Да́ўні, даўно́ (БРС). Рус. да́вний, укр. да́вній, польск. dawny, чэш. dávný, dávní, серб.-харв. да́ван, ст.-слав. давьнъ. Прасл. *davьnъ ’даўні’ утварэнне ад асновы *davě ’нядаўна; сёння раніцай; раней; даўно’ і г. д. (гл. у Трубачова, Эт. сл., 4, 198). Параўн. ст.-інд. dáviya‑ ’далей’, лац. dū‑r‑are ’вытрымліваць, працягвацца’, грэч. δηρόν ’доўга’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 480–481; Бернекер, 1, 181; Трубачоў, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блю́ваць, таксама блява́ць. Ст.-рус. бльвати, рус.-ц.-слав. бльвати, блювати, рус. блева́ть, укр. блюва́ти, польск. bluć, чэш. blíti, балг. блю́вам, серб.-харв. бљу̀вати і г. д. Прасл. blьvati blʼui̯ǫ. І.‑е. *bhleu̯‑ ’выдаваць гукі пры выцяканні нейкай вадкасці, цячы, раўці’. Параўн. літ. bliáti ’рыкаць, бляяць’, грэч. φλύω ’цяку цераз край; б’ю крыніцай’, ’балбачу’. Бернекер, 64; Траўтман, 35; Праабражэнскі, 1, 28; Фасмер, 1, 173; Махэк₂, 57 (там і меркаванні адносна марфалогіі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матра́ц, матра́с ’мяккая тоўстая ватовая або валасяная подсцілка на ложак’, ’сяннік, мех, напханы саломай’ (ТСБМ, Тарн.; пруж., Сл. ПЗБ), матэрас ’тс’ (Нас.), ст.-бел. матерацъ, матарацъ ’тс’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. materac, дзе са ст.-франц. materas < італ. materasso < араб. al maṭraḥ ’падушка’, ’пасцель’. Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову, у якой з новав.-ням. Matratze (Булыка, Лекс. запазыч., 109; Бернекер, 2, 27; Фасмер, 2, 582–583).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́чыць, драг. му́чытэ ’прычыняць пакуты, мукі; непакоіць’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, КЭС). Укр. му́чити, рус. му́чить, польск. męczyć, н.-луж. mucyś, чэш. mučiti, славац. mučiť, славен. múčiti, серб.-харв. му̏чити, макед. мачи, балг. мъча, ст.-слав. мѫчити. Прасл. mǫčiti. Роднаснымі да яго з’яўляюцца літ. mánkyti ’ціснуць’, ’мучыць’, ст.-сакс. mengian ’перашкаджаць’, ст.-грэч. μάσσω ’мяшу (цеста)’ (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 20; Бязлай, 2, 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Край 1 ’канечная лінія, вобласць, мясцовасць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Яруш., ТС, Кліх, Сл. паўн.-зах., Мал., Ян.), ’бераг’ (Федар.), ’кавалак’ (Грыг.). Укр. край, рус. край, ст.-слав. краи, балг. край, серб.-харв. кра̑ј, славен. kràj, польск. kraj, чэш. kraj, в.-луж. kraj, прасл. krajь, якое генетычна суадносіцца з krojiti (гл. кроіць) (Бернекер, 1, 605; Траўтман, 141).
Край 2 ’вельмі’ (Мат. Маг., Яўс., Сцяшк., Юрч.). Гл. край 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кроў ’чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма’ (ТСБМ, Яруш., Нік. Напаў., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Ск., Сл. паўн.-зах., Касп.). Укр. кров, рус. кровь ’тс’, ст.-слав. кръвь, балг. кръв, серб.-харв. кр̑в, славен. kȓv ’тс’, польск. krew, чэш. krev, славац. krv, н.-луж. kšew, палаб. kroj ’тс’. Прасл. kry мае ў якасці найбліжэйшых адпаведнікаў літ. kraũjas ’тс’. Ірл. cru, лац. cruor ’тс’ (Бернекер, 1, 632; Траўтман, 142).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курэ́нь 1 ’будан’ (ТСБМ, Бяльк., Яшк., Янк. II, Хрэст. дыял., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Маш., Шушк.). Укр. курінь, рус. курень. Разглядаецца як запазычанне з цюрк. (гагауз. kürün ’атрад воінаў’ (гл. Бернекер, 648). Семантычна далёка. Відаць, трэба вярнуцца да разгляду этымалагічнай сувязі з курыць (гл.) (Фартунатаў, BB, 3, 69; Міклашыч, 427). Наяўнасць бел. курэнь ’дымар’ актуалізуе гэту гіпотэзу.
Курэ́нь 2 ’дымар’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аку́дны ’здзеклівы’ (Крывіч, VI, 1923) да акудзіць ’высмяяць, паджартаваць’ да прасл. kuditi (ст.-рус. кудити ’ганьбіць’, ст.-слав. коудити, балг. кудя, серб.-харв. ку̀дити, славен. kúditi ’тс’, польск. przekudzić ’глуміць, нудзіць’, параўн. бел. пракудзіць, пракудлівы, рус. прокудить ’тс’ (Бернекер, 1, 639). З індаеўрапейскіх паралеляў найбольш верагодныя ст.-англ. hūsc, ст.-в.-ням. hosc, ст.-сакс. hosc (< *kūd‑sko) ’жарт, здзекі’, ст.-інд. kutsáyati ’ганьбіць’, ст.-грэч. κοδάξω ’ганьблю’ (Покарны, 595).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бру́ха ’жывот’ (Шат., Сцяшк. МГ). Ст.-рус. брюхо, брюхъ, рус. брю́хо, укр. бру́хо, польск. brzuch, чэш. břicho, břich (ст.-чэш. břucho, břuch) і г. д. Слав. *brʼucho (*brʼuchъ) ’жывот’. Этымалогія не вельмі надзейная: лічаць, што першапачатковае значэнне ’выпукласць’, і параўноўваюць з с.-в.-ням. brûsche, ням. Brausche шышка’, гоц. brusts ’грудзі’, ст.-ірл. brú ’жывот’ і г. д. Слав. *brʼucho < bhreu̯‑s‑. Бернекер, 95; Праабражэнскі, 1, 49; Фасмер, 1, 225; Слаўскі, 1, 47.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бура́к (БРС, Шат., Нас., Сцяшк., Кіс., Гарэц., Бесар.). Рус. бура́к, укр. буря́к, бура́к, чэш. burák, польск. burak (borak). Відавочна, ад назвы колеру буры (гл.). Так Слаўскі, 50. Іншая версія выводзіць назву бурака з с.-лац. borāgo, італ. borragine (але гэтыя словы маюць іншае значэнне; Бернекер, 72; Брукнер, 49; Фасмер, 1, 243; Рудніцкі, 268). Магчымы ўплыў польскай мовы на ўсх.-слав. (Слаўскі, там жа; Булыка, Запазыч., 52). Зусім іначай Махэк₂, 77 (< buryňa, burgyňa ’бургундскі бурак’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)