2.перан. Пайсці масай (пра людзей); паступіць у вялікай колькасці.
Натоўп шунуў.
Заказы шунулі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лі́нуць, -ну, -неш, -не; лінь; зак.
1. Рэзкім рухам выліць, узліць на што-н. вадкасць.
Л. вады на рукі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна ліцца, хлынуць патокам (пра дождж, святло, паветра і пад.).
Лінуў дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АПВЕ́ЛІНГ (ад англ. up наверх + well хлынуць),
падыманне водаў з глыбіняў у верхнія слаі акіяна, мора. Выклікаецца ўстойлівымі вятрамі, што зганяюць паверхневыя воды ў адкрытае мора, на месца якіх падымаюцца воды слаёў, што ляжаць ніжэй, а таксама пасатнымі і ўсх. памежнымі цячэннямі ў Атлантычным, Ціхім і інш. акіянах. Асабліва актыўны ў прыбярэжных зонах, дзе вада падымаецца з глыбіняў 100—300 м. Агульная пл. пастаяннага апвелінгу складае 1 млн.км² пры сярэдняй вертыкальнай скорасці падняцця водаў 1 м/сут. З цыркуляцыяй акіянскіх водаў у працэсе апвелінгу звязваюць утварэнне некаторых радовішчаў карысных выкапняў (напр., фасфарытаў), размяшчэнне багатых прамысл. раёнаў акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Захлына́цца. Рус.зах.-бранск.захлыну́ться, укр.захлина́тися ’тс’, славен.zahlíniti ’тс’, zahlipíti ’зрабіць так, каб захлынуўся’. За + хлын‑а‑цца, гл. хлынуць ’ліцца’, адкуль ’заліцца’? Параўн. славац.zachlipnuť si ’захлынуцца’, рус.захлебнуться ’тс’, польск.zachłysnąć się ’тс’, захлупіцца. Хаця сувязь з хлынуць наўрад ці выклікае сумненні, наяўнасць шэрагу паралельных утварэнняў патрабуе далейшага ўдакладнення кораня. Гл. Фасмер, 4, 247.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕ́ЙЗЕР (ісл. geysir ад geysa хлынуць),
крыніца, якая перыядычна выкідвае гарачую ваду і пару да выш. 20—40 м і больш. Пашыраны ў абласцях сучаснага ці нядаўняга вулканізму. Мае выгляд невял. конусаў, спадзістых паглыбленняў, катлавінак, ям з трубка- ці шчылінападобнымі каналамі. Адрозніваюць рэгулярныя гейзеры, працягласць цыкла якіх амаль пастаянная, і нерэгулярныя, са зменлівым цыклам. Існуюць у ЗША (найб. ў Йелаўстонскім нац. парку гейзер Стары Служака, выш. вывяржэння 42 м), Расіі (Даліна Гейзераў на Камчатцы, найб. Велікан, 40 м), Ісландыі, Канадзе, Новай Зеландыі, Японіі, Кітаі. Вадзяная пара і гарачая вада гейзера выкарыстоўваюцца для ацяплення будынкаў, цяпліц, на геатэрмальных электрастанцыях.
Гейзер Стары Служака ў Йелаўстонскім нацыянальным парку, ЗША.