барбілафо́зія

(н.-лац. barbilophozia)

пячоначны мох сям. лафозіевых, які расце на камянях, кары дрэў, вільготнай глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

барле́я

(н.-лац. barlea)

сумчаты грыб сям. пецыцавых, які расце на глебе, раслінных рэштках у лясах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

батрахаспе́рмум

(н.-лац. ba-trachospermum)

ніткаватая чырвоная водарасць сям. батрахаспермавых, якая трапляецца ў багатай кіслародам вадзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

батрыяспо́рый

(н.-лац. botryosporium)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе на розных раслінных субстратах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіменага́стэр

(н.-лац. hymenogaster)

базідыяльны грыб сям. гіменагастравых, які расце на глебе ў лясах, асабліва лісцевых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гімнаспара́нгій

(н.-лац. gymnosporangium)

базідыяльны грыб сям. пункцыніевых, які развіваецца на лісці грушы, яблыні, рабіны, глогу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпамі́цэс

(н.-лац. hypomyces)

сумчаты грыб сям. гіпаміцэтавых, які паразітуе на апеньцы восеньскай, шампіньёнах, сыраежках, млечніках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гламерэ́ла

(н.-лац. glomerella)

сумчаты грыб сям. дыяпортавых, які развіваецца на пладах яблыні, грушы, струках фасолі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

глеяфі́л

(н.-лац. gleophyllum)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце ў лясах на пнях, ламаччы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гнамо́нія

(н.-лац. gnomonia)

сумчаты грыб сям. гнамоніевых, які развіваецца на лісці пладовых дрэў і кустоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)