Аку́дны ’здзеклівы’ (Крывіч, VI, 1923) да акудзіць ’высмяяць, паджартаваць’ да прасл. kuditi (ст.-рус. кудити ’ганьбіць’, ст.-слав. коудити, балг. кудя, серб.-харв. ку̀дити, славен. kúditi ’тс’, польск. przekudzić ’глуміць, нудзіць’, параўн. бел. пракудзіць, пракудлівы, рус. прокудить ’тс’ (Бернекер, 1, 639). З індаеўрапейскіх паралеляў найбольш верагодныя ст.-англ. hūsc, ст.-в.-ням. hosc, ст.-сакс. hosc (< *kūd‑sko) ’жарт, здзекі’, ст.-інд. kutsáyati ’ганьбіць’, ст.-грэч. κοδάξω ’ганьблю’ (Покарны, 595).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)