн. літ. kurnuoti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 582). Рус. курнявкать ’тс’. Балтызм. Крыніца, блізкая да літ. kurnuoti або kurnėti ’тс’. На беларускай моўнай глебе кантамінацыя з мяўкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаме́н ’бязмен’ (Бяльк.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё тут адбылася кантамінацыя лексемы бязме́н ’бязмен’ (гл.) з нейкім іншым словам: з якім, сказаць цяжка (магчыма, можна думаць пра абме́н ці штосьці падобнае). Ва ўсякім выпадку па адзінкавай назве нельга меркаваць аб яе этымалогіі, пакуль не знойдзецца новы параўнальны матэрыял.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жагну́цца ’сцепануцца, скалануцца ад вельмі гарачай ці халоднай вады’ (навагр., З нар. сл., 57). Магчыма, тлумачэнне праз семантычны пераход ад жагнацца ’хрысціцца’ (са спалоху, ад нечаканасці) або хутчэй жахнуцца ’спалохацца’ (адно з адценняў значэння: ’у жаху адхіснуцца’, ТСБМ) з экспрэсіўным азванчэннем зычнага (х > г). Не выключана кантамінацыя абодвух слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гла́тка ’аладка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. формы гэтага слова: ала́тка, агла́тка, гала́тка, гла́тка. Мяркуем, што гла́тка < гала́тка (з рэдукцыяй першага галоснага); гала́тка мае пратэтычнае г‑; з формы гла́тка атрымалася агла́тка дадаваннем пачатковага а‑ перад групай зычных ‑гл‑ (іначай мяркуе Мартынаў, ЭСБМ, 1, 73: агла́тка (Сцяшк.) — кантамінацыя аладка і глытаць ці гладкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кві́тка 1 ’вянок з жытніх каласкоў’ (Сл. паўн.-зах.), ’мяцёлка проса, аўса, грэчкі’ (Выг.) (Лекс. Палесся, 64–65). Кантамінацыя кветка (гл.), кітка, кета (гл.) і, магчыма, ветка з агульным значэннем ’колас аўса або проса’.

Кві́тка 2 ’заканчэнне работы (будавання, жніва, сяўбы)’: «У нас квітка, дом накрыт» (Выг.). Гл. квітка 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жло́каць, жлокта́ць ’піць, хлябтаць’ (Нас.). Рус. смал., ніжнегар., уладз. жло́кта́ть, в.-луж. žłokać, žłopać, н.-луж. žłokaś, польск. дыял. żłopać ’тс’, славен. žloptati ’ісці хлюпаючы, пляскацца’. Кантамінацыя лопаць і локаць 2, локтаць з экспрэсіўным пасіленнем праз «прэфікс» ж‑ (і «суфікс» ‑та‑). Не выключана і другасная сувязь з жлукціць 2, жлуктаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдме́та ’прыкмета’: буркаўкі ідуць па вадзе — апяць дошч пойдзіць — прыдмета такая (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Верагодна, кантамінацыя слоў прыкме́та і прадме́т (гл.) з-за страты імі, асабліва апошнім, у жывой гаворцы ўласнай семантыкі, што магло адбыцца ў сувязі з іншамоўнасцю слова, гл. прадме́т. Параўн. аналагічныя рус. дыял. прадме́та ’тс’, придме́т ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Німама́та ’громка (вельмі)’ (Мат. Гом.)* Хутчэй за ўсё з ⁺няма мата, дзе мат ’голас’ (гл.), што можа трактавацца як ’так моцна, што не хапае голасу’, параўн. нямым голасам крычаць ’страшэнна, роспачна крычаць’. Не выключана і іншая версія на базе зыходнага выразу ⁺нямы мат як нямы голас. Ва ўсякім выпадку магчыма кантамінацыя абодвух выразаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілля́к ’лівень’ (Жд. 2). Відаць, кантамінацыя імя Ілья з дзеясловам ліць (гл.); параўн., з аднаго боку, формы іллю́ (Нас.), зах.-бранск. илли́ть ’ліць’, з другога, народныя ўяўленні аб залішняй вільгаці на Ільін дзень (прыдзе Ілья, прынясе гнілля). Утварэнне з суф. ‑як па ўзору імжак, буяк ’моцны вецер’, мігак ’маланка’ (Сцяцко, Афікс. наз., 24).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́кса 1 ’кукла, валасы, завучаныя на патыліцы’ (ТСБМ, Бяльк., Мат. АС, Янк. II). Кантамінацыя кукла (гл.) і кукса 2 (гл.).

Ку́кса 2 ’астатак пакалечанай рукі, нагі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Бяльк., КЭС, лаг., Федар., Гарэц., Чач.). Параўн. літ. kuksà ’рука без пальцаў’, рус. кукса ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 562). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)