Ва́жніца ’важнасць; важная асоба’ (іран.) (Гарэц.). Да важны1 суфікс жаночага роду іца.

Важні́ца ’вагавая’ (З нар. сл.). Да *ваг‑ьн‑іца < вага. Параўн. іншыя назвы месца, дзе важаць: вагавая (БРС), важыўня (Бяльк.), вагільнік (З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паляві́ца ’бязлесная прастора, палявая старана’ (Яшк., магіл.). Ад палявьКполе (гл.) з суф. іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павіва́льніца ’павітуха (пустазелле)’ (Сцяшк. Сл.). Ад павівальныспавіць з суф. іца. Адносна суф. параўн. павіліца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аллі́ца ’лужок на краю сядзібы’ (Касп.). Магчыма, дэфармаванае алея з прыпадабненнем да назоўнікаў на іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́траніца ’адгароджанае бярвеннямі месца для ссыпу мякіны ў таку’ (Шатал.). Ад вотраны (гл. вотрыны) з суф. іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́ліца ’калаўрот’ (Касп.), ’прасніца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад асновы прач- (параўн. пралля) з суф. іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кары́ца ’высушаная пахучая кара з галінак карычных дрэў’ (ТСБМ). Да кара (гл.) з прадуктыўнай дэмінутыўнай суфіксацыяй на іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясні́ца ’поле пасярод лесу’ (слаўг., Яшк.). Да лясны < лес (гл.). Аб суфіксе іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядоўніца ’посуд для мёду’ (браг., Мат. Гом.). Да мядо- вькмёд (гл.). Аб суфіксе ‑оўн‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171–172.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медаўні́ца ’кадушка, кадаўб на мёд’ (чач., Жыв. сл.). Серб.-харв. medovnica ’няктарнік’. Утворана ад прыметніка medvьnъ ’мядовы’. Аб суфіксе іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)