Сёстрык ‘гейка, прыяцелька’ (Пятк. 2, Некр.), ‘зварот да жанчыны’ (ТС). Да сястра́ з памяншальным суф. ‑ік, пераносам націску і з’яўленнем ó пад націскам або ад сёстра ‘сястра’ (Ян.); апошняе ідэнтычнае польск. siostra ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасёстрапрыяцелька, сяброўка’ (Маш.; Нікіф., Очерки), ’дваюрадная сястра’ (Бяльк.; Мат. Маг.; Яшк., Назвы, Інстр. 1), пасёстра і пасёстра ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. посестра ’тс’, ’каханая’. Прыстаўка па· (без націску) можа паходзіць з прасл. po‑ (Борысь, Prefiks., 54). Да сястри (гл.). Параўн., аднак, пасынак, якое з pa‑ і вупъ: ст.-прус. pas‑sons ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

friend

[frend]

n.

1) ся́бра -ы m., сябро́ўка f.

2) пры́яцель -я m., пры́яцелька f.

to be friends with — сябрава́ць

to make friends with — пасябрава́ць; здружы́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прэ́ціль iprėcil) ’прыяцель, сябра’, prėcilka ’сяброўка, копанка’ (Варл.). Фанетычна адаптаванае прыяцель (гл.), прыяцелька ’сяброўка’. Аднак звяртае на сябе ўвагу фармальнае супадзенне з в.-луж. precel ’сябра, зычлівец, апякун’, precelka ’сяброўка, апякунка’ (тлумачыцца зыходным ргес ’прыяць’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1170), харв. дыял. pretelj ’сябар, прыяцель’ (< pretelb, Фурлан у Бязлая, 3, 121), для апошняга зыходнай формай магло быць прасл. *prejati ’быць зычлівым, любіць’, форма ж prijatelj узнікла на базе ітэратыва *prijati (Фурлан, там жа), гл. прыяць. У такім выпадку prėcilicca ’хацець быць блізкім, прыхільным’ (Варл.) з’яўляецца захаванай формай да прасл. *preja‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́йка ’сяброўка, таварышка’ (Бяльк., ПСл, Мат. Гом.), ’сяброўка (у звароце)’ (брагін., З нар. сл.; Нар. словатв.), ’сяброўка, якой давяраюць патаемныя думкі’ (Нар. Гом.), ’сардэчная сяброўка’ (слуц., маг., Стан.), ’зварот да жанчыны, пераважна да дзяўчыны’ (Ян., Растарг.), ’даверлівы зварот да дзяўчыны, жанчыны аднаго ўзросту’ (ТС), памяншальныя та́енька, та́ечка ’тс’ (Кос., ТС), та́ічка ’сяброўка’ (Мат. Маг.), ’таварышка, кума’ (Бяльк.), та́ечка ’даражэнькая, мілая, сяброўка, дзяўчынка’ (Растарг.), ’сяброўка, прыяцелька, паверніца тайн’ (Ласт.), сюды ж тэ́йка ’сяброўка, таварышка’ (калінк., Мат. Гом.). Параўн. укр. палес. та́я ’абазнаная ў шмат якіх тайнах жанчына; сяброўка-суседка’. Няясна; у народнай свядомасці звязваецца з таіць, тайна (гл.), параўн. не мажэ таіцца да й кажэ (Сержп.), та́йнік, тайка ’той, перад кім няма сакрэту, нічога тайнага’ (Ласт.). Аднак, відаць, не можа разглядацца асобна ад серб.-харв. tȃjka, tájko, tȃjko ’татка’, балг. тайко, те́йко ’татулька’, н.-луж. tejka ’бабуля’ і асабліва балг. дыял. а́йкъ ’сяброўка з маладых гадоў’: с нейъ бе́хме а́йки (БД, 5, 107), што належаць да т. зв. дзіцячых слоў гукапераймальнага паходжання, параўн. Шустар-Шэўц, 1502.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)