Кі́снуць1 ’кіснуць’ (ТСБМ). Укр. киснути, рус. киснуть ’тс’, балг. кисна ’мокнуць, кіснуць’, серб.-харв. ки̏снути ’тс’, славен. kísniti ’кіснуць’, польск. kisnąć, чэш. kysnouti, славац. kysnuť, в.-луж. kisnyć, н.-луж. kisnyś ’тс’. Узводзіцца да прасл. *kysti, kysnǫti ’мокнуць’. Бліжэйшай паралеллю лічыцца лат. kûsât ’кіпець’ (фармальна адэкватна прасл. kysati, параўн. рас‑кісаць). Нягледзячы на блізкасць славянскага і латышскага дзеясловаў, застаюцца сумненні наконт іх генетычнай тоеснасці. Тым больш што лексіка іншых балтыйскіх моў не адпавядае гэтай пары ні фармальна, ні семантычна. Няма таксама надзейных адпаведнікаў за межамі балта-славянскай моўнай глебы (Бернекер, 1, 678–679; Траўтман, 147). Згодна з іншай версіяй, прасл. kysti, kysati звязваюцца з літ. kaužóti, gaužóti ’кіснуць’ (Яначак, LF, 59, 419; Шпэхт, KZ, 55, 9; Махэк, Recherches, 83–86). Гэта этымалогія адпавядае канцэпцыі аб прыярытэце семантычнай адэкватнасці над фармальнымі адпаведнасцямі. Дублетнасць па звонкасці — глухасці зычных назіраецца ў самім балтыйскім матэрыяле. Адносіны галосных адпавядаюць розным ступеням якаснага і колькаснага аблаўта. Да таго ж першая версія не выключае семантычна і фармальна другой. Параўн. лат. kûsât ’кіпець, бурліць, уздымацца’ і літ. kiaužóti ’ўздымацца, выгінацца’, kaužóti ’падымацца пры браджэнні’. Больш шырокі дыяпазон адпаведнасцей прымае Тапароў (K–L, 357–360), які, у прыватнасці, уключае ў адну групу генетычных паралелей лат. kûsât і літ. kùšti ’рухацца, шавяліцца, кішэць’. Калі не ісці далей па шляху семантычнага расшырэння гэтай групы паралелей, мы павінны будзем суаднесці прасл. kysti, kysnǫti ’кіснуць’ і прасл. kyšěti ’кішэць’ (гл. кішэць). Фармальна яны суадносяцца на аснове рэфлексацыі і.-е. як славянскага s або x (Мартынаў, Слав. акком., 109–129). Семантычна яны звязваюцца паняццем ’браджэнне’: ’бязладны, хаатычны рух’ > ’браджэнне’. Параўн. рус. бродитьбадзяцца, блукаць’ і бродить ’брадзіць’.

Кі́снуць2 ’без упынку смяяцца’ (КЭС, лаг., Жд. 3), кіснуць са смеху ’нястрымна прыцішана смяяцца’ (ТСБМ, Юрч. Фраз. 2). Семантычна да першаснага значэння кіснуць1 ’мокнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

светII

1. (земля, вселенная) свет, род. све́ту м., мн. нет;

путеше́ствовать вокру́г све́та падаро́жнічаць вако́л све́ту;

стра́ны све́та краі́ны све́ту;

ча́сти све́та ча́сткі све́ту;

об э́том зна́ет весь свет (мир) пра гэ́та ве́дае ўвесь свет;

2. (общество) уст. свет, род. све́ту м.;

выезжа́ть в свет выязджа́ць у свет;

3. (верхушка привилегированных классов) свет, род. све́ту м.;

вы́сший свет вышэ́йшы свет;

свет (не) кли́ном сошёлся свет клі́нам (не) сышо́ўся; не то́лькі све́ту, што ў акне́;

бе́лый свет бе́лы свет;

бо́жий свет бо́жы свет;

бо́лее всего́ на све́те больш за ўсё на све́це;

яви́ться на свет з’яві́цца на свет;

ни за что на све́те ні за што на све́це;

на край све́та на край све́ту, за свет;

