Гомельскі кандытарскі камбінат «Спартак» 5/378; 12/305

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКАЕ АДКРЫ́ТАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «СПАРТА́К».

Засн. ў 1924 як кандытарскае прадпрыемства «Прасвет» па выпуску карамелі, цукерак, ірысу, мармеладу, з 1925 і халвы. У 1930—31 на яго аснове пабудаваны кандытарскі камбінат «Спартак». У Вял. Айч. вайну разбураны. У крас. 1944 аднавіў дзейнасць. У 1970—72 рэканструяваны. З 1993 сучасная назва. Асн. цэхі: карамельны, цукерачна-шакаладны, вафельны, бісквітны, патачны. У 1996 выпушчана 17 313 т кандытарскіх вырабаў. Супрацоўнічае з фірмамі Ізраіля, Ірландыі, Эстоніі, Украіны.

т. 5, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́ШЧАНКА (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 13.8.1941, г. Чыта, Расія),

бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1960; выкладаў у ім у 1965—75), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1980). У 1960—81 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчык гераічнага плана. Сярод партый: Іван, Машэка, Мікалай («Альпійская балада», «Выбранніца», «Мара» Я.Глебава), Тарэра («Балеро» на муз. М.Равеля), СпартакСпартак» А.Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга). Аўтар кн. «Беларускі балет і сучасная тэма» (1989).

Л.І.Вішнеўская.

т. 5, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЛГІ́Х (Уладзімір Віталевіч) (н. 26.2.1969, г. Гродна),

бел. артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1987, педагог Л.Чахоўскі). З 1989 саліст Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Творчасці Д. ўласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхал. распрацоўка партый, высакародства і рамант. ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў.

Сярод партый: Яраполк («Страсці» А.Мдывані, Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 1996), Прынц, Зігфрыд («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Джэймс («Сільфіда» Х.Левенскольда), Палемон («Ундзіна» Г.Генцэ), Паэт («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), СпартакСпартак» А.Хачатурана).

Т.М.Мушынская.

т. 6, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НІН (Руслан Яўгенавіч) (н. 16.5.1974, г. Львоў, Украіна),

бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1991, педагог А.Калядэнка). З 1992 саліст Нац. акад. т-ра балета Рэспублікі Беларусь. Яго творчасці ўласцівы тэхнічнасць, схільнасць да выразнай выяўл. пластыкі. Сярод партый: Князь Уладзімір («Страсці» А.Мдывані), Зігфрыд і Ротбарт, Прынц і Драсельмеер («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Конрад і Ланкедэм («Карсар» А.Адана), Актэон («Эсмеральда» Ц.Пуні), Юнак («Балеро» М.Равеля), Кашчэй, Юнак («Жар-птушка», «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Спартак і Крас («Спартак» А.Хачатурана), Абдэрахман («Раймонда» А.Глазунова), Тэрэніо («Ундзіна» Г.Генцэ), Хазэ і Тарэра («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова).

т. 10, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Усесаюзныя добраахвотныя спартыўныя таварыствы, гл. «Буравеснік», «Воднік», «Дынама», «Лакаматыў», «Працоўныя рэзервы», «Спартак»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЕ́ПА (Марыс Рудольф Эдуардавіч) (27.7.1936, Рыга — 26.3.1989),

расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1955), выкладаў у ім (1963—80). У 1960—84 саліст Вял. т-ра. Яго выкананне вызначалі пластычнасць, шырыня і моц рухаў, скульптурнасць поз, сінтэз танцавальнасці і артыстызму, псіхал. абгрунтаванасць сцэн. паводзін. Вяршыня творчасці — вобраз Краса («Спартак» А.Хачатурана; Ленінская прэмія 1970). Сярод інш. партый: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Феб («Эсмеральда» Ц.Пуні), Вакх («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Спартак, Армэн («Спартак», «Гаянэ» А.Хачатурана), Прынц, Рамэо («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Вронскі, Карэнін («Ганна Карэніна» Шчадрына), прынц Лімон («Чыпаліна» К.Хачатурана), Ферхад («Легенда аб каханні» А.Мелікава). Ставіў і аднаўляў класічныя балеты, танцы да драм. спектакляў. Здымаўся на тэлебачанні і ў кіно. Аўтар кніг «Хачу танцаваць сто гадоў» (1981), «Учора і сёння ў балеце» (2-е выд. 1986). Яго творчасці прысвечаны дакумент. фільмы «Я пачынаю новы маналог» (1981), «А болей за ўсё пратрымалася душа...» (1990), «Святло яго зоркі» (1992). Прэміі імя В.Ніжынскага (1971), імя М.Петыпа (1977; абедзве Парыж).

Літ.:

Львов-Анохин Б. Мастера Большого балета. М., 1976;

Рославлева Н. М.Лиепа. М., 1978;

Марис Лиепа: Я хочу танцевать сто лет, М., 1996.

М.Ліепа ў ролі прынца Лімона.

т. 9, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЙСЕІ́ТАВА (Раўшан Хаціятаўна) (н. 16.9.1947, г. Алматы),

казахская артыстка балета. Нар. арт. Казахстана (1978). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1966). З 1966 салістка Казахскага т-ра імя Абая. Сярод партый: Баршагуль («Аксак-Кулан» А.Серкебаева), Аканат («Паданне пра белую птушку» Г.Жубанавай), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана).

т. 2, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАЎ (Аскольд Анатолевіч) (н. 3.5.1925, в. Новамасальскае Зубцоўскага р-на Цвярской вобл., Расія),

расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1983). Канд. мастацтвазнаўства (1969). Праф. (1976). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1943). З 1943 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. З 1970 выкладае ў Санкг-Пецярбургскай кансерваторыі. З 1976 адначасова маст. кіраўнік трупы «Харэаграфічныя мініяцюры» ў С.-Пецярбургу. Для М.танцоўшчыка характэрны эпічнае абагульненне нар. характару ў канкрэтным персанажы, скульптурнасць пластыкі, энергія, псіхалагізм. Сярод партый: Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Вацлаў і Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Ма Лічэн («Чырвоны мак» Р.Гліэра), Прынц, Даніла («Папялушка», «Каменная кветка» С.Пракоф’ева), Алі Батыр («Шурале» Ф.Яруліна), СпартакСпартак» А.Хачатурана). Аўтар прац па праблемах харэаграфіі. Дзярж. прэмія СССР 1951.

Літ.:

Ильичева М. А.Макаров. Л., 1984.

т. 9, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХА́РАЎ (Веньямін Міхайлавіч) (н. 22.1.1969, Мінск),

бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1994). Пасля сканчэння Бел. харэагр. вучылішча (1987) саліст Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Яго танец вызначаюць пластычная выразнасць, высокі скачок, тэмперамент, імкненне да раскрыцця ўнутр. свету герояў. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Крас і СпартакСпартак» А.Хачатурана), Базіль і Эспада, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Тарэра і Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Алі і Конрад, Альберт («Карсар», «Жызэль» А.Адана), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Уладзімір («Страсці» А.Мдывані; Дзярж. прэмія Беларусі 1996). Лаўрэат міжнар. конкурсаў артыстаў балета імя С.Дзягілева (Масква, 1992, 2-я прэмія С.Ліфара), «Арабеск-92» (Перм, Расія), 7-га Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Масква, 1993, 2-я прэмія і прыз за лепшае выкананне сучаснай харэаграфіі).

Л.І.Вішнеўская.

В.Захараў у ролі Дэзірэ.

т. 7, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)