павялічыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

1. Зрабіць большым па колькасці, велічыні, аб’ёму. Павялічыць плошчу пасеву. Павялічыць прадукцыйнасць працы. ▪ Сонца павялічыла цень чалавечы на цэлую галаву. Мурашка.

2. Зрабіць большым па сіле, інтэнсіўнасці, ступені. Адзін толькі .. [Максім] раскажа .. [Веры] пра ўсё, бо адны хаваюць праўду, шкадуючы яе, другія хлусяць, імкнучыся павялічыць яе гора. Машара. [Гастэла] павялічыў даўгалецце сваёй радзіме дарагой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)