уви́деть свет уба́чыць свет;

све́та (бе́лого) не ви́деть све́ту (бе́лага) не ба́чыць;

бли́зкий (бли́жний) свет блі́зкі свет;

произвести́ на свет нарадзі́ць;

свет не мил свет не мі́лы;

сжить (согна́ть) со́ света (свету) зжыць (зве́сці) са све́ту;

броди́ть, слоня́ться по све́ту бадзя́цца па све́це;

на свет не гляде́л бы свет не мі́лы;

на чём свет стои́т на чым свет стаі́ць;

свет не производи́л (кого) свет не ба́чыў (каго);

свет затми́лся свет закры́ўся;

на тот свет отпра́вить на той свет адпра́віць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

hang2 [hæŋ] v.

1. (hung) вісе́ць

2. (hung) ве́шаць

3. (hanged) паве́сіць, пакара́ць

hang a left/right AmE павярну́ць нале́ва/напра́ва;

hang by a hair/thread ліпе́ць на валаску́ (пра жыццё чалавека);

hang (on) in there infml трыма́цца з усяе́ сі́лы; упа́рціцца, упіра́цца;

hang on smb.’s words/on smb.’s every word ува́жліва слу́хаць каго́-н., лаві́ць ко́жнае сло́ва каго́-н.;

hang tough AmE упа́рціцца, упіра́цца

hang about [ˌhæŋəˈbaʊt] phr. v. BrE, infml

1. швэ́ндацца, сно́ўдацца, бадзя́цца, валэ́ндацца без спра́вы

2. мару́дзіць

3. чака́ць (пэўны час);

Hang about! I’ve got something to tell you. Пачакай! Мне трэба нешта табе сказаць;

hang about with smb. право́дзіць шмат ча́су з кім-н.

hang around [ˌhæŋəˈraʊnd] phr. v. infml быць, застава́цца непадалёку/недалёка; трыма́цца паблі́зу;

You hang around here in case you are needed. Будзь непадалёку на той выпадак, калі ты спатрэбішся;

hang around with smb. infml право́дзіць шмат ча́су з кім-н.

hang back [ˌhæŋˈbæk] phr. v. заста́цца на ме́сцы, калі́ і́ншыя пайшлі́;

hang back from smth. не адва́жвацца, не асме́львацца на што-н.; бая́цца чаго́-н.

hang on [ˌhæŋˈɒn] phr. v.

1. трыма́цца; учапі́цца

2. чака́ць (пэўны час);

Hang on, I’ll be back in a minute. Пачакай, я вярнуся праз хвіліну.

3. чака́ць каля́ тэлефо́на, не ве́шаць тру́бку

4. насто́йліва праця́гваць рабі́ць (што-н.) у склада́ных абста́вінах;

hang on smth. зале́жаць ад чаго́-н.;

hang on to smth.

1) мо́цна трыма́цца за што-н.

2) infml трыма́ць, не прадава́ць ці не аддава́ць што-н.

hang out [ˌhæŋˈaʊt] phr. v. infml пастая́нна быва́ць (дзе-н.), ба́віць час (у якім-н. месцы)

let it all hang out infml пуска́ць усё на самацёк; расказа́ць усё не то́ячыся

hang over [ˌhæŋˈəʊvə] phr. v. застава́цца, праця́гвацца (пра што-н. непрыемнае, пагрозу і да т.п.)

hang together [ˌhæŋtəˈgeðə] phr. v.

1. до́бра падыхо́дзіць, пасава́ць, адпавяда́ць

2. трыма́цца ра́зам, падтры́мліваць адзі́н аднаго́ (пра людзей)

hang up [ˌhæŋˈʌp] phr. v. пакла́сці тэлефо́нную тру́бку, спыні́ць тэлефо́нную размо́ву;

hang smth. up infml пераста́ць рабі́ць што-н.;

hang up on smb. infml кі́нуць тэлефо́нную тру́бку, перарва́ць размо́ву рапто́ўна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

свет I (род. све́ту) м.

