Карга́ ’старая’ (ТСБМ), рус. корга ’старуха’. Запазычанне з цюрк. karga (Бернекер, 490).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кікімо́ры ’чалавекападобныя істоты, нячысцікі жаночага полу’ (Нік., Няч.). Звычайна гэта слова разглядаецца як складанае. Першая частка да прасл. kyka, kykati або літ. kaũkas ’чорт’ (Бернекер, 1, 676; Фасмер, 2, 231), а другая — прасл. mora (серб.-харв. мо̀ра ’начная пачвара’, славен. móra ’тс’, чэш. můra ’тс’, польск. mora ’тс’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 232). Вельмі праблематычна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гул ’гул’ (БРС), гулкі, гулка (БРС, Касп., Бяльк.). Рус. гул, гулкий, укр. гул. Не вельмі яснае слова. Мацэнаўэр (LF, 7, 204), Бернекер (1, 361) параўноўвалі гэту лексему са ст.-ісл. gaula ’быць’, gaul ’выццё’. Няпэўна; гл. Фасмер, 1, 472. Бернекер (там жа) і Фасмер (там жа) дапускаюць роднаснасць з *govorъ, *govoriti (суфіксальнае ўтварэнне на ‑l‑). Параўн. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 7, 173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каро́на, укр. корона, рус. корона. Запазычанне з польск. korona, якое ад лац. corona ’вянок’ (Булыка, Запазыч., 172; Бернекер, 574; Фасмер, 2, 334).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кульба́ка1 ’сядло’ (Нас., Гарэц.). Укр. кульбака, рус. кульбака ’тс’ (Бернекер, 1, 641). Лічыцца цюркізмам, але дакладная крыніца не знойдзена.

Кульба́ка2 ’кій з загнутай ручкай’ (Сл. паўн.-зах., Мал., Маш., ТС). Гл. кульбака1. Укр. кульбака, рус. кульбака. Эвентуальны цюркізм, але надзейнай крыніцы не вызначана (параўн. Бернекер, 641; Фасмер, 2, 412; Слаўскі, 3, 344–345).

Кульба́ка3 ’дэталь у ярме’ (Выг., Маш., ТС). Гл. кульбака1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куня́ць ’спаць’ (Мат. Гом.). Укр. куняти, рус. кунять ’тс’, серб.-харв. ку́њати ’тс’. Надзейных паралелей за межамі славянскіх моў няма (Бернекер, 1, 6, 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзяк ’дзяк’. Рус. дьяк, укр. дяк. Запазычанне з грэч. мовы (διάκος). Гл. Фасмер, 1, 560; Бернекер, 1, 198–199; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 226.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кува́ць ’кукаваць’ (ТСБМ, Сцяшк., Нар. лекс.). Да кукаваць (гл.). Магчыма, пад уплывам гукапераймальнага кувец, кувік (пра крык некаторых птушак) (параўн. Бернекер, 641; Слаўскі, 3, 448–449).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гадані́на ’людскія размовы, балбатня, пагалоска’ (Нас., Яруш.). Бясспрэчна, запазычанне з польск. gadanina ’балбатня’ (да gadać ’балбатаць, гаварыць’). Параўн. гада́ць. Бернекер (1, 288) беспадстаўна лічыць гаданіну бел. словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярэшчыцца, мерэшчыцца ’здавацца, уяўляцца’ (браг., З нар. сл.; в.-дзв., Шатал.; ТС). З рус. мерещиться ’тс’, якое з прасл. merk‑sk‑ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)