сяліба, комплекс жылых, гасп., вытв. і інш. будынкаў, якія разам з зямельным надзелам складаюць адзінае гасп.-эканам. і арх.-кампазіцыйнае цэлае. Розныя тыпы С. (сялянскія, рамеснікаў, гандляроў, панскія і інш.) складваліся і развіваліся ў залежнасці ад гіст. і сац.-эканам. умоў і вылучаліся асаблівасцямі планіроўкі і арх. вырашэннямі.
На Беларусі вылучэнне асобных С. на паселішчах, паводле археалогіі, пачалося ў жал. веку. У стараж. Віцебску, Полацку, Мінску, Брэсце і інш. у С. ўваходзілі адна, зрэдку некалькі жылых пабудоў, з хлявамі і майстэрнямі. Тэр.гар. С. абносілі плотам. У склад сялянскіх С. уваходзілі хата і гасп. пабудовы (свіран, варыўня, павець, хлеў, абора, гумно, пуня. асець, лазня і інш.). Паводле планіровачнай арг-цыі вядомы некалькі тыпаў С. Двары-комплексы (на Пн) характарызуюцца цесным спалучэннем, нават перакрыццем агульным дахам жылых і гасп. пабудоў. Вянковы двор (на У, ПнУ) утваралі пабудовы, што стаялі вакол прамавугольнага ў плане двара. Пагонны двор (на З, ПдЗ, у цэнтры) фарміраваўся размяшчэннем пабудоў у адну лінію ў глыбіню двара. Вядомы таксама Г- і П-падобныя, 2-радныя пагонныя і С. з незвязанымі пабудовамі. У гарадах і мястэчках С. сельскага тыпу будавалі на ўскраінах. У цэнтры пераважалі С. рамеснікаў і гандляроў (гл.Дом рамесніка), у якія ўваходзілі хаты, крамы, майстэрні, свірны, лямусы і інш.Панскія С. (шляхецкія, магнацкія) вядомы з 11—12 ст. Некат. з іх, у т. л. замкі, сталі пачаткам фарміравання гарадоў і мястэчкаў. Невял. С. складаліся з сядзібнага дому, свірна, хлявоў, адрын, гумна і інш. У буйных С. з інтэнсіўнай с.-г. вытворчасцю з 16 — пач. 17 ст. ў арх.-планіровачнай структуры вылучаліся гасп. двор (жылы дом, флігелі, пякарні, скарбніцы і інш.), фальварак, гумнішча, аборы, млынава-броварныя комплексы і інш. У загарадных магнацкіх С.-рэзідэнцыях пераважалі жылыя і дапаможныя будынкі, былі «паляўнічыя дамы». Асобны комплекс паблізу іх гасп. часткі стваралі жылыя дамы эканома і работнікаў. У склад некат. С. уваходзілі капліцы, арсеналы, кардэгарды, грыдніцы, гасціныя дамы, псярні. Пры многіх панскіх С. існавалі сады; з 17 ст. — і т.зв. італьян. сады, якія спалучалі рысы рэгулярнага парку і саду (гл.Садова-паркавае мастацтва). З 18 ст. абавязковым элементам панскай С. становіцца парк, напачатку рэгулярнага тыпу, а з 19 ст. — пейзажнага (вёскі Берасценава Аршанскага, Варацэвічы Іванаўскага, Дубай Пінскага р-наў, Жамыслаўская сядзіба, Кухціцкая сядзіба, Лынтупская сядзіба, Поразаўская сядзіба, Станіславоўская сядзіба, Столінская сядзіба «Манькавічы»), У гар. панскай С. гал. будынак — сядзібны дом — не меў перад сабой вял. параднага двара-курданёра (гар. С. Ваньковічаў у Мінску, гл.Мінскія сядзібы Ваньковічаў), стаяў на «чырвонай» лініі забудовы (Гродна, Брэст, Нясвіж). З 19 ст. пашырылася буд-вагар.асабнякоў. З канца 1920-х г. сялянская С. істотна змянілася пад уплывам працэсаў калектывізацыі. Многія гасп. пабудовы выйшлі з ужытку, паменшыліся памеры гасп. будынкаў, пачалі знікаць С. вянковыя і двары-комплексы. Найб. пашыраны тып С. — з нязвязанымі пабудовамі. Больш свабоднае размяшчэнне пабудоў дазволіла палепшыць сан.