1. (земля, вселенная) свет, мир;

падаро́жнічаць вако́л ~ту — путеше́ствовать вокру́г све́та;

мы жада́ем мі́ру ва ўсім све́це — мы жела́ем ми́ра во всём ми́ре;

ча́сткі ~ту — ча́сти све́та;

2. (человечество) мир, свет;

ён вядо́мы ўсяму́ ~ту — он изве́стен всему́ ми́ру;

аб гэ́тым ве́дае ўвесь с. — об э́том зна́ет весь свет (мир);

3. (человеческое общество, объединённое определённым общественным строем) мир;

4. (круг людей, объединённых профессией; среда) мир;

5. (верхушка привилегированных классов) свет;

вышэ́йшы с. — вы́сший свет;

6. (область явлений, понятий; среда) мир;

неаргані́чны с. — неоргани́ческий мир;

жывёльны с. — живо́тный мир;

Но́вы с. — Но́вый свет;

Стары́ с. — Ста́рый свет;

геацэнтры́чная сістэ́ма ~туастр. геоцентри́ческая систе́ма ми́ра;

геліяцэнтры́чная сістэ́ма ~туастр. гелиоцентри́ческая систе́ма ми́ра;

бе́лы с. — бе́лый свет;

бо́жы с. — бо́жий свет;

з’яві́цца на с. — появи́ться на свет;

край ~ту — край све́та;

на край ~ту — на край све́та;

ні за што на све́це — ни за что на све́те;

уба́чыць с. — уви́деть свет;

пайсці́ ў с. — пойти́, куда́ глаза́ глядя́т;

за (блі́зкі) с. — за (бли́зкий) свет; к чёрту на кули́чки;

~ту (бе́лага, бо́жага) не ба́чыць — све́та (бе́лого, бо́жьего) не ви́деть;

не блі́зкі с. — не бли́зкий свет;

со́рам на с. глядзе́ць — сты́дно в глаза́ лю́дям смотре́ть;

с. не мі́лы — свет не мил, на свет не гляде́л бы;

с. завяза́ць — жизнь искове́ркать, свет заслони́ть;

з яго́ с. гары́ць — от него́ все напа́сти;

бадзя́цца па све́це — броди́ть (слоня́ться) по све́ту;

старо́е як с. — старо́ как мир;

зве́сці са ~ту — сжить со све́та (све́ту);

больш за ўсё на све́це — бо́лее всего́ на све́те;

на чым с. стаі́ць — на чём свет стои́т;

с. адкры́ўся — (каму) свет откры́лся (кому), свет уви́дел (кто);

адпра́віць на той с. — отпра́вить на тот свет;

с. (не) клі́нам сышо́ўся — свет (не) кли́ном сошёлся;

зжыць са ~ту — сжить со све́та (све́ту);

з-за ~ту — издалека́;

вы́йсці ў с.тип. вы́йти в свет;

з усяго́ ~ту — отовсю́ду;

адпра́віцца на той с. — отпра́виться на тот свет;

той с. — тот свет;

гэ́ты с.э́тот свет;

перавярну́ць (уве́сь) с. — переверну́ть (весь) мир;

перавярну́ць усё на све́це — переверну́ть всё на све́те;

пусці́ць на с. — произвести́ на свет;

на с. глядзе́ць не хо́чацца — на свет не гляде́л бы;

с. не ба́чыў — свет не ви́дывал, свет не производи́л;

смуро́дзіць с.пренебр. копти́ть не́бо;

сканчэ́нне ~ту — коне́ц све́та, светопреставле́ние;

~ту (бе́лага) не віда́ць — не ви́дно ни зги;

у бе́лы с. як у капе́йку — в бе́лый свет как в копе́йку;

як не з гэ́тага ~ту — не от ми́ра сего́;

не то́лькі ~ту, што ў акне́посл. свет (не кли́ном) сошёлся;

няпра́ўдай с. про́йдзеш, ды наза́д не ве́рнешсяпосл. непра́вдой свет пройдёшь, а наза́д не вернёшься;

банке́т на ўвесь с.погов. пир на весь мир

свет II: чуць с. чуть свет;

ні с. ні зара́ — ни свет ни заря́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)