ПАПА́НАЎ Анатоль Дзмітрыевіч (31.10.1922, г. Вязьма Смаленскай вобл., Расія —5.8.1987),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1946). З 1947 працаваў у Клайпедскім т-ры (Літва), з 1949 — у маскоўскім Т-ры сатыры. Пачынаў як вострахарактарны акцёр: Шафер, Англічанін і Вельзевул («Клоп», «Містэрыя-Буф» У.Маякоўскага), Карэйка, Вараб’янінаў («Залатое цялё», «Дванаццаць крэслаў» паводле І.Ільфа і Я.Пятрова), Пачасухін («Помнік сабе» С.Міхалкова). Зваротам да трагічнай псіхал. сатыры сталі ролі Юсава («Даходнае месца» А.Астроўскага), Гараднічага («Рэвізор» М.Гогаля), Фамусава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), выкананыя тэмпераментна, з выкарыстаннем трагікамічнага гратэску. Выкрывальныя партрэты прыстасаванцаў, бюракратаў, абывацеляў стварыў таксама ў кіно: Крахалёў («Чалавек ніадкуль», 1961), Сокал-Кружкін («Сцеражыся аўтамабіля», 1966), Васісуалій Лаханкін («Залатое цялё», 1968), Лёлік («Брыльянтавая рука», 1969), Вараб’янінаў («12 крэслаў», 1976) і інш.Драм. талент П. раскрыўся ў т-ры ў ролях Гаева («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Хлудава («Бег» М.Булгакава), Цёркіна («Цёркін на тым свеце» А.Твардоўскага) і асабліва ў кіно: генерал Сярпілін («Жывыя і мёртвыя», 1964), Дубінскі («Беларускі вакзал», 1971), Уладзімір Дзмітрыевіч («Час жаданняў», 1984), Старабагатаў («Халоднае лета пяцьдзесят трэцяга...», 1988) і інш. Зняўся таксама ў фільмах «Наш дом» (1965), «Іду на навальніцу» (1966), «Ад’ютант яго правасхадзіцельства» (тэлефільм, 1972), «Дзень прыёму па асабістых пытаннях» (1974). Агучваў мультфільмы (Воўк у серыяле «Ну, пачакай!», 1969—81, і інш.). Дзярж. прэмія Расіі 1966. Дзярж. прэмія СССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
cielak
м.разм.перан. цяльпук; цялё
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пату́льны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Ціхі, лагодны, ласкавы. [Агата:] І мой, пакуль толькі сватаўся да мяне, — патульны быў, як цялё, а як ажаніўся, дык праўдзівым ваўком зрабіўся.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЯК (Bos mutus),
млекакормячая жывёла роду быкоў сям. пустарогіх. Часта вылучаюць у род Poëphagus. Дзікі Я. захаваўся толькі ў Тыбеце, раней трапляўся, відаць, на Алтаі і ў Саянах. Жыве на бязлесных, пустынных пласкагор’ях. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Выш. да 1,9 м, маса да 1 т. Афарбоўка чорная або цёмна-бурая. Валасяное покрыва густое, з вял. колькасцю пуху. Ніз тулава і хвост укрыты доўгімі валасамі. У вобласці карка — горб. Ногі кароткія. Рогі ў самцоў доўгія, не вельмі тоўстыя, загнутыя ў бакі, уперад і ўверх; у самак рогі карацейшыя. Нараджае 1 цялё. Корміцца травяністай расліннасцю, якую дастае з-пад снегу. Прыручаны Я. драбнейшы за дзікага. Разводзяць у высакагорных раёнах Цэнтр. Азіі. Выкарыстоўваюць малако, мяса, шэрсць, як уючную жывёлу. Скрыжоўваецца з буйн. раг. жывёлай, гібрыды наз. сарлыкамі і хайнакамі.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бяссло́ўны, ‑ая, ‑ае.
Выказаны без слоў. Бясслоўны дакор.// Пра чалавека, які не любіць гаварыць; маўклівы. [Лагуновіч:] — Але тут [у калгасніц], акрамя ўсіх бядот, якія ты [Якавенка] ведаеш, яшчэ і іх асабістая — старшыня. .. На выгляд — так, бясслоўнае стварэнне, цялё рахманае.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
телёнокм. цяля́ицялё, -ля́ці ср.;
◊
загна́ть, куда́ Мака́р теля́т не гоня́л загна́ць, куды́ Мака́р цяля́т не ганя́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
bukat
м.
1.цялё (да года);
2. скура з цяляці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)