КАЗЫРЭ́ЎСКІ (Іван Пятровіч) (1680, Якуцк, Расія — 2.12.1734),
землепраходзец, першы даследчык Курыльскіх а-воў і Паўд. Камчаткі. Паходзіў з бел. шляхты. Яго дзед і бацька як ваеннапалонныя ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 сасланы царом Аляксеем Міхайлавічам у Якуцк. У 1700 К. накіраваны якуцкім ваяводам на Камчатку для прывядзення мясц. жыхароў у падданства да Расіі. У 1711—13 у пошуках гандл. шляхоў у Японію К. на чале атрада казакаў абследаваў Курыльскія а-вы (да в-ва Хакайда). Сабраў звесткі пра астравы і іх насельніцтва, вымераў адлегласць паміж імі, апісаў метэаралагічныя ўмовы на астравах і ў пралівах. Склаў першую карту Камчаткі і Курыльскіх а-воў, якой пазней карысталіся рус. і замежныя падарожнікі, у т. л. В.Берынг і С.П.Крашаніннікаў. У канцы 1710-х г. кіраваў Камчаткай, потым пастрыгся ў манахі. З 1720 у Якуцку. У 1727—29 першы зрабіў падарожжа ўніз па р. Лена з выхадам у Ледавіты акіян. З 1730 у Маскве. У 1731 арыштаваны па лжывым абвінавачанні, памёр у турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тайга́
(рус. тайга, ад якуцк. tajga)
цяжкапраходны хвойны лес на поўначы ўмеранага пояса Азіі, Еўропы і Паўн. Амерыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАСКВІ́ЦІН Іван Юр’евіч, расійскі землепраходзец 17 ст.; першаадкрывальнік Ахоцкага м. Томскі казак. У 1639 атрад М. падняўся па р. Мая і яе прытоку р. Юдама, перайшоў хр. Джугджур і, спусціўшыся па р. Улья, дасягнуў узбярэжжа Ахоцкага м. У 1639—41 даследаваў яго ўзбярэжжа на значным працягу на У і З ад р. Улья. Першым з рускіх атрымаў ад мясц. жыхароў звесткі пра р. Амур і Шантарскія а-вы. У 1641 атрад вярнуўся ў Якуцк, дзе М. склаў справаздачу аб падарожжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯ́РКАЎ Васіль Данілавіч, рускі землепраходзец (17 ст.). У 1643—46 кіраваў атрадам (каля 130 чал.), які прайшоў ад Якуцка па рэках Лена, Алдан, Уур, Ганам і праз водападзел выйшаў да р. Зея і потым да р. Амур. Ад вусця Амура па Ахоцкім м. дасягнуў вусця р. Улья і адтуль праз горны хр. Джугджур, па рэках Мая і Алдан вярнуўся ў Якуцк. Сабраў каштоўныя звесткі аб прыродзе і насельніцтве Д. Усходу. Яго імем наз.гар. пасёлак у Рэспубліцы Саха (Якуція) у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛЕ́НЬЕЎ (Іван Іванавіч) (?—22.2.1784),
расійскі астраном, геадэзіст, падарожнік. Вучань Л.Эйлера. Атрымаў падрыхтоўку ў акад. абсерваторыі. З 1771 ад’юнкт у Геагр. дэпартаменце Пецярбургскай АН. Прапанаваў новы метад вызначэння геагр. даўгаты. У 1768 накіраваны ў Якуцк для назірання за праходжаннем Венеры праз дыск Сонца. Справаздача надрукавана асобна («Назіранні з выпадку праходжання Венеры па Сонцы, у Якуцку зробленае капітанам І.І.Ісленьевым», СПб., 1769) і ў «Каментарыях» АН (т. 14, 1770). Абследаваў Сібір, Паволжа, Прыдняпроўе і інш. раёны. Кіраўнік экспедыцыі 1773 у Беларусь (Рагачоў, Магілёў, Віцебск, Полацк і інш. гарады). Складальнік шэрагу геагр. карт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙУ́НСКІ (сапр.Сляпцоў) Платон Аляксеевіч [11.11.1893, Аляксееўскі р-н, Рэспубліка Саха (Якуція) — 31.10.1939], якуцкі пісьменнік і грамадскі дзеяч. У 1928—31 нарком асветы і аховы здароўя Якуціі, з 1935 дырэктар НДІ мовы і культуры. Адзін з пачынальнікаў якуцкай л-ры; прадстаўнік рамант. кірунку. Аўтар драм. паэмы «Чырвоны шаман» (1918), п’ес «Бальшавік» (паст. 1926), «Туйаарыма-Куо» (паст. 1928), аповесці «Выхад з твані» (1936), вершаў, апавяданняў; навук. прац «Якуцкая казка (аланхо), яе сюжэт і змест» (1927), «Пра тэорыю якуцкага вершаскладання» (1928), «Якуцкая мова і шляхі яе развіцця» (1935) і інш. Рэпрэсіраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЖА́ЛА (Bombyliidae),
сямейства насякомых падатр. караткавусых прамашыўных атр. двухкрылых. Больш за 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў сухіх тропіках і субтропіках. Асобныя віды трапляюцца на Пд Карэльскага перашыйка і каля г.Якуцк, у гарах на выш. да 4500 м. Мухі жывуць пераважна на кветках, на адкрытых сонечных прасторах. На Беларусі каля 30 відаў, найб. трапляюцца Ж. вялікі (Bombylius major), разнаколерны (B. discolor) і жаласніца чорная (Anthrax morio).