-гігіенічныя ўмовы, павялічыць памеры садоў і кветнікаў, увесці ў архітэктуру С. такія элементы, як ганкі, веранды, альтанкі. Сац.-эканам. змены ў 2-й пал. 20 ст. адзначаны павелічэннем плошчаў зямельных надзелаў С., буд-вам гаражоў, некат. вытв. будынкаў, лазняў і інш. У сучаснай сельскай архітэктуры С. наз. таксама вытв. і грамадска-адм. цэнтры калгасаў, саўгасаў і інш. Яны функцыянальна падзяляюцца на сялібныя, гасп. і вытв. зоны (вёскі Аснежыцы, Верцялішкі, Мышкавічы, пас.Жамчужны). Лепшыя прыклады цэнтр. С. вызначаюцца ансамблевасцю забудовы, добраўпарадкаваннем і інж. абсталяваннем. Пры стварэнні С. улічваюцца спецыфіка вясковага жыцця, мясц. традыцыі і асаблівасці. У 1990-я г. з’явіліся фермерскія С., прызначаныя для гаспадаркі, якая мае ўласныя сродкі вытворчасці, у якой заняты ўсе члены сям’і. На фарміраванне такой С. ўплывае спецыялізацыя вытворчасці (утрыманне буйной рагатай жывёлы, птушкагадоўля, раслінаводства і інш.), наяўнасць дарог, асаблівасці рэльефу і г.д.Традыц. формы С. захаваліся ў забудове гар. пасёлкаў і гарадоў, што надае ім непаўторнае маст. аблічча. Гл. таксама Народнае дойлідства, Сельская архітэктура.
Літ.:
Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: Вторая половина XVIII — начало XIX в. Мн., 1981;
Локотко А.И. Белорусское народное зодчество: Середина XIX—XX в. Мн., 1991;
Да арт.Сядзіба. Сядзібная забудова ў вёсцы Берасценава Аршанскага раёна Віцебскай вобл. З малюнка Н.Орды. 1877.Сядзіба ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. З літаграфіі паводле малюнка Н.Орды. 1879.
1. Перасадзіць, частку жывой расліны (вочка, чаранок) на тканку другой, каб перадаць пэўныя ўласцівасці. Аднак жа ў мяне і рука такая лёгкая: бывала, што ні пасаджу, што ні прышчаплю — усё прымецца.Кулакоўскі.// Надаць расліне якія‑н. ўласцівасці шляхам перасадкі на яго часткі другой расліны. «Мы выгадуем і прышчэпім сорак тысяч дзічак», — казаў камандзір на агульным сходзе.Паслядовіч.
2. Увесці ў арганізм вакцыну, каб папярэдзіць або вылечыць якую‑н. хваробу. Прышчапіць воспу.
3.перан.; каму-чаму. Дамагчыся засваення (якой‑н. думкі, пачуцця, навыкаў і пад.). Кожны [з настаўнікаў] любіць свой прадмет, імкнецца прышчапіць гэтую любасць вучням.Дубоўка.Бацька тады пачаў як мае быць прывучаць сына да сальнай справы, думаючы ўтлумачыць сыну і на практыцы прышчапіць яму гандлярскую дыпламатыю, каб пасля ён мог павялічыць маштабы свайго фамільнага таленту.Чорны.Васіль адмахнуўся ад пустых размоў і настойліва дамагаўся аднаго: прышчапіць людзям любоў і цікавасць да вучобы.Шамякін.
1.каго-што. Дапамагчы падняць што‑н. (часцей за ўсё на спіну, плечы). Варанецкі выцягнуў ношку асакі з балота, паддаў яе жанчыне на плечы.Дуброўскі.Крыху супакоіўшыся, Зося папрасіла, каб я паддаў ёй на плечы мяшок.Бажко.
2.што. Ударам, штуршком знізу падкінуць. Паддаць мяч. □ Паддаўшы плячом аўтамат, камбат нялёгка ўздыхнуў і пайшоў па гразі даганяць калону.Быкаў.Сашка прайшоў да шалаша, каля ўваходу паддаў нагой кімсьці кінуты агрызак яблыка.Ракітны.//чым. Зрабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела (пра жывёл). Конь паддаў задам.
