павялі́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

Зрабіць большым (па аб’ёме, колькасці і пад.).

П. выпуск прадукцыі.

П. плошчу пасеваў.

|| незак. павялі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. павелічэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павялі́чыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павялі́чу павялі́чым
2-я ас. павялі́чыш павялі́чыце
3-я ас. павялі́чыць павялі́чаць
Прошлы час
м. павялі́чыў павялі́чылі
ж. павялі́чыла
н. павялі́чыла
Загадны лад
2-я ас. павялі́ч павялі́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час павялі́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павялі́чыць сов.

1. увели́чить; приба́вить;

2. уси́лить, увели́чить;

п. ура́жанне — уси́лить (увели́чить) впечатле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павялі́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

1. Зрабіць большым па колькасці, велічыні, аб’ёму. Павялічыць плошчу пасеву. Павялічыць прадукцыйнасць працы. □ Сонца павялічыла цень чалавечы на цэлую галаву. Мурашка.

2. Зрабіць большым па сіле, інтэнсіўнасці, ступені. Адзін толькі .. [Максім] раскажа .. [Веры] пра ўсё, бо адны хаваюць праўду, шкадуючы яе, другія хлусяць, імкнучыся павялічыць яе гора. Машара. [Гастэла] павялічыў даўгалецце сваёй радзіме дарагой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павялічыць, пабольшыць, падвысіць, падбольшыць; падвоіць, патроіць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

павелічэ́нне гл. павялічыцца, павялічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увели́чить сов. павялі́чыць, пабо́льшыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усугу́би́ть сов. павялі́чыць; узмацні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приумно́жить сов. прымно́жыць; (увеличить) павялі́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надо́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Колькасць надоенага малака.

Павялічыць надоі.

|| прым. надо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)