кантаміна́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кантаміна́цыя кантаміна́цыі
Р. кантаміна́цыі кантаміна́цый
Д. кантаміна́цыі кантаміна́цыям
В. кантаміна́цыю кантаміна́цыі
Т. кантаміна́цыяй
кантаміна́цыяю
кантаміна́цыямі
М. кантаміна́цыі кантаміна́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кантаміна́цыя, -і, ж.

1. Змешванне дзвюх або некалькіх падзей пры іх апісанні (кніжн.).

2. У мовазнаўстве: узнікненне новага слова або выразу ў выніку змешвання частак двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнні ці гучанні, а таксама слова або выраз, якія ўзніклі такім чынам; напр., няправільны выраз «іграць значэнне» з’яўляецца кантамінацыяй двух выразаў: «іграць ролю» і «мець значэнне».

|| прым. кантамінацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантаміна́цыя ж., в разн. знач. контамина́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кантаміна́цыя, ‑і, ж.

1. Змешванне дзвюх або некалькіх з’яў, падзей пры іх апісанні. У прадмове М. Федароўскі звярнуў увагу чытача і на вельмі характэрную з’яву ў фальклоры — кантамінацыю, г. зн. на пераход сюжэтаў і матываў з адной казкі ці песні ў другую, зліццё іх і перапляценне. Саламевіч.

2. Узнікненне новага слова або словазлучэння ў выніку збліжэння, аб’яднання двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнню ці гучанню (напрыклад, няправільны выраз «іграць значэнне» ўтвараецца шляхам кантамінацыі двух выразаў: іграць ролю і мець значэнне.).

[Ад лац. contaminatio — сутыкненне, змешванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

контамина́ция в разн. знач. кантаміна́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Була́вы ’буланы’ (Нас.). Кантамінацыя слоў була́ны і палавы́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куслі́цы ’клубніцы’ (Сцяшк. Сл.). Кантамінацыя куслівы і клубніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салагу́бы ’губаты’ (Ян.). Кантамінацыя салапаты (гл.) і губа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кнюпцюры́ ’кіпцюры’ (Сцяшк.). Кантамінацыя кніпці (гл.) з кіпцюры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́льлей ’вулей’ (Мядзв.), Відаць, кантамінацыя вулле́ ’тс’ і ву́лей ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)