3.каму. Разм. Стукнуць каго‑н. (звычайна ўдарам знізу ўверх). А я, нібы не чуючы.. [хлопцаў], зацмокаў, паддаў Буланчыку пяткамі пад бакі.Ляўданскі.[Трэзор] За вуха ўхапіў Свінню, Казёл паддаў ёй ззаду І выперлі нягодніцу на двор.Корбан.
4.чаго. Павялічыць сілу, напружанасць, хуткасць чаго‑н. Паддаць пары. Паддаць газу. Паддаць агню. □ Гудок на фабрыцы прымусіў .. [Зыдора] паддаць ходу.Чорны.//перан. Зрабіць мацнейшым якое‑н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад. Паддаць сілы. Паддаць злосці. Паддаць рашучасці. □ Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў.Колас.
5.што. Разм. У некаторых гульнях — спецыяльна аддаць праціўніку (шашку, карту і пад.). Паддаць шашку. Паддаць карту.
•••
Паддаць жару — а) узбудзіць энергію, зрабіць больш жвавым; б) падбухторыць, садзейнічаць узмацненню якіх‑н. дзеянняў, пачуццяў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штат1, ‑а, М штаце, м.
1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых буржуазных і федэратыўных дзяржавах, якая карыстаецца пэўнай ступенню самакіравання. Аўстралійскія штаты. □ Працяглая барацьба рабочага класа за скарачэнне рабочага дня прывяла да таго, што ў ЗША ў многіх штатах былі выдадзены законы аб 8‑гадзінным рабочым дні.«Звязда».
2.толькімн. (шта́ты, ‑аў). Назва саслоўна-прадстаўнічых устаноў, якія існавалі ў Нідэрландах і Францыі. Генеральныя штаты.
[Ад ням. Staat — дзяржава.]
штат2, ‑у, М штаце, м.
1.звычайнамн. (шта́ты, ‑аў). Дакумент, які вызначае склад супрацоўнікаў якой‑н. установы і ўказвае іх пасаду і аклад. Зацвярджаць штаты. Рэгістраваць штаты. Пераглядаць штаты.
2. Пастаянны, зацверджаны, устаноўлены склад супрацоўнікаў якой‑н. установы. Штат гасцініцы невялікі. Адна дзяўчына — адміністратарка, яна ж і бухгалтар, і касір.В. Вольскі.[Зубараў:] — Вельмі рад мець у сваім штаце такую чароўную жанчыну.Новікаў.Намеснік старшыні Цяцера (Па штату ён — і аграном) Малюе табель — на фанеры Выводзіць лічбы за сталом.Калачынскі.//Разм. Колькасць, склад асоб, якія маюць дачыненне да каго‑н. — О, не, — прамовіў Лабановіч, — я лічу, што ў завітанскай чараўніцы і так вялікі штат кавалераў, і мая там прысутнасць ніколечкі не павялічыць яе вагі.Колас.
3. У ваенна-марскім флоце — нарукаўны знак адрознення матросаў па спецыяльнасці.
•••
Належыць па штату — пра тое, што адпавядае службоваму, грамадскаму становішчу, заслугам і пад. каго‑н.
[Ням. Staat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.што. Даць, прыдаць чаму‑н. якую‑н. форму, выгляд, якасць, уласцівасць і пад. Надаць законную сілу дакументу. Надаць бляск падлозе. □ Высокай каронай ляглі .. [валасы] вакол галавы, падалі твару адбітак нейкай асаблівай жаночай велічнасці.Васілевіч.— Ну, чым не палескія рабінзоны?! — стараючыся надаць свайму голасу бадзёрасць, прамовіў Андрэй.Скрыпка.
2.што. Надзяліць каго‑н. чым‑н. (званнем, правам, паўнамоцтвамі і пад.). Надаць чын капітана. □ — Чаму невясёлы? — запытаў я. — Вам жа першаму ў рэспубліцы надалі годнасць народнага артыста!Рамановіч.// Даць назву чаму‑н. Ах, гэты край нізін і круч, Равы, суглінкавыя пашы... Табе ў адзнаку — Беларусь Надалі назву продкі нашы.Таўбін.
