Карце́ч праз польск.kartecza, kartacz з ням.Kartätsche < італ.cartoccio ’папяровы пыж’ (Слаўскі, 2, 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́жыцца (пыжицьца) ’назвацца ад фанабэрыі’ (Нас.), ’напружвацца, дбаць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), укр.пи́зитися ’надзявацца, фанабэрыцца’, рус.пы́житься ’старацца нешта зрабіць з празмернымі намаганнямі; фанабэрыцца’, н.-луж.pyzeliś se ’пускаць бурбалкі, бурліць, тужыцца’. Вытворнае ад пыж1 (< *pyž‑), гл. Курціна, Этимология–1971, 72; Чарных (2, 87) мяркуе пра першаснае значэнне ’раздувацца, каб выпіхнуць пыж’, што неабавязкова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клак1 ’пыж’ (ТСБМ). Укр.клак ’пакулле, пачассе’, польск.kłak ’тс’, ’зблытаныя валасы’, ’пучок’, чэш.klaký ’адзенне’. Бел.клак ’пыж’ можна лічыць калькай з польск.pakul ’тс’ (гл. Кюнэ, Poln., 65).
Клак2 ’сцяг’ (Мат. Гом.). Гл. клак1. У адрозненне ад клак1 гэта слова можна разглядаць як генетычна звязанае з іншымі славянскімі паралелямі. Гл. таксама клок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляйту́х ’збітыя валасы, каўтун’, ’пыж у патроне’ (ашм., Сцяшк. Сл.; шчуч., З нар. сл.). Гл. племтух. Параўн. таксама плентух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пужо́к ’схованка для рыбы ў карме лодкі’ (ТС). Няясна, магчыма, да пыж (з мясцовым чаргаваннем ы > ў) ’патаўшчэнне; затычка’, што, на думку Фасмера (3, 417), звязана з пуга ’тупы канец яйка’ і роднаснае лат.pugulis ’уздутае ўзвышэнне’, pauga ’падушка’, грэч.πυγή ’зад’; параўн., аднак, рус.пыж ’нос судна’, што паходзіць з комі, удм.piž ’лодка’ (там жа), відаць, выпадковае супадзенне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прапяка́нка ’від самаробнай стрэльбы’ (ТСБМ), прапе́ка ’тс’ (жлоб., Кошчанка, вусн. паведамл.). Паводле Кошчанкі, гэтай стрэльба уяўляла сабой металічную трубку, якая сплюшчвалася з аднаго боку. Там, дзе сплюшчана, прасвідроўвалася маленькая дзірачка; потым трубка прымацоўвалася да драўлянага бруска. У адтуліну з другога боку запіхвалі серу з запалак і пыж з моху або пянькі. Калі трэба было стрэліць, да дзірачкі падносіўся агонь і пыж ляцеў на пэўную адлегласць. Як відаць з апісання рэаліі — ад дзеяслова прапякаць (дзірку) (гл. пячы), хутчэй за ўсё, першапачаткова ў драўлянай дэталі стрэльбы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саба́кі ’гульня’ (Бяльк.). Рус.паўн.соба́ка ’палка, якой ганяюць сучку, шар у гульні’, укр.соба́ка ’назва некаторых з гуляючых у гульню пыж’. Да сабака1, 2, але семантычная матывацыя няясная, паколькі апісанне гульні адсутнічае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
tamp
[tæmp]1.
v.t.
1) трамбава́ць (зямлю́, сьце́жку)
2) набіва́ць (лю́льку)
3) закупо́рваць (адту́ліну пры ўзрыва́ньні)
2.
n.
пыж, клак -а́m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПАТРО́Н (франц. patron, ням. Patrone),
1) у металаапрацоўцы — прыстасаванне для замацавання загатовак або інструментаў на металарэзных станках. Бываюць мех., эл.-магн., гідраўлічныя, пнеўматычныя, гідрапластавыя; 2-, 3-, 4-кулачковыя, цангавыя.
2) У электра- і святлатэхніцы — прыстасаванне для мацавання крыніцы выпрамянення (напр., лямпы напальвання) і забеспячэння яе эл. сілкаваннем.
3) У ваеннай справе — від боепрыпасаў стралковай зброі і малакаліберных (да 75 мм) пушак (гармат), у якіх куля (снарад), парахавы зарад і сродак запальвання (капсуль, капсульная ўтулка) аб’яднаны з дапамогай гільзы. Па прызначэнні падзяляюцца на баявыя і дапаможныя (напр., халастыя, для выпрабавання зброі). У залежнасці ад віду зброі бываюць пісталетныя, рэвальверныя, вінтовачныя, артыл., для паляўнічых ружжаў і інш. Распрацаваны т.зв. бязгільзавы П.
Патроны электрычныя: а — разьбовы (1 і 2 — часткі, якія скручваюцца; 3 — спружынны ўкладыш з кантактамі; 4 — цокаль лямпы з цэнтральным кантактам); б — баянетныя з адным і двума рухомымі кантактамі.Шротавы патрон 12-га калібру: 1 — пластыкавы корпус гільзы; 2 — стальны шрот; 3 — кантэйнер; 4 — парахавы зарад; 5 — капсуль; 6 — пластыкавы пыж; 7 — латунная аснова гільзы.Да арт.Патрон: а — 9-мм ПМ (ПММ) для пісталета Макарава; б — 5,45-мм для аўтаматычнай зброі Калашнікава; в — 7,62-мм для штатнага боепрыпаса НАТО (1 — куля; 2 — гільза; 3 — парахавы зарад; 4 — капсуль-запальнік).