Медаўні́ца ’кадушка, кадаўб на мёд’ (чач., Жыв. сл.). Серб.-харв. medovnica ’няктарнік’. Утворана ад прыметніка medvьnъ ’мядовы’. Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Першапа́шніца ’цяля, якому адзін год і якое да гэтага не хадзіла на пашу’ (івац., ЖНС). З перша‑ і ’пастцы < пасці ’пасвіць’ (гл.) і суф. -іца.⇉’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапялі́ца (перапелі́ца) ’агульная назва птушак’ (Інстр. 2), перапялі́ца ’перапёлка’ (рэч., Нар. Гом.), пэрэпэліца ’тс’ (Дразд.; Бес.; Мат. Гом.). Да перапёлка (гл.). Формы з суф. ‑іца ўяўляюцца больш архаічнымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярхні́ца ’драбіны ў калёсах’ (пух., З нар. сл.), рус. кастр. ве́рхница ’верхняя падоўжная аснова калёс’, польск. wierzchnica ’верхняя частка чаго-небудзь’. Утворана ад верхні (< vьrxьnь) і суф. ‑іца (< ‑ica).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́ціца ’расліна Bromus arvensis L.’ (Касп.). Польск. życica ’расліна Lolium L.’, дыял. ’Elymus L.’ Ад асновы, прадстаўленай у слове жыт‑а (гл.), з суфіксам ‑іца на метанімічнай падставе пераносу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́харыца ’непаседа’ (гом., Мат. Гом.). Да ла́хаць 1 (гл.). Утварэнне, аналагічнае з рус. смал., арл. ла́харь ’каханак’. Параўн. бел. ле́пар, ду́мар, чы́тар (Сцяцко, Афікс. наз., 29–30) + суф. ‑іца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляні́ца ’лён, ачэсаны на жалезнай шчотцы’ (пін., Шатал.), палес. ляны́ца, лени́ця, льняні́ца, льляны́ца ’высокагатункавае валакно’, ’кужаль’. Палескі рэгіяналізм (з суфіксам ‑іца, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110). Да лён (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мярцвіца ’мёртвая вада’ (Яруш.). У выніку кандэнсацыі словазлучэння. Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110. Аналагічна жывіца, дажджавой і да таго пад. Параўн. макед. мртвица ’мёртвая вада; вада, якая не цячэ’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыватні́ца ’нанос’, ’з вялікім жыватом’ (Сл. паўн.-зах.). Ад жывот > жывотны з суф. ‑іца ці непасрэдна (у другім знач.) з суф. ‑ніца. Назвы хвароб тыпу ветраніца, грудніца і назвы асоб тыпу каравайніца, смятанніца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111, 163–164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасме́ціца (н. р.) ’сметнік’ (Грыг.). Відаць, у рукапісе апіска: трэба пасмецішча (замест ц — рус. щ), параўн. з такім жа суфіксам бел. сметнішча ’тс’ (ТСБМ). Суфікс ‑іца ў назоўніках ніякага роду не сустракаецца ў бел. мове; ёсць ‑ц‑а (каленца, рыльца, путца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)