thoughtless [ˈθɔ:tləs] adj.

1. неабду́маны, неразва́жлівы;

thoughtless acts неабду́маныя ўчы́нкі;

He did not mean any harm, he was simply thoughtless. Ён не хацеў вас пакрыўдзіць, ён проста не падумаў.

2. няўва́жлівы (да каго-н.);

It is thoughtless of her to keep us waiting so long. Вельмі няветліва з яе боку прымушаць нас чакаць так доўга.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

го́рла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Храстковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.

У горле перасохла.

Браць за г. (таксама перан.: сілай прымушаць рабіць што-н.). Г. перагрызці (таксама перан.: бязлітасна расправіцца з кім-н. са злосці).

2. Агульная назва зева, глоткі і гартані.

Хвароба г.

3. Верхняя звужаная частка пасудзіны.

Г. збана.

4. Вузкі выхад з заліва, вусце (спец.).

◊

Прыстаць з нажом да горла — назойліва патрабаваць.

Прамачыць горла — трохі выпіць.

Стаяць папярок горла — вельмі замінаць.

У горла не лезе — зусім не хочацца есці.

З горла лезе (разм., неадабр.) — вельмі многа мець чаго-н.

На ўсё горла (разм.) — з усёй сілы (спяваць, крычаць).

Па горла (разм.) — Надта многа.

Работы па горла.

Яды хапае па горла.

Стаяць косткай у горле (разм., неадабр.) — не даваць спакою, перашкаджаць.

|| прым. гарлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Zwáng m -(e)s, Zwänge абмежава́нне; прыму́с, насі́лле;

etw. aus ~ tun* рабі́ць што-н. пад прыму́сам;

j-m ~ ántun* [áuferlegen] перашкаджа́ць каму́-н.; прымуша́ць каго́-н.;

sich (D) kéinen ~ ántun* [áuferlegen] не саро́мецца, не цырымо́ніцца;

únter dem ~ der Verhältnisse вы́мушаны акалі́чнасцямі; дзя́куючы акалі́чнасцям

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

церушы́ць, церушу, цярушыш, цярушыць; незак.

1. што. Пераціраць, здрабняць што‑н. сухое. Васіліне не трэба было церушыць на далоні каласы і браць зерне на зуб, яна вокам вызначыла ступень спеласці збожжа. Хадкевіч. Васіль узяў жменьку трасты, пачаў церушыць: пасыпалася кастрыца, агаляючы тоўстыя, цемнаватага колеру валокны. Савіцкі.

2. што і чым. Прымушаць што‑н. сыпацца, падаць. Стаяла восень: вецер, пранізлівы і калючы, церушыў пажоўклае лісце бяроз, вольхі, асін, усцілаў гм дарогу. Сіўцоў. [Шыковіч] доўга ўглядаўся ў лісце дуба. У яго гушчары шасталі, церушылі мохам нейкія птушкі. Шамякін.

3. Ісці (пра дробны снег, дождж); імжэць. Неба сеяла цяпло, Цёплы дожджык церушыў. Купала. З шэрага перадранішняга неба церушыў лёгкі сняжок. В. Вольскі. / у вобразным ужыв. На чысты дол Пілы гнуткія цярушаць Пілавіння жоўты дождж. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Націскаць на што‑н. шмат разоў. Смагул ціскаў пяткамі вярблюджую шыю і ўскрыкваў: — І-па! І-па! Беразняк. // Разм. Іграць на гармоніку, баяне і пад. У яе [Агаты], бач, грышча сёння, Дык сышлася вёска ўся; Сцёпка ціскае гармонік, Той пішчыць, як парася. Крапіва. // перан. Уздзейнічаць прымусова на каго‑н.; прымушаць. [Старац:] Калісь і мяне ціскалі няшчасці з усіх бакоў. Купала.

2. Разм. Сціскаць у абнімках, моцна абнімаць. Не, [Антанюк] не праслязіўся. Але ціскаў хлопцаў у абдымках, тоўк кулакамі ў плечы, у жывот, без прычыны смяяўся. Шамякін. // Сціскаць рукой, рукамі, пальцамі; камячыць. Бацюшка ўвесь час ціскаў у руках пугу і капялюш. Чарот.

3. Спец. Друкаваць з дапамогай друкарскага прэса.

4. Разм. Змяшчаць у якім‑н. выданні, органе друку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.

1. каго-што і на што. Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н.; націскаць.

Ц. нагой на рыдлёўку.

Ц. на кнопку званка.

2. перан. Прыгнятаць, душыць.

Боль ціснуў грудзі.

3. Сціскаць.

Крыгі ціснулі лодку.

Ц. руку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць цесным, сціскаць цела (пра абутак, адзежу).

Чаравікі ціснуць.

Пінжак цісне ў плячах.

5. перан. Настойваць, дамагацца, напіраць, прымушаць.

На яго ціснулі, прымушалі завяршыць работу.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі.

У час вайны людзей ціснуў голад.

7. Прыціскаць, туліць.

Маці ціснула дзіця да грудзей.

8. што. Выціскаць.

