це́нь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. це́нь це́ні
Р. це́ню це́няў
Д. це́ню це́ням
В. це́нь це́ні
Т. це́нем це́нямі
М. це́ні
цяні́
це́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цень, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Месца, заслоненае чым-н. ад сонца.

Пад дрэвамі быў ц.

2. Невыразныя абрысы фігуры, сілуэт.

У акне прамільгнуў нечы ц.

3. перан., чаго. Адлюстраванне ўнутранага стану чалавека (смутку, трывогі, болю і пад.).

Па твары прамільгнуў ц. страху.

4. перан., чаго. Здань, дух.

Цені мінулага.

Цені продкаў.

5. перан., чаго. Нязначная, вельмі малая колькасць, доля.

І ценю праўды тут няма.

6. Пра каго-н. вельмі аслабленага, худога.

Не чалавек, а ц.

Кідаць цень на каго-што (разм.) — выклікаць падазрэнне да каго-н.

Як цень (разм.) — неадчэпна (хадзіць за кім-н.).

|| прым. ценявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цень, род. це́ню м., в разн. знач. тень ж.;

ц. ад дрэ́ва — тень от де́рева;

адпачы́ць у цяні́ — отдохну́ть в тени́;

па тва́ры прамільгну́ў ц. неспако́ю — на лице́ промелькну́ла тень беспоко́йства;

ні це́ню сумне́ння — ни те́ни сомне́ния;

у ле́се мільгану́ў цень не́йкага зве́ра — в лесу́ мелькну́ла тень како́го-то зве́ря;

не чалаве́к, а цень — не челове́к, а тень;

хадзі́ць як ц. — (за кім) ходи́ть как тень (за кем);

кі́нуць ц. — (на каго) бро́сить тень (на кого);

у цяні́ — в тени́;

наве́сці ц. на я́сны дзень — навести́ тень на плете́нь (на я́сный день)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цень, ‑ю, М ‑і і (у) цяні́, м.

1. Прастора, заслоненая чым‑н. ад сонца. Нам ясна стане ў гэты дзень, Што зелень уся без Сонца згіне, Што толькі з Сонцам дораг цень! Грамыка. // Цемната, змрок. Начны цень. Вячэрні цень. □ Сонечныя прам[я]ні пранізваюць лясны цень, але воблакі час ад часу закрываюць сонца. Пестрак.

2. Цёмны адбітак прадмета на чым‑н., пры ўмове асвятлення з процілеглага боку. Калі ішоў Яўген па вуліцы, цень яго гойдаўся, паласкаўся ў мізэрным водбліску месяца. Баранавых. Полымя свечак ківалася, і на сценах і столі скакалі дзіўныя цені. Арабей. // перан. Пра таго, хто ўвесь час ходзіць за кім‑н., падпарадкоўваецца каму‑н. Раней [Шохан] быў ценем Мудрыка, хадзіў толькі з ім, ва ўсім яму падтакваючы. Навуменка. // перан.; чаго або які. Адлюстраванне ўнутранага стану (трывогі, смутку, болю і пад.). Як толькі вочы яго [Грэчкі] ажылі, на твары лёг пакутны цень. Мележ. Па Толевым твары прабег цень смутку. Якімовіч.

3. перан.; чаго. Слабы след, адбітак чаго‑н.; напамінак аб чым‑н. Умеў.. [Чорны] зрабіць заўвагу, паправіць, перасцерагчы так, што ў гэтым не было і ценю крыўднага. Мележ. Васіль таксама не вельмі паважаў лесніка. Ужо даўно ляжаў між імі чорны цень узаемнай нянавісці. Колас. // Пра верагоднасць пагрозы чаго‑н. Каб дзеці вольныя раслі, — Вайны прагонім цень! Агняцвет. Чорнай хмарай не заслоніць межы Цень злавесны атамнай вайны. Звонак.

4. Невыразныя ў цемры абрысы постаці, фігуры каго‑н. Ля акопаў зашасталі цені. Хтосьці прысеў перад брустверам Валодзевага акопчыка. Навуменка. У лесе мільгануў цень нейкага невялікага звера. Маўр.

5. Пра каго‑н. вельмі аслабленага, худога. Як .. [Косця] зблажэў і аслабеў! Проста не чалавек, а цень... Ваданосаў.

6. Спец. Месца на малюнку, карціне, якое перадае найменш асветленыя ўчасткі чаго‑н. Пакласці цені. Ігра святла і ценю.

7. Здань, дух мерцвяка. Усе асноўныя сцэны П. Малчанаў выконвае з вялікім майстэрствам: дыялог Гамлета з ценем бацькі, сцэна «мышалоўкі», маналог «быць ці не быць», сцэна пахавання Афеліі і інш. «Беларусь».

•••

Кідаць цень на каго-што гл. кідаць.

Навесці цень на ясны дзень гл. навесці.

У цяні — а) непрыкметным, непрыкмечаным (быць, заставацца, трымацца); б) без асаблівай увагі, на заднім плане (пакідаць, трымаць каго‑, што‑н.).

Як цень — неадчэпна (хадзіць за кім‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цень, засень

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паўце́нь, -ю, мн. -і, -яў, м.

Слабы празрысты цень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцень, сце́ню, м. (разм.).

Цень, прывід.

У старым замку блукаюць сцені.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́ўжыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Стаць даўжэйшым.

Цень падоўжыўся.

Ночы падоўжыліся.

|| незак. падаўжа́цца, -а́ецца.

|| наз. падаўжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяні́сты, -ая, -ае.

1. Які дае, утварае цень (пра расліны).

Цяністая вярба.

2. Такі, у якім шмат ценю.

Ц. сад.

|| наз. цяні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укараці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́ціцца; зак.

Стаць карацейшым (у 1 і 3 знач.).

Цень укараціўся.

З надыходам зімы дні ўкараціліся.

|| незак. укаро́чвацца, -аецца.

|| наз. укарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)