3.перан.; што. Аднесціся, паставіцца да чаго‑н. так ці іначай. Назаўтра Кулікоўскі не бачыў Будніка, аднак не надаў гэтаму значэння.Галавач.Маці нібы і не чула ці не надала ўвагі.. [Міхасёвым] словам.Сіўцоў.
4.што і чаго. Павялічыць, зрабіць больш прыкметным што‑н. у кім‑, чым‑н. Надаць адвагі. Надаць сіл. □ Смелы тон слоў Закрэўскага і ўся яго вытрымка надалі фурманшчыку смеласць.Чорны.Сутычка з паліцыяй не спалохала рабочых, але абурыла і надала больш рашучасці.Шамякін.
5.безас. або ўспалучэннісасловамі «чорт», «чэрці» і пад., каму і зінф.Разм. Зрабіць што‑н. непатрэбнае, непажаданае, недарэчнае. [Дзед:] — Надалі чэрці Якушу звязацца з муляровай дачкой.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак.
1.каго. Даць магчымасць увайсці, дазволіць пасяліцца ў вялікай колькасці. Напусціць людзей у пакой. Напусціць жыхароў у кватэру.
2.чаго. Даць доступ куды‑н. вялікай колькасці чаго‑н. Ілья напусціў у ванну халоднай вады, пачапіў на кран сваю авоську і старанна памыў рукі.Васілёнак.— Заходзь, Ваня, заходзь! Чаго стаіш на парозе? Ды зачыняй дзверы, а то холаду напусціш! — зашаптаў камбрыг.Карпюк.
3.што. Спусціць, апусціць на што‑н. Напусціць на лоб валасы. Напусціць шапку на вочы.
4.што і чаго. Разм.(частасасловамі «на сябе»). Надаць сабе, сваім паводзінам нейкі выгляд, характар. Напусціць на сябе важнасці. □ Дзядок перш здзіўлена вылупіў вочы, потым хацеў усміхнуцца, але абдумаўся і замест гэтага напусціў на сябе дзелавы выгляд.Зарэцкі.Кірыла напусціў на сябе выгляд вінаватага — не павітаўся з рэдактарам за руку, ціха сеў насупраць Тукалы, панурыў галаву: вось я, карайце!Шамякін.
5.каго. Разм. Накіраваць для нападу. Напусціць сабак на звера.//перан. Падбіць, падгаварыць да дзеяння супроць каго‑, чаго‑н. [Віктар:] — Цяпер каб адных бежанцаў напусціў на гэтыя маёнткі, то.. за адзін дзень усё ператрушчылі б.Лобан.
6.што. Ва ўяўленні забабонных людзей — з дапамогай нейкай вышэйшай сілы наслаць на каго што‑н. Ніколі ў Курганішчы не было так ціха, як цяпер.. Нібы нейкі чараўнік напусціў сон на гэты шумлівы хутар.Бядуля.
7.што і чаго. Дадаць, павялічыць у памерах пры раскроі. Кравец напусціў на два пальцы паводле меркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адпусціць на волю, вызваліць. Выпусціць птушку з клеткі. □ [Параска] не адважвалася сказаць страшную праўду: Панаса выпусцяць тады, калі да.. [палякаў] прыйдзе бацька.Колас.
2. Дазволіць, даць магчымасць выйсці адкуль‑н., пусціць куды‑н. Выпусціць карабель з гавані. Выпусціць танцораў на сцэну. Жывёлу выпусцілі на вадапой.// Даць магчымасць выцечы, выйсці, распаўсюдзіцца. Выпусціць ваду з бочкі. Выпусціць цяпло з хаты. □ Тым часам падышоў цягнік. Выпусціў белыя клубы пары і зноў зачыхкаў, набіраючы хуткасць.Гроднеў.
3. Расходаваць у працэсе стральбы; выстраліць. Выпусціць дзве міны. □ Немец трымаў парабелум апушчаныя, а таму стары не спяшаўся, упэўнены, што раней, чым той падыме і накіруе на іх парабелум, ён зможа выпусціць увесь барабан.Шамякін.