Ц. сок з яблык.

Ц. алей.

9. Рабіць (віно, гарэлку) саматужным спосабам; гнаць (разм.).

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца, узмацняцца (пра мароз, холад).

Мароз цісне.

11. Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (разм.).

Ц. дысертацыю.

|| наз. ціск, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ántreiben*

1. vt

1) падганя́ць, прыспе́шваць

2) прыво́дзіць у рух (машыну)

3) заахво́чваць; застаўля́ць; прымуша́ць, падахво́чваць;

die Not treibt ihn dazú an патрэ́ба застаўля́е яго́ пайсці́ на гэ́та

4) прыганя́ць, прыно́сіць цячэ́ннем

2. vi (s)

1) (часцей ángetrieben kómmen*) прыплыва́ць

2) пуска́ць расткі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паро́ць, пару, пораш, пора; незак., каго-што.

1. Калоць, тыкаць чым‑н. вострым. — Капешка саломы на гумне стаяла, дык.. [немцы] шомпаламі яе поруць, партызан шукаюць. Сіняўскі. Каця прыкладам пачала пароць снег, выкапала нейкі каменьчык. Карпюк. // Разбураць, спорваць, зрываць. Пеця расказваў мне, як некалі пароў ён гнёзды на ліпах у былым панскім маёнтку. Мыслівец.

2. Разразаць ніткі, якімі што‑н. зашыта; распорваць, расшываць. Пароць старую адзежыну.

3. Разм. Бадаць. Каровы поруць адна адну.

4. Колючы, тыкаючы чым‑н., прымушаць вылезці адкуль‑н.; выпорваць. Да Толі з Алесем прыходзілі яшчэ Валодзя і Сцёпка, і разам яны паролі тых трусоў з малінніку тычкамі. Брыль. // Выганяць, праганяць. [Антось:] — Калі б мелі свой кавалачак зямлі, то.. — ніхто не пароў бы, з месца не гнаў бы. С. Александровіч.

•••

Глупства пароць — гаварыць, рабіць абы-што.

Пароць гарачку — рабіць што‑н. неабдумана, паспешліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ну́жа ’недахоп харчоў; патрэба’ (Нас.), ’галеча’ (Яруш.), ’сум’ (пін., Сл. ПЗБ), ’мухі (наогул насякомыя)’ (Ян.; Мат. Гом.), ’шасціножкі (камары, мошкі, сляпні, авалы, зыкі, мухі)’: Улетку нужа тавар эаедае (Некр.), сюды ж таксама нюжа ’галеча; рой мошак’ (Сержп., Грам.), укр. ну́жа ’вошы; мухі’, рус. ну́жа ’галеча, беднасць; неабходнасць; прымус; сверб’, польск. nędza ’галеча, бяда’, чэш. nouze ’тс’, славац. nudzą ’тс’, в.- і н.-луж. nuza ’тс’, славен. nüja ’неабходнасць, патрэба’, серб.-харв. нржда ’тс’, макед. нужда ’тс’, балг. нужда ’тс’, ст.-слав. ноуѫда ’тс’. Прасл. *nudja ’патрэба, неабходнасць’ ад *nuditi, гл. нудзіць (Махэк₂, 402; Бязлай, 2, 230); паводле Фасмера (3, 88), роднаснае нуда, нудить. Зубаты (I, I, 312) выводзіць значэнне слова з ’мучыць, турбаваць, прыгнятаць’ і далей ’прымушаць’, чым і тлумачыцца увесь спектр значэнняў, блізкіх значэнню слова бяда. Змякчэнне н мае, відаць, экспрэсіўны характар. Сюды ж таксама ну́жнай мужык ’бедны мужык’ (Анім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садзі́ць ’запрашаць або прымушаць заняць якое-небудзь месца’; ’прызначаць, уладкоўваць на якую-небудзь пасаду’, ’пасяляць дзе-небудзь’, ’закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін’, ’змяшчаць у гарачую печ посуд для выпякання, сушэння’, ’энергічна, з сілай утвараць якое-небудзь дзеянне’. Укр. сади́ти, саджу́, рус. сади́ть, сажу́, стараж.-рус. садити, ст.-слав. садити, польск. sadzić, sadzę, в.-луж. sadźiś, н.-луж. sajźić, чэш. saditi, славац. sadiť, серб.-харв. са́дити, са̑дим, славен. sadíti, sadím, балг. садя́, макед. сади. Праслав. *sadìti, sadi̯ǫ каўзатыў да прасл. *sěsti ’сесці’. Роднасныя літ. sodìnti, sodinù ’саджаць’, ст.-прус. saddinna ’ён ставіць’, ensadints ’той, які ўстаўлены’; гоц. satjan ’саджаць’, ірл. suidim ’сяджу’ (Траўтман, 259), ст.-інд. sādáyati ’садзіць’, ірл. sáidim. Гл. таксама Фасмер, 3, 544 з літраў Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539; Борысь, 537; Шустар-Шэўц, 2, 1263–1264; Сной₁, 551; БЕР, 411–415. Параўн. сад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)