СІ́ЛАў механіцы, вектарная фіз. велічыня, якая вызначае меру мех. ўзаемадзеяння цел; адна з асн. дынамічных характарыстык. Паводле 2-га закону Ньютана С.
, дзе m — маса цела і — паскарэнне, з якім яно рухаецца.
Дзеянне С. на цела выклікае змену скарасцей яго пунктаў (узнікае паскарэнне) або дэфармацыю і можа адбывацца як пры непасрэдным кантакце матэрыяльных аб’ектаў (С. трэння, С. ціску, удар), так і паміж аддаленымі целамі пры дапамозе поля (гл. Поле фізічнае). У кожны момант часу С. характарызуецца модулем (лікавым значэннем), напрамкам (лініяй дзеяння) і пунктам прыкладання; складанне С. праводзіцца паводле правіла паралелаграма. Пры непасрэдным выкарыстанні паняцця «С.» фармулююцца многія фіз. законы: Ампера закон, Гука закон, Кулона закон і інш., а таксама вызначаюцца важныя фіз. велічыні: імпульс сілы, момант сілы, работа, энергія і інш. Модуль С. вымяраецца дынамометрам. Адзінка С. ў СІ — ньютан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУПЕ́НЬу музыцы,
кожны гук муз.гукараду, гамы, ладу. Уся муз. шкала падзяляецца на актавы, кожная ўключае 7 асн. С. (до—рэ—мі—фа—соль—ля—сі), з якіх утвараецца асн. гукарад, і 5 альтэраваных (павышаных ці паніжаных) С. Побач са складовымі існуюць і літарныя абазначэнні асн. С. (c=до, b=рэ, e=мі, f=фа, g=соль, а=ля, h=ci). Каб вызначыць альтэраваную С., да складу ці літары далучаюць умоўнае абазначэнне знака альтэрацыі (напр., до-дыез=до#=cis) Поўны дыятанічны лад ахоплівае 7 асн. С., якія абазначаюцца рым. лічбамі і маюць спец. назвы (I — тоніка, II — верхні ўводны гук, III — верхняя медыянта, IV — субдамінанта, V — дамінанта, VI — ніжняя медыянта, VII — ніжні ўводны гук). Кожная С. ладу можа альтэравацца, у такім выпадку 7-ступенная дыятанічная гама ладу ператвараецца ў 12-ступенную храматычную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УА́Т (Watt) Джэймс (19.1.1736, г. Грынак, Шатландыя — 19.8.1819),
англійскі вынаходнік, стваральнік універсальнага цеплавога рухавіка. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1785). З 1757 механік ун-та ў г. Глазга. Даследуючы мадэлі паравых машын Д.Папена і Т.Ньюкамена, зрабіў шэраг вынаходстваў, якія ўдасканалілі іх работу. Сканструяваў паравую машыну падвойнага дзеяння, у якой выкарыстаў цэнтрабежны рэгулятар, кандэнсатар пары, шарнірны механізм перадачы руху ад штока да балансіра (паралелаграм У.) і інш. (1774—84). Паравы рухавік У., дзякуючы сваёй эканамічнасці, атрымаў значнае пашырэнне і адыграў вызначальную ролю ў пераходзе да машыннай вытв-сці. Устанавіў састаў вады, увёў першую адзінку магутнасці — конскую сілу, сканструяваў ртутны манометр, вадамернае шкло ў паравых катлах і інш. Яго імем названа адзінка магутнасці ў СІ — ват.
Літ.:
Конфедератов И.Я. Джеймс Уатт — изобретатель паровой машины. М., 1969;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 164—165.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫ́ЛЬНАСЦЬцела,
фізічная велічыня, для аднароднага цела (рэчыва) роўная адносінам масы цела да яго аб’ёму (аб’ёмная Ш.). Вызначаецца формулай ρ = m/V, дзе m — маса і V — аб’ём цела. Дыяпазон значэнняў Ш. прыродных рэчываў і асяроддзяў надзвычай шырокі, напр., Ш. сухога паветра пры нармальных умовах роўная 1,29 кг/м³, вады (пры 4 °C) — 1000 кг/м³, осмію — 22 610 кг/м³.
