цяні́сты, -ая, -ае.

1. Які дае, утварае цень (пра расліны).

Цяністая вярба.

2. Такі, у якім шмат ценю.

Ц. сад.

|| наз. цяні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укараці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́ціцца; зак.

Стаць карацейшым (у 1 і 3 знач.).

Цень укараціўся.

З надыходам зімы дні ўкараціліся.

|| незак. укаро́чвацца, -аецца.

|| наз. укарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сцень ’прывід’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Барад.), ’цень’ (Нас., ТСБМ, Бяльк.; рас., Варл.; мёрск., слаўг., ЛА, 1; глыб., барыс., Сл. ПЗБ), ’цень ад чалавека’: чалавек стаіць і яго сцень (Шн. 2, ЛА, 1), сьцені свое боіцца (Бяльк.), ’міфічная істота’ (ушац., ЛА, 1), ’хвароба ад спалоху’ (Касп.), ’хвароба з трызненнем’ (Шн. 3), ’хвароба ўласнага ценю’ (Рам. 5, Мат. Маг.), ’хто вельмі худы’ (мёрск., З нар. сл.; шуміл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стѣнь ’здань, прывід’. Рус. дыял. стеньцень’, ’душа чалавека’, ’дзіцячая хвароба’, таксама стинь, стараж.-рус. стѣньцень, прывід’, польск. дыял. pościenцень чалавека’, чэш. stínцень’, славац. stieň ’тс’, в.-луж. sćin ’тс’, ст.-слав. стѣньцень’. Этымалогія няпэўная. Прасл. *stěnь разглядаюць як вынік кантамінацыі *sěnь (сені) і *temnь, гл. цемень (Слаўскі, 1, 100), або выводзіцца з *scěn‑ < і.-е. *skoi‑ ’слаба свяціць, цень, водбліск’ (Шустар-Шэўц, 1277). Параўноўвалі з грэч. σκιᾱ́цень’, ст.-інд. chãyã ’бляск’; як зыходнае прапаноўвалі *skoini‑ і *sḱoini‑ (гл. сень у сенцы); гл. Міклашыч, 411; Младэнаў, 626. Па іншай версіі набліжэнне да сень другаснае, у выніку кантамінацыі сень і цень; гл. Фасмер, 3, 755 з літ-рай. Махэк₂ (578) рэканструюе прасл. *scěnь, адкуль выводзіць і сень, і цень, якія, апрача грэч. і ст.-інд., параўноўвае яшчэ са ст.-норд. skuggiцень; прывід’, нарв. skuggeцень’, швед. skugg ’тс’, а таксама з ням. Schein ’зара, свет; падман, ілюзія’. Аткупшчыкоў (Из истории, 237–238) ст.-слав. стѣнь суадносіць са ст.-слав. стѣна як асновы на ‑i‑ і на ‑ã‑: *stegsnis/*stegsna з першасным значэннем ’накрытае месца’. Спробы звязаць са славен. stȇnj ’кнот’ гл. у Сной₂, 698; Куркінай, Этимология–1986–1987, 75–76. Гл. таксама Свяжынскі, БЛ, 13, 70; Жураўлёў, Язык и миф, 408.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зацьме́нне, -я, н.

1. Астранамічная з’ява, калі адно нябеснае цела або яго цень закрывае другое нябеснае цела.

З.

Месяца.

Сонечнае з.

2. перан. Часовае замарачэнне галавы.

На яго найшло нейкае з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тень ж.

