кабаламі́н

[ад кобаль(т) + (віт)амін]

вітамін В12, які па структуры блізкі да гемаглабіну, але замест жалеза змяшчае кобальт, прысутнічае ў многіх прадуктах жывёльнага паходжання (напр. у печані і нырках буйной рагатай жывёлы); выкарыстоўваецца пры лячэнні малакроўя, нервовых і скурных хвароб і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Гу́ля, гу́ла ’гуля’ (БРС). Рус. гуля, укр. гуля, польск. gula і г. д. Прасл. *gulʼa ’тс’ (агляд семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 169–170). Лічыцца звязаным са ст.-інд. gōla‑ ’шар’, ст.-ісл. kúla ’шар, мяч, гуля’ і інш. Гл. Фасмер, 1, 473 (там агляд версій). Бернекер (1, 362) прапануе іншую версію; сувязь з серб.-харв. гу́лити ’здзіраць скуру, кару’. Гэта тлумачэнне, якое Слаўскі (1, 376) лічыць няпэўным, Трубачоў (там жа, 170) лічыць верагодным.

Гу́ля ’голуб і галубка’ (Нас.). Відаць, ад гукапераймальнага гулю‑гулю (Нас.), якім прынаджваюць голуба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзі́ва ’дзіва’. Параўн. рус. ди́во, укр. ди́во, польск. dziwo, серб.-харв. ди̑во, ст.-слав. диво. Прасл. *divo ’тс’. Сувязі са слав. *divati, *diviti, *divъ. Гл. Фасмер, 1, 513; Бернекер, 1, 202–203; Трубачоў, Эт. сл., 5, 33–34. Параўн. мн. л. у рус. дыял. дивеса́. Магчыма, бел. дзіво́сны паходзіць ад дзіво́сы (мн. л.), што нагадвае форму мн. л. у старых асноў на ‑es‑. Ад *divo ўтворан прыметнік на ‑ьnъ *divьnъ (бел. дзі́ўны і інш.). Агляд у Трубачова, Эт. сл., 5, 36–37. Таксама дзеяслоў *diviti, *diviti sę, паводле Трубачова (там жа, 33), утворан ад *divo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́бнік1 ’пасудзіна для захоўвання жаб’ (ТСБМ). Ад жа́ба1, відаць, праз прым. жабн‑ы з суф. ‑ік (*жабнае месца).

Жа́бнік2 ’расліна Hydrocharis L. (парэз), водарасць, якая свабодна плавае’. Відаць, ад жа́ба1 паводле суіснавання ў вадаёме або іншых прыкмет. Выкарыстоўваецца і як назва іншых раслін (параўн. рус. дыял. жабник ’Filago L. Ranunculus ficaria L., Menyanthes trifoliata L.’ і інш., укр. жабник ’Filago L.’).

