Любе́знік1, любі́знік ’нагаворнае зелле, якім прычароўвалі хлопца да дзяўчыны’ (Сцяшк., Багд., Шн. 3, Касп., Шат., ТС), любізнік ’злая істота’ (Інстр. II), браг.любіснік ’любіста’ (Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі назваў раслін, якія ўзыходзяць да ⁺любезны (польск.lubiezny, lubieżny, рус.любезный): польск.lubieznka, lubieżnka ’стальнік, Ononis arvensis L.’ і lubeznka ’жаўтазель, Genista L.’, — і назваў расліны любі́ста (любі́сцік), ’Levisticum officinale Koch.’ Гл. яшчэ любі́ста, любі́сцік.
1) істота, расліна або прыродны аб’ект вялізных памераў (напр. слон-г., дуб-г., зорка-г.);
2) вялікае па размаху і значэнню прадпрыемства (напр. завод-г.);
3) перан. чалавек, які вызначаецца значнымі дасягненнямі ў якой-н. галіне (напр. г. мастацтва, г. думкі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
стварэ́ннен.
1. (дзеянне) Scháffen n -s, Schöpfung f -, -en; Bíldung f -, -en; Ánlegung f -, -en (запасаўі г. д.);
2. (твор) Schöpfung f -, -en; Werk n -(e)s, -e;
3. (будаванне, тс.перан.) Erríchten n -s, Erbáuung f -, -en; Gründung f -, -en (заснаванне);
4. (істота) Geschöpf n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ге́ній
(лац. genius)
1) звышнатуральная істота ў рымскай міфалогіі, якая быццам ахоўвае чалавека на працягу ўсяго жыцця; пазней — наогул добры або злы дух;
добры г. — той, хто аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў;
злы г. — той, хто прыносіць каму-н. зло;
2) чалавек, якому ўласціва найвышэйшая ступень творчай даравітасці, таленавітасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
reason1[ˈri:zn]n.
1. прычы́на, падста́ва;
with reason абгрунтава́на;
for no good reason без ува́жлівай прычы́ны;
She had a reason for laughing. У яе была прычына пасмяяцца.
2. ро́зум, інтэле́кт;
only man has reason то́лькі чалаве́к – істо́та разу́мная;
lose one’s reason звар’яце́ць, з глу́зду з’е́хаць
3. разва́жнасць, разва́жлівасць;
listen to reason прыслу́хацца да го́ласу ро́зуму
♦
it stands to reasoninfml відаво́чна, зразуме́ла; цвяро́зы ро́зум падка́звае
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
жывёлаж.
1. (жывая істота) Tier n -(e)s, -e;
пазвано́чная жывёла Wírbeltier n;
2.с.-г. (скаціна) Vieh n -(e)s;
буйна́я рага́тая жывёла Ríndvieh n, Rínder pl;
мало́чная жывёла Mílchkühe pl, Mílchvieh n;
мясна́я жывёла Mástvieh n, Másttiere pl;
пагало́ўе жывёлы Víehbestand m -(e)s, -stände;
утрыма́нне жывёлы Víehhaltung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Варлаво́кі ’чалавек з вялікімі вачамі наверсе’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), варлаво́кій ’касавокі’ (Грыг.). Ужо Грыгаровіч (там жа) параўноўваў з чэш.vrlooký ’блізарукі’ (адкуль?). Параўн. укр.вирлоо́кий ’лупаты’, вирла́тий (пра вочы) ’тс’, вирла́ч ’тс’. Магчыма, ад *vьrlo ’рычаг, дышаль’ (параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 131), так Рудніцкі (395). Паняцце «вірлавокі» можа перадавацца словамі са значэннем ’рычаг, дышаль і да т. п.’ Параўн. яшчэ чэш.bidlovojký (ад bidlo ’рычаг’). Сюды ж і верлаво́кі ’лупаты, касавокі’ (Др.-Падб., Гарэц., Нас., Лысенка, ССП), рус.дыял. (смал.) Варлео́ка ’аднавокая казачная істота’, варлео́кий ’аднавокі’. Іншую этымалогію ўсёй групы слоў прапанавала Куркіна (Этимология, 1970, 101).
1) жывая істота або прадмет, прынесеныя як дар бажаству паводле абрадаў некаторых рэлігій;
2) добраахвотная ўступка, адмаўленне, адрачэнне на карысць чаго-н.;
3) перан. той, хто пацярпеў або загінуў ад якога-н. няшчасця, стыхійнага бедства, сацыяльнага зла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСО́БА,
чалавек як суб’ект сацыяльных адносін і свядомай дзейнасці. Паняцце асоба не супадае па змесце з паняццямі «індывід» і «індывідуальнасць». Індывід — чалавек як прадстаўнік якой-н. сац. супольнасці (асаблівасці жыццядзейнасці канкрэтнага чалавека ў змест гэтага паняцця не ўваходзяць). Асоба ж ёсць канкрэтнае выяўленне ў індывідзе сацыяльна значных рысаў і сац. адносін пэўнага грамадства, якія чалавек засвойвае ў дзейнасці і ў ёй жа выпрацоўвае сваё асаблівае стаўленне да свету. У выніку сац. адносіны выяўляюцца як яго адносіны да навакольнай рэчаіснасці. Праз паняцце «індывідуальнасць» выяўляецца адзінкавасць і своеасаблівасць канкрэтнага чалавека. Асоба індывідуалізуецца праз працэсы сацыялізацыі ў рамках гістарычна вызначаных сац. умоў. Шматпланавасць і складанасць асобы робіць яе аб’ектам даследавання многіх навук, кожная з якіх выпрацоўвае свой погляд на дадзенае паняцце. Гэта, аднак, спараджае небяспеку абсалютызацыі пункту гледжання на асобу якой-н. адной навукі. У выніку чалавечыя паводзіны аказваюцца дэтэрмінаванымі толькі адной групай фактараў, таму паяўляюцца розныя абстрактныя мадэлі чалавека (псіхалагічны чалавек, эканамічны чалавек і гэтак далей). Абсалютызацыя, напрыклад, сацыялагічнага падыходу зводзіць асобу да сукупнасці роляў, якія выконваюцца ёю, або да безасабовага ўвасаблення групавой зацікаўленасці, нягледзячы на рэальную разнастайнасць тых, хто выконвае ў грамадстве адны і тыя ж ролі. Псіхалагічны чалавек у адрозненне ад сацыялагічнага характарызуецца тым, што яго паводзіны вызначаюцца ў асноўным унутранымі намерамі. У эканоміцы карыстаюцца абстракцыяй эканам. чалавека, функцыі якога зведзены толькі да спажывання. Розным відам рэдукцыянізму супрацьстаіць філас. падыход, які імкнецца сінтэзаваць падыходы розных навук, супярэчлівае адзінства грамадскага і індывідуальнага ў чалавечым жыцці. Як грамадская істота чалавек не можа не аб’ядноўвацца з падобнымі да сябе ў супольнасці рознага ўзроўню, але як індывідуальнасць ён не можа не выходзіць пастаянна за межы гэтых супольнасцяў.
Літ.:
Леонтьев А.Н. Деятельность, сознание, личность. 2 изд. М., 1977;
Кон И.С. В поисках себя: Личность и ее самосознание. М., 1984;
Тейяр дэ Шарден П. Феномен человека: Пер. с фр.М., 1987;
Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека: Из истории философии и культуры Беларуси. Мн., 1992.