Расце з павелічэннем ціску і змяншаецца з павелічэннем т-ры (за выключэннем, напр., вады, чыгуну, плаўленага кварцу ў некаторых дыяпазонах т-р). Пры плаўленні (крышталізацыі) і выпарэнні (кандэнсацыі) змяняецца скачком. Для аднародных двухмерных цел (напр., тонкай плёнкі) уводзіцца паверхневая Ш., роўная адносінам масы выбранай ч. цела да плошчы яго паверхні, а для аднародных аднамерных цел (напр., тонкай ніткі) — лінейная Ш., роўная адносінам масы выбранай ч. цела да яго даўжыні. Адзінка аб’ёмнай Ш. ў СІ — кілаграм на кубічны метр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЁМІСТАСЦЬ,
фізічная велічыня, якая характарызуе здольнасць правадніка (сістэмы праваднікоў) назапашваць і ўтрымліваць зарад электрычны.
Э. адасобленага правадніка залежыць ад яго формы, памераў, дыэлектрычнай пранікальнасці асяроддзя і роўная C = Q/φ, дзе Q і φ — зарад і патэнцыял правадніка адносна бясконца аддаленага пункта. Узаемная Э. двух праваднікоў роўная адносінам эл. зараду, які пераносіцца з аднаго правадніка на другі, да змены рознасці іх эл. патэнцыялаў, што пры гэтым узнікае. У прыватнасці, Э. кандэнсатара электрычнагаC = Q/(φ1−φ2), дзе Q — зарад кандэнсатара, а φ1 і φ2 — патэнцыялы яго абкладак. Э. ізаляванай сферы ў вакууме, патэнцыял якой
, вызначаецца яе радыусам R: C = 4πε0R, дзе ε0 — электрычная пастаянная. Э. вымяраецца маставымі вымяральнымі прыладамі (фарадметрамі), звычайна метадам параўнання невядомай Э. з эталоннай. Адзінка Э. ў сістэме СІ — фарад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОПЛ (Pople) Джон Энтані (н. 31.10.1925, г. Бернхам-он-Сі, Вялікабрытанія),
амерыканскі хімік-тэарэтык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1961), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1971). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1977). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1951), дзе і працаваў. З 1958 у Нац.фіз. лабараторыі (г. Тэдынгтан). З 1964 праф. ун-та Карнегі—Мелана (г. Пітсбург), з 1986 Паўн.-Заходняга ун-та (г. Эванстан). Навук. працы па тэорыі вадкасцей, ядз. магнітным рэзанансе, тэорыі малекулярных арбіталей. Распрацаваў паўэмпірычныя камп’ютэрныя выліч. метады квантавай хіміі, прыдатныя для мадэліравання будовы і прагнозу ўласцівасцей буйных малекул. Нобелеўская прэмія 1998 (з В.Конам; гл. Дадатак).
Тв.:
Рус.пер. — Спектры ядерного магнитного резонанса высокого разрешения. М., 1962 (разам з В.Шнейдэрам, Г.Бернстайнам);
Квантово-химические модели // Успехи физ. наук. 2002. Т. 172, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кандэ́ла
(лац. candela = свяча)
асноўная адзінка сілы святла ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная сіле святла выпраменьвальніка, што мае тэмпературу зацвердзявання плаціны пры нармальным ціску.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
літр
(фр. litre, ад гр. litra = фунт)
1) мера аб’ёму і ёмістасці ў Метрычнай сістэме мер (СІ), роўная 1000 см3;
2) пасудзіна такой ёмістасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Піво́ня, півонія, півона. твоніна. піона, піванея, піёнія, пінена ’расліна Paeonia lactiПога’ і ’Paeonia officinalis’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ, ТС. Жыв. сл., Жыв. св.), півоня, пінавея ’піжма кануфер, Tanacetum balsamita L.’ (Кіс.), укр.атанія, рус.пеон. пион, польск.piwonia ’півоня’, w tory сі piwonia ’піжма кануфер’, чэш.pivonka, славац.pivönia. З лац.Раеопіа, якое са ст.-грэч. Пакта ’Пеонія’ — краіна ў паўн. Македоніі, адкуль расліна пашырылася. Сюды ж півонявы ’фіялетавы’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́ты (сіе́ты) ‘гэты’ (беласт., Сл. ПЗБ), сі́тый ‘тс’ (кам., Ск. нар. мовы; ЛА, 2): сі́тый чолове́к, сі́та хата, сі́тэ дэ́рыво (кам., Жыв. сл.), сы́тэ ‘гэтае’: сы́тэ порося́ худэ́е (кам., Шатал.), сі́тэ, сы́тэ ‘гэта’ (Сл. Брэс.). Спалучэнне ўказальных займеннікаў, што ўзыходзяць да *sь і *tъ (гл. сей, той): ст.-бел.сій ‘гэты’ сцягнулася ў сі, аналагічна ты/тый < тъй, та < та́я, тэ < то́е або тэ́е (Карскі 2–3, 194, 213).