Жа́бнік3 ’від шчупака’ (навагр., Жыв. сл., 9). Ад жа́ба1, паводле таго, што гэты від паядае жаб. Параўн. рус. дыял. жабник ’журавель’ (СРНГ), укр. жабоїд ’бусел’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвя́каць ’шумна перажоўваць’ (ТСБМ). Рус. жвакать, дыял. пск., смал., калін., кастр. жвякаць ’есці, жаваць, жвякаць, гаварыць’, укр. жвакати ’гучна перажоўваць’, польск. żwakanie śledziony ’гук, які ствараецца селязёнкай каня’ (у Сянкевіча, магчыма, з усх.-слав.). Чэш. žvýkati, славац. žviakať, ’перажоўваць, балбатаць’, в.-луж. žwakać, н.-луж. žwakaś ’перажоўваць’, балг. жвакам ’жаваць’, макед. жвака, џвака ’жаваць, балбатаць’, серб.-харв. жва́кати ’тс’, славен., žvekáti ’тс’. Кантамінацыя гукапераймальнага дзеяслова, на што ўказвае суфікс ‑ка‑, і кораня, прадстаўленага ў жаваць: *žьv‑, які, відаць, мог спалучацца як з тэмай ‑a‑, так і з інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́твералы ’дыяфрагма (анат.)’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Паводле Грынавецкене і інш., з літ. дыял. žutvėralaĩ (ažutvėralaĩ ці užutvėralaĩ) ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 258; Лаўчутэ, Сл. балт., 73). Трэба, аднак, улічыць ст.-польск. zatwierać ’зачыняць’ кантамінацыя zawierać, zatworzyć, otwierać, на базе чаго магло ўтварыцца з суф. ‑л‑ слав. слова zatwierała (затвера́ла); параўн. падмятала, танцавала (Сцяцко, Афікс. наз., 48). Таму балт. паходжанне не абавязкова для тлумачэння, а паколькі агентыўнае значэнне, здаецца, больш тыповае для слав., а не для балт. утварэнняў, можа дапускаць дыял. бел. утварэнне (на базе запазычанага польск. дзеяслова) ці запазычанне з польск. дыял.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зло́дзей ’той, хто крадзе’. Рус. злоде́й ’ліхадзей, злачынец’, укр. зло́дій ’злодзей’, польск. złodziej ’тс’, уст. ’злачынца’, в.-луж. дыял. złodźij, н.-луж. złoźej ’злодзей, злачынец’, чэш. zloděj ’злодзей’, славац. zlodej ’злодзей, несумленны чалавек’, славен. zlȏdẹj ’злы; чорт’, балг. злодѐй ’злачынец’, макед. злодеј ’тс’. Ст.-слав. зълодѣи ’злачынец’. Ст.-рус. зълодѣи, злодѣй (1076 г.) ’злачынец’, ’вораг’. Прасл. zъlo‑dějь — складанае слова ад zъlo (гл. зло) і dějati (гл. дзея і інш.); параўн. злачынец, чарадзей, дабрадзей. Шанскі, 2, З, 94; Фасмер, 2, 99. Націск у бел., верагодна, пад польск. уплывам, як і канкрэтызацыя значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́верць ’бяссэнсіца’ (круп., Жакава, Совещание по ОЛА, 198), ’скажэнне гучання слова, няяснае вымаўленне, хлусня’ (Жакава, там жа), параўн. «каверць у чалавека, што слухаць непрыемна». Структурны паралелізм са словам каверт ’яма з вадой і інш.’ відавочны, што датычыць семантычнага боку, параўн. рус. дыял. вертега ’хлуслівы чалавек, хлус і пад.’, вертеть ’падманваць’. Падобнымі ўтварэннямі да прыведзеных вышэй з’яўляюцца і кавярзня ’хлусня’, кавярзні ’лапці’, да кавярзаць < коверзати ’плясці’. Да апошняга параўн. яшчэ рус. дыял. вертни ’берасцяныя лапці’ і верть ’тоўстая баваўняная пража, баваўняныя вяровачкі, звітыя рукамі, з якіх плятуць лапці і ткуць папоны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кадзі́ць ’раскалыхваючы ў руцэ кадзіла, курыць ладанам або іншымі пахучымі рэчывамі ў час набажэнства’ (БРС, ТСБМ, Яруш.). У гаворках вядома, відаць, толькі ў такіх значэннях; відавочнае запазычанне (праз рус. мову?) з ц.-слав. кадити, якое, як і ст.-рус. кадити, ст.-слав. кадити ’тс’ і інш. формамі ў слав. мовах з прасл. kaditi; аднак утваральная аснова невядомая (< *kod‑). Суадносіцца анафанічна з прасл. čaditi, вытворныя ад якога добра засведчаны ў бел. мове. Для прасл. kaditi практычна не знаходзіцца ні балтыйскіх, ні іншых і.-е. адпаведнікаў, гл. Слаўскі, 2, 18–19; Трубачоў, Эт. сл., 9, 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажушо́к ’памянш. да кажух, кароткі кажух’ (БРС, ТСБМ, Нас., Радч., Сержп., Грам.). Укр. кожушок ’тс’ (харк. і інш.), серб.-харв. (у Вука, Шулека) kožúšak ’памяншальнае да kožuh’. Нягледзячы на поўнае супадзенне гэтых слоў і спрыяльны геаграфічны крытэрый, меркаваць аб сепаратных сувязях пералічаных слоў вельмі цяжка па той прычыне, што гэта суфіксальныя ўтварэнні па вядомай і прадуктыўнай мадэлі. Розныя ўтварэнні з іншай памянш. суфіксацыяй (параўн. балг. дыял. кожушец, кожушче, укр. кожушка, серб.-харв. kòžušič і да т. п.) сведчаць, магчыма, аб незалежным утварэнні разглядаемых слоў; храналогія таксама няясная. Да кажух1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)