Стрэ́нуць ‘сустрэць’ (Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Сержп.). Аднакратнае да страка́ць (стрѣкаць) ‘выходзіць насустрач, сустракаць’ (Нас.), гл. сустракаць, стрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

встре́тить сов., в разн. знач. сустрэ́ць, разг. стрэць, спатка́ць; (натолкнуться) напатка́ць (каго), натра́піць (на каго, што);

по доро́ге я встре́тил де́вушку па даро́зе я сустрэў (стрэў, спатка́ў, напатка́ў) дзяўчы́ну; см. встреча́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стрэ́чанне ‘Грамніцы, свята 2/15 лютага’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Ян., Пятк. 2), стрі́тыньне ‘тс’ (пін., Нар. лекс.), стрэ́чэнье ‘пэўны дзень у лютым месяцы, калі, паводле традыцыйных уяўленняў, зіма сустракаецца з вясной’ (ТС), ст.-бел. стретѣнье ‘тс’ (XVI ст., Карскі, 1, 357). Укр. стрі́чэння, стрі́тэння, рус. сре́тенье ‘тс’, ц.-слав. сърѣтение господьне, літаральна ‘сустрэча’ (свята ў памяць сустрэчы старца Сімеона з Хрыстом-дзіцянём). Да стрэць, стрэча1 (гл.); калька грэч. ή υπαπαντή τοῦ κυρίον (Сразнеўскі, 3, 819). Гл. Фасмер, 3, 740.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́ча1 ‘сустрэча’ (ТСБМ, Нас.; мазыр., Шэйн. З; Яруш., Др.-Падб., Янк. 2, Бяльк., Сержп. Прымхі, ТС). Укр. стрі́ча, рус. встре́ча, серб.-харв. сре̏ћа ‘шчасце’, славен. sreča ‘тс’, балг. сре́ща ‘сустрэча’, макед. сре́ка ‘шчасце, удача’. Прасл. *sъrětja (Фасмер, 1, 363; Глухак, 575) або *sъrętʼa, што ўтворана з суф. ‑ja ад асновы цяп. ч.: *sъrętʼo, *sъrěstiстрэць’ (Слаўскі, SP, 1, 82). У прыстаўцы бачаць адпаведнасць ст.-інд. *su‑ і тлумачаць слова як ‘добры, шчаслівы выпадак’. Гл. Фасмер, там жа; Бязлай, 3, 306.

Стрэ́ча2 у выразак: у першай стрэ́чы ‘дваюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, другая стрэч ‘дваюрадны’, у другой стрэ́чы ‘траюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, у трэцяй стрэ́чы ‘пра далёкае сваяцтва’ (ТСБМ, Янк. 2, Чуд., Сцяшк. Сл.; воран., ганц., шчуч., шальч., іўеў., пух., Сл. ПЗБ); стрэ́ча ‘ступень роднасці’ (Скарбы), стрэч ‘тс’ (Сцяцко Сл.), стрэль ‘ступень роднасці’ (Сл. рэг. лекс.). Назоўнік абстрагаваны ад прыметніка стрэчны ‘стрыечны’ (ТСБМ), параўн. амонім стрэ́чны ‘сустрэчны (ТСБМ, ТС). Гл. стрыечны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстрэ́к1 мн. л. прыстрэ́кі ’сурокі; хвароба з сурокаў’ (Сержп. Грам., Янк. 2, Мат. Гом., ТС, ПСл; петрык., рэч., брагін., ЛА, 3), прыстрэ́к ’запаленне век’ (Тураўшч.), прыстрэ́т ’хвароба з сурокаў’ (ТС), ’спалох’ (Мат. Гом.), прыстры́т ’сурокі’ (калінк., Сл. ПЗБ), прыстрэ́шны ’які здарыўся ад суроку’ (Нар. Гом.). Параўн. укр. пристрі́т ’хвароба як вынік сурокаў, нядобрай сустрэчы’, пристрі́ти ’сурочыць’, рус. дыял. пристре́т ’дрэннае, нядобрае вока; сурокі’, пристре́ть ’прыстаць, перадацца каму-небудзь (пра хваробу)’. Да стрэць, сустрэча (гл.) і да т. п. Семантыка добра бачная з тлумачэння ўкраінскага слова: сурокі як вынік нядобрай сустрэчы. Бел. формы з ‑т‑ на канцы ўтвораны як нулявы дэрыват ад *пры́стрэціць, а варыянты з канцавым ‑к з’явіліся пад уплывам дзеяслова сустракаць або з прыстрэчыць з узнаўленнем этымалагічнага ‑к‑. Пра т. зв. стрэчныя хваробы (“встречные болезни”) гл. Мяркулава, SlW, 135 (параўн. ст.-рус. ни в стречю ни в полазъ ни в чехъ вероват то поганьское е дело). Гл. таксама ЕСУМ, 4, 578.

Прыстрэ́к2, прыстрэ́чнік ’расліна марэна’ (ТС). Да папярэдняга слова. Утварэнне па шырока вядомай мадэлі ’хвароба’ — ’расліна, якая ўжываецца супраць хваробы’, параўн. уро́чнік ’расліна Carlina vulgaris L.’ (ад сурокаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сустрака́ць ’ісці насустрач, вітаць’ (Нас., Ласт., Яруш., Некр. і Байк., Касп., Шн. 2, Шат., Сл. ПЗБ), сюды ж сустрака́нне ’сустрэча’ (Юрч. Вытв.), параўн. рус. пск. сустрекать ’тс’, стараж.-рус. сустрѣкати ’тс’. Фанетычна да стрэць (гл.); к замест ч, параўн. сустрача́ць (Ласт., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі), сустрэча́ць ’тс’ (ТС), тлумачыцца развіццём прасл. *tj > з наступным зацвярдзеннем, характэрным для часткі праславянскіх дыялектаў, пераважна т. зв. старажытнакрывіцкаму; гл. Нікалаеў, Балто-слав. иссл., 1988, 133–135; Залізняк, Слав. языкозн., X, 167. Параўн., аднак, аналагічнае развіццё ў т. зв. старажытнарадзімічскім рэгіёне: сустрэка́ть і сустрэча́ть ’тс’ (Растарг.), а таксама стракаць ’тс’ (гл.), што, магчыма, сведчыць пра старыя сувязі з заходнеславянскімі мовамі. Менш верагодна другаснае развіццё ч > к у выніку уніфікацыі асноў, як мяркуе Фасмер (3, 810) і іншыя, параўн. Палякоў, Slavistica Vilnensis, 1997, 190. Іванаў (Слав. языкозн., XIV, 263) бачыць тут працяг трансфармацыі t — l у k — l, параўн. соустрѣкле ’ён сустрэў’ (Пскоўскі летапіс XV ст.), што адпавядае [sustrēkal] з першапачатковага *rēt‑, адкуль сустракаць як паўднёвы працяг формы (Шавялёў, Prehistory, 371). Векслер (Гіст., 102) бачыць у беларускім слове кантактны ўплыў суседняй пскоўскай гаворкі або балцкіх моў. Сюды ж сустрэ́к: бягом к яму на сустрэк (Сержп. Прымхі) пры звычайным су́страч, укр. зу́стріч, зустрі́ч ’сустрэча’, рус. дыял. су́стреч, серб. дыял. сусрет і пад. (< *sъ‑rět‑, гл. ESSJ SG, 1, 255–256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)