4. Перастаць трымаць; упусціць. Выпусціць талерку з рук. □ Сёмка выпусціў Зосіну руку і адступіў крок назад.Гартны.
5. Даць поўную, закончаную адукацыю, давесці да канца навучанне. Выпусціць з інстытута датэрмінова. □ [Вера:] — Мне толькі дваццаць тры гады, а колькі я ўжо дзяцей выпусціла са сваёй школы!Чорны.
6. Вырабіць, выпрацаваць. Выпусціць прадукцыю звыш плана. □ Спачатку вырваўся гудок, Завода слаўнага басок: — Я выпусціў аўтамабіль На многа тон, на многа міль.Лужанін.// Выдаць, надрукаваць. Выпусціць кнігу, лістоўку, насценгазету.// Пусціць у абарачэнне. Выпусціць марку. Выпусціць пазыку.
7. Высунуць вонкі, на паверхню. Выпусціць кіпцюры.
8.Павялічыць у даўжыню, шырыню. Выпусціць рукавы.
9.Абл. Здаць у наймы. Тады Бухча выпусціў вясковую бацькоўскую хату і зямельную дзялянку ў арэнду.Чорны.
•••
Выпусціць з-пад увагі — забыць пра што‑н.
Выпусціць з рук — упусціць, не выкарыстаць у сваіх мэтах.
Выпусціць кішкі (груб.) — зарэзаць.
Выпусціць лейцы з рук — аслабіць сілу ўлады над кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цягнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Прыклаўшы сілу, выняць што‑н. умацаванае, завязлае; вырваць. Выцягнуць кій з плоту. Выцягнуць воз з гразі. □ Гаспадар выцягнуў плуг з зямлі і пусціў плытчэй.Чорны.Андрэй крэпка абняў слупок, упёрся нагамі ў зямлю і зрушыў яго. Падбеглі сяляне, выцягнулі яго і павалілі.Колас.// Выдаліць, выняць. Выцягнуць нітку з іголкі. Выцягнуць асколак з раны.
2.Разм. Дастаць, выняць што‑н. знутры. Выцягнуць папяросы з кішэні. □ Гаспадыня тым часам выцягнула з-пад прыпека самавар і, перакуліўшы дном угару, стала вытрасаць з яго старое вуголле.Дуброўскі.// Высунуць што‑н. устаўленае. Выцягнуць шуфляду са, стала,// Выцягваючы, здабыць што‑н. Выцягнуць поўны невад рыбы.
3. Перамясціць, цягнучы па паверхні. Выцягнуць човен на бераг. Выцягнуць сані з-пад павеці.
4. Выдаліць што‑н. вадкае, газападобнае з дапамогай якіх‑н. прыстасаванняў. //Разм. Выпіць. [Тодар:] — Я магу, браце Сідор, гарнец выцягнуць і хоць бы што.Чорны.
6. Выпрастаць, распасцерці. Выцягнуць рукі. □ Адкінуўшыся на спінку крэсла, маёр Раманенка з асалодай выцягнуў ногі і заплюшчыў вочы.Шамякін.
7.перан.Разм. Дапамагчы выйсці з цяжкага становішча; выбавіць. Выцягнуць з бяды.
8.перан. Дабіцца, дасягнуць чаго‑н. з вялікімі цяжкасцямі. Выцягнуць слова праўды.
9.Разм. Прымусіць, пераканаць каго‑н. выйсці адкуль‑н., пайсці куды‑н. Выцягнуць з дому. □ — Дзякую, хлопцы, што выцягнулі, а то занудзіўся быў, — прызнаўся.. [Алесь], калі гульня скончылася.Шыцік.
10.Разм. Асіліць, вытрымаць; адужаць. Выцягнуць дзве нормы. Выцягнуць экзамен на чацвёрку.
11.перан.Разм. Прымусіць каго‑н. патраціцца. Выцягнуць з пакупнікоў апошнія грошы.
12.Разм. Потайкам забраць чужое; украсці.
•••
Выцягнуць (усе) жылы — замучыць якімі‑н. непрыемнасцямі.
Выцягнуць з гразі — дапамагчы пазбавіцца беднасці, галечы.
Ногі выцягнуць — тое, што і ногі працягнуць (гл. працягнуць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)