1. цень, род. це́ню м.;

2. (затенённое место) цень, род. це́ню м., цянёк, род. цяньку́ м.; халадо́к, -дку́ м.;

отдыха́ть в тени́ адпачыва́ць у цяньку́ (у халадку́);

3. перен. цень, род. це́ню м.;

и те́ни нет сомне́ния і це́ню няма́ сумне́ння;

на лице́ промелькну́ла тень беспоко́йства па тва́ры прамільгну́ў цень неспако́ю;

наводи́ть тень наво́дзіць цень;

оста́лась одна́ тень заста́ўся адзі́н цень;

держа́ться в тени́ трыма́цца ў цяні́;

ходи́ть за ке́м-л. как тень хадзі́ць за кім-не́будзь як цень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Се́ні, се́нцы ‘памяшканне паміж жылой часткай дома і ганкам у вясковых хатах’ (ТСБМ, Касп., Др.-Падб., Сцяшк., Маш., ПСл, ЛА, 4; Тарн., Бес., Сл. ПЗБ), се́нцы ‘тс’ (Нас., Шат., Бяльк., Варл.), се́нкі ‘тс’ (Нас.), сенькі ‘тс’ (Сл. ПЗБ), дыял. ‘прылазнік’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘частка сушні, дзе мыюць лён’ (Сцяшк.). Укр. сі́ни, рус. се́ни, се́нцы ‘сені’, ст.-рус. сѣни, польск. sień ‘зала’, ‘пярэдняя’, в.-луж., н.-луж. seń ‘сень’, чэш. síň ‘пярэдняя, зала’, славац. sieň ‘зала’, серб.-харв. сје̏нцень’, славен. sẹ̑nca ‘тс’, балг. ся́нкацень; здань’, макед. сенкацень’, ст.-слав. сѣнь ‘засень’, ‘памяшканне’. Прасл. *sěnьцень’, ‘памяшканне’. Далей звязана з укр. ся́ти, ся́яти, рус. сия́ть ‘свяціцца’ (Фасмер, 3, 602; Сной₁, 561), гл. ззяць. Інакш Махэк₂ (543), які звязвае з і.-е. коранем *k​sei‑ < *k​soi‑n‑, як і ў слав. *sedlo (гл. сяло), г. зн. ‘селішча, месца знаходжання’, потым ‘вялікі пакой, у якім збіралася вялікая радавая сям’я’. Бліжэйшыя адпаведнікі ў лат. sajsцень’, гоц. skeinan ‘ззяць, свяціць, блішчэць’, грэч. σκοιός ‘цяністы’, ст.-інд. chāyāцень, бляск, адлюстраванне’; гл. Траўтман, 304; Персан, Beitr., 700. Брукнер (489) мяркуе аб сувязі з цень і сцяна; аналагічна Фурлан (гл. Бязлай, 3, 227), Борысь (546), якія параўноўваюць з літ. síena ‘сцяна, мур, мяжа’ ад і.-е. кораня *sej‑ ‘звязваць’. Аб праблемах адносін значэнняў ‘цень’ і ‘памяшканне’ гл. падрабязна LSJSt, 13, 805–806 (разглядаюцца як аманімічныя *sěnь1 і ‘цень і *sěnь2 ‘пакой, памяшканне’ ў выніку разыходжання першаснага значэння ‘цень, будан, альтанка і пад.’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stain1 [steɪn] n.

1. пля́ма;

a stain remover сро́дак для вывядзе́ння пля́маў

2. цень, га́ньба;

the stain upon his honour цень на яго́ рэпута́цыі

3. фа́рба; пратра́ва; фарбава́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цяні́сты

1. (заценены) schttig;

2. (што дае цень) schttenspendend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

cień

cie|ń

м.

1. цень;

~ń do powiek — цень для павекаў;

~ń drzewa (domu) — цень дрэва (дома);

~ń nadziei — цень надзеі; прамень надзеі;

~ń wątpliwości — цень сумнення;

bać się własnego ~nia — баяцца ўласнага ценю;

wygląda jak ~ń — выглядае, як цень;

chodzi za nim jak ~ń — ходзіць за ім, як цень;

usunąć się w ~ń перан. стаць незаўважальным; адысці ў цень;

2. ~nie мн. духі; цені; здані;

chińskie ~nie тэатр. кітайскія цені

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пацяне́чнік ’гультай’ (ганц., Жыв. нар. сл.). Да па- і цянёк, цень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)