Даўж. 0,8—30 мм. Цела з шырокім кароткім брушкам, укрытае густымі валаскамі або лусачкамі, стракатае з метал. бляскам. У многіх доўгі хабаток. Крылы празрыстыя, стракатыя. Развіццё большасці Ж. з гіперметамарфозам; лічынкі рухомыя, паразіты розных насякомых. Дарослыя добра лётаюць, харчуюцца нектарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ма́мант ’жывёліна ледавіковага перыяду’ (ТСБМ). З рус.мамонт ’тс’, якое з зах.-тунгуск.ηamendi ’мядзведзь’ (Расянен ZfSlPh, 21, 293). На фанетыку лексемы ўплывалі і імя Мамонт, ст.-рус.Мамонтъ (са ст.-грэч.Μάμας, ‑αντος — гл. Сабалеўскі, РФВ, 65, 415; Фасмер, ZfSlPh, 21, 295). Кіпарскі (там жа, 26, 296–300) крыніцу гэтага слова бачыць у нянецк. (jĕåη) ηammuroťeə ’пажыральнік (зямлі)’ (Фасмер, 2, 566). Параўн. якуцк.mamut ’мамант’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЕ́НА,
рака ва Усх. Сібіры, у Іркуцкай вобл. і Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 4400 км, пл.бас. 2490 тыс. км². Пачынаецца на зах. схіле Байкальскага хр., за 21 км ад воз. Байкал, упадае ў м. Лапцевых. У верхнім цячэнні (да вусця р. Віцім) праразае Лена-Ангарскае плато, цячэ ў вузкай даліне (шыр. 1—10 км) са стромкімі схіламі, шмат парогаў і вадаспадаў. Пасля ўпадзення р. Кірэнга становіцца паўнаводнай суднаходнай ракой. У сярэднім цячэнні (паміж вусцямі Віціма і Алдана) даліна пашыраецца да 20—30 км, у рэчышчы шмат астравоў. Ніжэй прытока Алёкма 600 км цячэ ў вузкай (3—4 км) даліне, складзенай з вапнякоў, абрывы з якіх часам утвараюць мудрагелістыя формы (Ленскія слупы). За 100 км вышэй г.Якуцкшыр. даліны 25—30 км ніжэй выходзіць на Цэнтральнаякуцкую раўніну. У вусці ўтварае дэльту (пл. каля 30 тыс.км²), падзяляецца на пратокі, з якіх найб. Вялікая Трафімаўская і Быкаўская (злучае Л. з бухтай Тыксі). Гал. прытокі: Нюя, Вілюй (злева), Кірэнга, Віцім, Алёкма, Алдан (справа). Сярэдні расход вады каля с. Кюсюр 16 500 м³/с. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. Характэрны высокае веснавое разводдзе, значныя дажджавыя паводкі, нізкая летняя межань. Л. штогод выносіць у мора каля 12 млн.т завіслых наносаў. Ледастаў у верхнім цячэнні з канца кастр. да сярэдзіны мая, у ніжнім — часам з канца вер. да пач.чэрв.; пры крыгаломе — заторы лёду; характэрны наледзі. Суднаходства ў разводдзе ад г.п. Качуг, рэгулярнае — ад Усць-Кута (Асятрова). Рыбалоўства пераважна ў нізоўі ракі. Прамысл. рыбы: муксун, сібірская рапушка, нельма, омуль, таймень. Гал. парты і прыстані: Булун, Жыганск, Якуцк, Алёкмінск, Ленск, Кірэнск, Асятрова, Пакроўск, Сангар. Асн. крыніцы забруджвання — прадпрыемствы золата і алмазаздабыўной прам-сці, горна-абагачальныя прадпрыемствы.
Літ.:
Мостахов С.Е. Река Лена. Якутск, 1972;
Колесов А.Н., Мостахов С.Е. По реке Лене: Путеводитель-справочник. Якутск, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНО́Р (Восіп) (Іосіф) Саламонавіч (12.11.1861, г. Мінск—1934),
дзеяч рэв. руху, адзін з кіраўнікоў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР). З сям’і яўр. пісьменніка С.Залкінда (псеўданім Мінор). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це, Яраслаўскім юрыд. ліцэі. З 1884 чл. групы «Народная воля». У 1886 арыштаваны, у ссылцы і на катарзе ва Усх. Сібіры (Якуцк, Чыта). З 1900 у Вільні. З 1902 эсэр. У 1902—05 у Жэневе (Швейцарыя). Дэлегат 1-га і 2-га з’ездаў ПСР, распрацаваў агр. праграму партыі. У 1907—08 у Парыжы, у 1909 у выніку правакацыі Е.Ф.Азефа арыштаваны і ў 1910 асуджаны на 10 гадоў катаргі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вызвалены, з сак. 1917 у Маскве, адзін з рэдактараў эсэраўскай газ. «Труд», чл. Маск. к-та ПСР, дэлегат 3-га з’езда ПСР, чл. яе ЦК. З ліп. 1917 старшыня Маск. гар. думы. Кастр. рэвалюцыю 1917 не прыняў. У вер. 1918 выехаў у Сімбірск, Уфу і Уладзівасток, адкуль пераехаў у Парыж. У эміграцыі працягваў парт. работу, з вер. 1920 чл. рэдакцыі газ. «Воля России». 16.5.1921 разам з А.Ф.Керанскім, М.Дз.Аўксенцьевым і інш. падпісаў маніфест правай групы ПСР з заклікам новай інтэрвенцыі супраць Сав. Расіі.
Тв.:
Это было давно...: (Воспоминания солдата революции). Париж, 1933.