Кадзі́ць ’раскалыхваючы ў руцэ кадзіла, курыць ладанам або іншымі пахучымі рэчывамі ў час набажэнства’ (БРС, ТСБМ, Яруш.). У гаворках вядома, відаць, толькі ў такіх значэннях; відавочнае запазычанне (праз рус. мову?) з ц.-слав. кадити, якое, як і ст.-рус. кадити, ст.-слав. кадити ’тс’ і інш. формамі ў слав. мовах з прасл. kaditi; аднак утваральная аснова невядомая (< *kod‑). Суадносіцца анафанічна з прасл. čaditi, вытворныя ад якога добра засведчаны ў бел. мове. Для прасл. kaditi практычна не знаходзіцца ні балтыйскіх, ні іншых і.-е. адпаведнікаў, гл. Слаўскі, 2, 18–19; Трубачоў, Эт. сл., 9, 110.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)